21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Цiмураўцы» спяшаюцца на дапамогу

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Нездарма ж кажуць, што новае — гэта добра забытае старое. Хто б, скажыце, з юнакоў i дзяўчат напрыканцы 1990-х гадоў узгадаў, напрыклад, пра тых жа пiянераў цi акцябрат? Ды, напэўна, нiхто. А iмкненне да рамантыкi, прага да слаўных спраў у моладзi заўсёды была i будзе. Мабыць, таму адраджэнне былых традыцый знайшло шырокую падтрымку. «Мiнiмум афiцыёзу, максiмум канкрэтных спраў» — такой, напэўна, павiнна быць адна з асноўных iдэй сучаснага дзiцяча-юнацкага руху. А як у рэальнасцi? Цяперашнiя грамадскiя актывiсты зусiм не такiя, чым iх папярэднiкi савецкiх часоў, у гэтым пераканаўся на ўласныя вочы, калi пабываў у аграгарадку Доры, што на Валожыншчыне.

Аграгарадок, мабыць, зараз ужо i не глыбiнка, тым не менш, быў здзiўлены, калi даведаўся пра тутэйшых цiмураўцаў. Тым больш, што гэты рух тут налiчвае больш чым пяць гадоў — прыстойны тэрмiн для нашага iмклiвага часу. Зараз у Дорах працуе цэлы вучэбна-педагагiчны комплекс — сярэдняя школа-дзiцячы садок. Гэтыя навучальныя ўстановы аб’ядналi ў 2005-м, калi былая цэнтральная вёска набыла статус аграгарадка. У школе зараз займаюцца 114 вучняў, а ў садку — 11 выхаванцаў. Цiкава, што сярод 18 настаўнiкаў трэцяя частка — былыя выпускнiкi, якiя пасля заканчэння ВНУ вярнулiся працаваць у сваю «альма-матэр». Яны душой i сэрцам хварэюць за справу.

— Укараненне здаровага ладу жыцця — адзiн з асноўных накiрункаў, над увасабленнем якога мы працуем, — адзначае дырэктар Дорскай сярэдняй школы-дзiцячага садка Вера Суша. — Ужо ў пачатковай школе дзецям выкладаецца спецыяльны курс, а для вучняў 5—6-х класаў працуюць адпаведныя факультатывы. На прышкольным участку вырошчваем розныя зёлкi, у нас працуе фiта-бар, дзе вучнi разам з настаўнiкамi заварваюць прафiлактычную, лячэбную гарбату.

Як вядома, у здаровым целе — здаровы дух. Гэтае вызначэнне для дорскiх вучняў вельмi падыходзiць. Дзецi маюць магчымасць асобныя прадметы вывучаць на павышаным узроўнi. Дысцыплiны адбiралi, што называецца, усёй талакой — сабралi вялiкi бацькоўскi сход, дзе абмяркоўвалi гэтае надзённае пытанне, правялi анкетаванне сярод вучняў. Пасля дакладна вызначылiся, што на паглыбленым узроўнi будзе выкладацца матэматыка i нямецкая мова. Адпаведны накiрунак плануецца працягваць: як паведамiла Вера Суша, на наступны навучальны год спiс такiх дысцыплiн, магчыма, будзе пашыраны — што вучнi выберуць.

Пiянерская арганiзацыя ў Дорах з’явiлася ў 2002 годзе, тады ж у складзе дружыны пачаў працаваць i цiмураўскi атрад. Ён мае адметную назву — «Абавязак». Зараз у атрадзе 33 цiмураўцы, што, напэўна, зноў-такi сiмвалiчна.

— Адна з галоўных задач цiмураўскага атрада — клопат аб ветэранах Вялiкай Айчыннай вайны, — заўважае намеснiк Дорскай сярэдняй школы-дзiцячага садка Ганна Канановiч. — Атрад падзелены на невялiчкiя групы, за кожнай з якiх замацаваны канкрэтны чалавек, складзены спецыяльны графiк наведванняў. Пэўная колькасць заслужаных людзей жыве ў Дорах, iх даглядаюць малодшыя цiмураўцы, а тых, што ў iншых вёсках, — старэйшыя. Спачатку, калi толькi-толькi арганiзоўвалi такую работу, узнiкалi пэўныя цяжкасцi, паколькi ветэраны нiяк не маглi прывыкнуць да таго, што дзецi iх наведваюць. А нашы цiмураўцы — вельмi актыўны народ, яны заўсёды ў руху. Дзецi з задавальненнем дапамагаюць, на святы заўсёды вiншуюць «сваiх» ветэранаў, сваiмi рукамi робяць падарункi, ладзяць канцэртныя праграмы.

— I ўсё без прымусу?

— Дакладна вам магу заявiць — няма нiякага прымусу, у дзяцей ёсць вялiкае жаданне займацца канкрэтнай справай, прыносiць людзям карысць i бачыць рэальныя вынiкi. Усе ветэраны ва ўзросце, iм патрэбна дапамога, цiмураўцы гэта цудоўна разумеюць. Дзецi больш даведваюцца пра сваiх заслужаных землякоў, пасля iх наведвання заўсёды прыходзяць i ўзрушана расказваюць пра падзеi мiнуўшчыны, аб якiх даведалiся з вуснаў непасрэдных удзельнiкаў. Усё гэта цудоўна развiвае ў школьнiкаў пачуццё добразычлiвасцi, спагады.

Акрамя «Абавязку» ў Дорскай школе-садку створаны яшчэ i атрад «Мiласэрнасць», якi дапамагае ветэранам педагагiчнай працы i адзiнокiм вяскоўцам. Працуе клуб «Iлюзiён», удзельнiкi якога ў здымках адлюстроўваюць актыўнае паўсядзённае жыццё сваёй навучальнай установы. Пэўны час таму праводзiлася цiкавая акцыя «Жывыя галасы», падчас якой была створана фанатэка з успамiнаў ветэранаў. Такiм людзям сапраўды ёсць пра што расказаць i гэта ўнiкальныя мемуары. Напрыклад, жыве ў Дорах ветэран Вялiкай Айчыннай Канстанцiн Уладзiмiравiч Шэўчык (да якога, дарэчы, мы разам з цiмураўцамi i завiталi). Яму зараз 83 гады, ваяваць давялося, пачынаючы з 1944-га (раней з-за ўзросту не пускалi на фронт). Як узгадваў Канстанцiн Уладзiмiравiч, адразу пасля вызвалення Беларусi ён патрапiў у першы набор. Ваяваў да Перамогi, пасля вярнуўся ў родныя мясцiны. Наведванню цiмураўцаў дзядуля заўжды рады, кажа, што пры неабходнасцi яны заўсёды дапамагаюць. Не менш важная рэч — магчымасць узгадаць сваю маладосць, калi, магчыма, разам з сябрамi, як i героi вядомага апавядання Гайдара, цяперашнiя ветэраны спяшалiся на дапамогу людзям...

Валожынскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нездарма ж кажуць, што новае — гэта добра забытае старое. Хто б, скажыце, з юнакоў i дзяўчат напрыканцы 1990-х гадоў узгадаў, напрыклад, пра тых жа пi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика