Небяспечны «арсенал» у лесе
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Супрацоўнiкi вайсковай контрразведкi выявiлi падпольны арсенал
Адметна, што падзеi адбывалiся напярэдаднi Дня Перамогi ў знакамiтым па фiльму «У жнiўнi 44-га...» Шылавiцкiм лесе. Паводле звестак прэс-групы УВКР Камiтэта дзяржбяспекi, атрымаўшы адпаведную iнфармацыю ад жыхароў Слонiмскага раёна, аператыўная група тэрмiнова выехала ў лясны масiў. У згаданым iнфарматарамi месцы чэкiсты знайшлi 2 кiлаграмы тратылу, 3 гранаты Ф-1, 2 процiпяхотныя мiны, каля 50 патронаў i ствол ад кулямёта «Максiм». Спецыялiсты прыйшлi да высновы, што ўсе гэтыя боепрыпасы i выбуховыя рэчывы хтосьцi «падабраў» на месцы баявых дзеянняў мiнулай вайны. Зрэшты, не зважаючы на «салiдны» ўзрост, смяротныя прылады ўяўлялi рэальную небяспеку. Таму iх вывезлi на вайсковы палiгон i лiквiдавалi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi вайсковай контрразведкi выявiлi падпольны арсенал |
|