21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Чарадзейная палачка» для цудоўнай палавіны, або «Жаночы пiкап» як сродак самараскрыцця

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ДАНIЛУШКIНА

Усе пра яго чулi, але нiхто дакладна не ведае, што гэта. Сёння сусветнае павуцiнне проста перапоўнена матэрыяламi, гiсторыямi, парадамi «бывалых» i г. д. Тут вам прапануюць лiтаральна гатовы баявы план па заваяванню любога ўпадабанага вамi мужчыны. Галоўнае — каб за аб’ёмам усемагчымай iнфармацыi i сумнеўнымi парадамi кшталту «як правiльна паслiзнуцца, каб упасцi толькi ў ЯГО абдымкi» не згубiць галоўную iдэю своеасаблiвага вучэння жаночаму майстэрству — «жаночага пiкапу».

Менавiта для высвятлення яе, iдэi, у прыватнасцi i паняцця «жаночы пiкап» увогуле мы звярнулiся да вядучага спецыялiста ў гэтай галiне — псiхолага i псiхатэрапеўта з 10-гадовым стажам работы, сертыфiкаванага трэнера НЛП, гештальт-тэрапеўта, спецыялiста ў вобласцi сямейнага кансультавання Мiхаiла Вiктаравiча ДЗЕРНАКОЎСКАГА. Два гады таму ён стаў аўтарам i вядучым праграмы трэнiнгаў на базе Мiнскага цэнтра нейра-лiнгвiстычнага праграмавання.

— Мiхаiл Вiктаравiч, дайце, калi ласка, зразумелае кожнаму азначэнне паняццяў «пiкап» i «жаночы пiкап».

— «Пiкап» з англiйскай мовы лiтаральна перакладаецца як «здыманне». Найбольш яскравы дзеяслоў-адпаведнiк — «падчапiць». Гэта розныя спосабы ўстанаўлення кантакту ў мiжпалавых адносiнах як збоку мужчыны, так i з боку жанчыны. Жаночы ж пiкап уяўляе сабой, з аднаго боку, сукупнасць спосабаў паводзiнаў, манiпуляцый, з другога — тэхналогiй саманастроек, якiя неабходныя для дасягнення поспеху ў стасунках з мужчынамi. Усе гэтыя меры накiраваныя на тое, каб выклiкаць цiкаўнасць i жаданне прадоўжыць узаемаадносiны.

— Калi ёсць падзел на мужчынскi i жаночы пiкап, то, натуральна, узнiкае пытанне — якая памiж iмi рознiца?..

— Мужчыны часцей арыентуюцца на кароткачасовае знаёмства, у той час, як для жанчыны важна выбраць «правiльнага» мужчыну i пабудаваць з iм працяглыя, трывалыя адносiны. Хоць тэхналогii застаюцца тэхналогiямi: кожны чалавек можа выкарыстоўваць iх у сваiх асабiстых мэтах.

— ...i чым яны падобныя?

— Станам унутранай упэўненасцi i належным узроўнем самаацэнкi, адчуваннем таго, што я здольны спадабацца, я варты таго, каб мяне кахалi.

— Вядома, што мужчыны-пiкаперы не ўспрымаюць усур’ёз сваiх калег процiлеглага полу i ў асноўным адмаўляюць «жаночы пiкап». Маўляў, жанчына не павiнна быць iнiцыятарам знаёмства. Аргументуюць гэта тым, што гiстарычна i сацыяльна абумоўлена яе пасiўная пазiцыя ў «амурных справах». Што вы можаце сказаць на гэты конт? I як змагацца з гэтым стэрэатыпам?

— Сапраўды, iснуюць пэўныя даўнiя нормы, якiя абмяжоўваюць актыўнасць жанчыны ў азначаным пытаннi. Тут ролю адыгрываюць iншыя фактары. Хачу зрабiць асаблiвы акцэнт на тое, што пiкап — гэта сукупнасць не толькi выключна фактараў паводзiнаў, а ў першую чаргу дынамiка ўнутранага стану, ад якой залежаць высокая ацэнка сябе, умовы, вызначэнне месца знаёмства, тэхналогii i прыёмы. Тут i схавана галоўная хiтрасць. Мэта жанчыны — зрабiць так, каб мужчына не змог пазбегнуць знаёмства, любымi спосабамi пакiнуць iнiцыятыву ў яго руках. Прыцягнуць яго ўвагу так, каб ён быў упэўнены, што ён першы вырашыў з вамi пазнаёмiцца. А зрабiць гэта можна найперш пры дапамозе невербальных сiгналаў — усмешкi, гульнi вачамi, папраўлення локанаў, павернутага да аб’екта корпуса.

— У пачатку нашай размовы прагучала слова»манiпуляцыi». З якой пазiцыi ў «жаночым пiкапе» разглядаецца мужчына? Як ахвяра?

— Не абавязкова. У дадзеным кантэксце гэтае слова ўжываецца не толькi ў сэнсе манiпулявання мужчынамi. На мой погляд, гэта вельмi цiкавая сфера камунiкацыi. На занятках мы разглядаем розныя спосабы манiпуляцыi, вучымся iх распазнаваць i процiстаяць iм. Прычым не толькi ў сферы адносiнаў памiж поламi, але i ў iншых сферах.

— Як i калi ў вас узнiкла iдэя арганiзаваць трэнiнгi па «жаночаму пiкапу»?

— У аснову леглi шматлiкiя матэрыялы ў галiне гендэрных камунiкацый, а таксама мае асабiстыя распрацоўкi. Некалькi гадоў вывучэння жаночай псiхалогii, такiх актыўных паводзiнаў, якiя вядуць да актыўнасцi мужчын адносна жанчыны, практычная работа з сайтамi знаёмстваў, эксперыменты пад рознымi «нiкамi», як мужчынскiмi, так i жаночымi — усё гэта дазволiла сабраць i абагульнiць iнфармацыю, выпрацаваць схемы паводзiнаў, правесцi сiстэматызацыю. Так, два гады таму i з’явiлiся мае трэнiнгi.

— Што канкрэтна вывучаюць жанчыны на вашых занятках?

— Удзельнiца трэнiнгу вучыцца мове жэстаў, мяккаму НЛП (спосабы схаванага ўздзеяння на падсвядомасць чалавека), тэхналогiям прыцягнення да сябе ўвагi, спосабам работы над сабой. Трэнiнг складаецца з чатырох блокаў. Падчас першага мы працуем з паводзiнамi, манерай рухацца, апранацца, трымаць сябе. Для дасягнення поспеху неабходна, каб жанчына адчувала сябе прыгожай, прывабнай. Практыкаваннi па акцёрскаму майстэрству, напрыклад, дапамагаюць ставіць голас. Вядома, што мужчынам падабаецца нiзкi, грудны жаночы голас. Яго трэба трэнiраваць. Вялiкае значэнне мае паходка, з ёй таксама працуем...

— Накшталт заняткаў Людмiлы Пракоф’еўны ў «Службовым рамане»?

— Амаль што. Толькi на паглыбленым, навуковым узроўнi. Другi блок — мужчынская псiхалогiя i яе асаблiвасцi. Ваш вобраз мужчыны, як не памылiцца ў выбары, што расказваць падчас першага знаёмства, а што не трэба. Трэцi блок прысвечаны вашым унутраным каштоўнасцям. Ён самы важны. Як правiльна выбраць, што i хто патрэбны ў жыццi менавiта вам. Камунiкатыўным актам адведзены чацвёрты, апошнi блок. Гэта тыя самыя манiпуляцыi, аб якiх мы гаварылi вышэй. Таксама эмацыянальны шантаж. Гэта спосабы ўздзеяння на партнёра пры дапамозе негатыўных эмоцый. Практыкуем ролевыя гульнi, якiя даюць нашмат большы вынiк, чым звычайныя лекцыi цi нават дыскусii. Вывучаем такi вiд уздзеяння на падсвядомасць, як псiхалiнгвiстыка. Калi патлумачыць больш зразумела — гэта такiя мадэлi пабудовы выразу, просьбы, пры якiх мужчына не проста не зможа, а не захоча сказаць вам «не».

— Хто звычайна прыходзiць да вас на заняткi i чаму?

— Сярэднi ўзрост жанчын — прыкладна трыццаць гадоў, але ёсць i дваццацiгадовыя дзяўчаты, i жанчыны за сорак. Асноўная iх праблема такая, што яны лiчаць немагчымым самiм нешта змянiць у сабе, у сваiм жыццi. Яны спадзяюцца, што я на занятках дам iм «чарадзейную палачку», адным узмахам якой вырашацца ўсе праблемы. Тут мая задача — даказаць жанчыне, што яна ўжо мае такую «палачку», i навучыць карыстацца ёю. Абаяльнасць, упэўненасць у сабе плюс некаторыя псiхалагiчныя прыёмы i метады паводзiнаў — вось увесь сакрэт. Самае складанае — паверыць у сябе, адчуць, што сапраўды можаш, зразумець, што на самай справе не так шмат праблем iснуе. Дзве галоўныя праблемы ў «пiкапе» — недахоп любовi да сябе i павагi да процiлеглага полу.

— Любыя курсы прадугледжваюць хатнiя заданнi. Якога кшталту яны ў вас?

— Хатнiя заданнi складаюць 50 працэнтаў усёй работы. Нескладаныя, але людзi iх чамусьцi баяцца. Таму што гэта новае. Незвычайнае. Таму што ўвогуле трэба штосьцi рабiць. Iх мэта — зняць трывогу ў працэсе часовых камунiкацый. Проста што-небудзь спытаць у незнаёмага чалавека, выклiкаць на размову, бо самае складанае падчас знаёмства — менавiта пагаварыць, зацiкавiць, прадоўжыць кантакт. Насамрэч гэта вельмi проста, але з-за ўнутраных перашкод, боязi здаецца немагчымым. Ёсць цiкавае заданне: прайсцi куды-небудзь без бiлета, ну, напрыклад, у метро. Кожны з нас можа ў любы момант трапiць у такую сiтуацыю (забыў кашалёк i г.д.). Калi растлумачыць, папрасiць, кантралёр абавязкова зразумее i прапусцiць. Галоўнае — пераадолець свае комплексы, унутранае «не магу». Потым ужо даюцца заданнi, звязаныя непасрэдна з гендэрнымi фактарамi. А на занятках мы абмяркоўваем вынiкi: што, як, чаму, словам, усе нюансы.

— Ведаю, ёсць у вас спецыяльная дыета...

— Так, дыета, якая павышае ўзровень ферамонаў. Ферамоны — гэта рэчывы, што выдзяляюцца ў арганiзме, калi мы бачым упадабаную намi персону, i падсвядома прыцягваюць. Яны змяняюць нашу знешнасць: павялiчваюцца зрэнкi, узнiкае бляск у вачах, вусны становяцца больш пульхнымi, рухi — пластычнымi, плаўнымi. Што ўключае дыета? Звычайныя стымулятары: кава, моцны чай, шакалад, глюкоза, словам, мона- i дысахарыды, крышку алкаголю. Найбольш просты i танны стымулятар — настой зверабою зранку. У астатнiм жа ваш рацыён застаецца нязменным.

— Ну i напрыканцы дайце, калi ласка, некалькi парад тым, хто зацiкавiўся «жаночым пiкапам» або проста хоча палепшыць сваё асабiстае жыццё.

— З задавальненнем. Нiколi не шкадуйце часу i сродкаў на сябе. Першае, што ацэньвае мужчына падчас знаёмства — гэта знешнасць. Сачыце за станам скуры, валасоў, за сваёй пластыкай, манерай размаўляць i апранацца. Будзьце актыўнымi! Шукайце новыя месцы, не сядзiце дома, iмкнiцеся жыць цiкавым жыццём наколькi гэта атрымлiваецца. Пасля знаёмства я б параiў не прымаць адразу рашэнне, бо па статыстыцы толькi 3 працэнты шчаслiвых пар закахалiся, як кажуць, «з першага погляду». Вельмi зблiжае якая-небудзь перажытая разам экстрэмальная сiтуацыя. Але галоўнае, на што я яшчэ раз хачу звярнуць увагу — гэта дынамiка ўнутранага стану. Вы павiнны ведаць, для чаго вы знаёмiцеся i што хочаце атрымаць ад гэтага знаёмства. Будзьце ўпэўнены ў сваёй абаяльнасцi i грацыi, спадабайцеся ў першую чаргу сабе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе пра яго чулi, але нiхто дакладна не ведае, што гэта. Сёння сусветнае павуцiнне проста перапоўнена матэрыяламi, гiсторыямi, парадамi «бывалых» i г.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика