21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пра Чарлi Чаплiна, Джэка Вераб’я i Мiс Дасканаласць

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Прыгожае жыццё

Беларускiя дзяўчаты атрымалi кароны «Мiнi-мiс свету»

Гераiня кiнафiльма «Маленькая мiс Шчасце» вельмi хацела перамагчы на дзiцячым конкурсе прыгажосцi, але не «падыходзiла па фармату» да маленькiх Барбi, якiя звычайна ўдзельнiчаюць у падобных спаборнiцтвах. Дзяўчынцы i яе сям’i давялося прайсцi доўгi i няпросты шлях, каб камусьцi (сабе?) штосьцi даказаць.

Юным беларускам Насцi Гуцiкавай i Кацi Браневiч пашанцавала больш. Бо конкурс «Мiнi-мiс свету», у якiм дзяўчаты ўдзельнiчалi (i заваявалi ўзнагароды!) — ацэньвае не вонкавую прыгажосць i не мадэльныя 90х60х90, а сукупнасць талентаў. Тых, што ёсць ва ўсiх дзяцей, але не ва ўсiх — яны раскрываюцца. Таленты ўдзельнiц мiнскай iмiдж-дызайн студыi «Вадалея», 9-гадовай Насцi i 12-гадовай Кацi, журы Мiжнароднага дзiцячага конкурсу мастацтваў «Мiнi-мiс i мiнi-мiстэр свету-2007» ацанiла высока. Насця Гуцiкава стала «Мiнi-мiс Талент», а таксама заваявала кубак як «Лепшая ў авангардным вобразе», а Каця Браневiч атрымала тытул другой «Вiцэ-мiнi-мiс свету». Акрамя таго, абедзве дзяўчынкi ў сваiх узроставых катэгорыях узялi «Гран-пры фота» конкурсу... Але пра ўсё па парадку.

— Конкурс «Мiнi-мiс свету» праходзiў сёлета ў 12-ы раз, — расказала журналiстам арт-дырэктар iмiдж-дызайн студыi «Вадалея» Кацярына Пашкевiч. — Адбываўся ён у польскiм горадзе Пшэмысль, у прыгожым старадаўнiм замку. У фiнале ўдзельнiчалi 25 дзяцей, якiя прадстаўлялi 5 краiн свету. Прычым канкурэнцыя сярод таленавiтых дзяцей была вельмi вялiкай — уявiце толькi, адна дзяўчынка марыла да свайго 10-годдзя атрымаць ужо дзесятую карону гэтага конкурсу!

Канкурсанты выступалi ў трох узроставых катэгорыях: 5—8 гадоў, 8—10 i 10—12. Кожнаму ўдзельнiку давялося выйсцi на сцэну 5 разоў, каб прадэманстраваць свае здольнасцi: у самапрэзентацыi сябе i сваёй краiны (рыхтуецца адмысловая прамова на дзвюх мовах — роднай i англiйскай), шоў талентаў, шоў пародыi на сусветных зорак, конкурсе авангарднага касцюма, i фiнальным «дэфiле» ў вячэрнiх, прыгожых уборах.

Беларускi выходзiлi спачатку... у лапцях, але выглядалi цудоўна нават на фоне дарагiх касцюмаў iншых краiн. Сусветных зорак выбiралi самi, i прыкладна месяц рыхтавалi нумар-пародыю: Насця, напрыклад, ужывалася ў вобразы Мэрылiн Манро i Чарлi Чаплiна, а Каця, якая страсна любiць «Пiратаў Карыбскага мора», ператварылася ў Джэка Вераб’я. Дзяўчаты прадстаўлялi таксама вобразы танцоркi Суок (гераiня рамана «Тры таўстуны»), Прынцэсы падводнага царства i нават... новай планеты. I аказалiся настолькi пераканаўчымi, што нават самыя строгiя суддзi не змаглi б пакiнуць беларусак без узнагарод — сiмвалiчных мяккiх цацак i вельмi прыгожых карон ручной работы, з камянямi Свароўскi.

Дарэчы, для Беларусi гэта не першы поспех на конкурсе. Яшчэ ў 2000 годзе прадстаўнiца Брэста Саша Шкурдода, дэбютаваўшы ў «Мiнi-мiс свету», адразу заваявала галоўны тытул i карону. Праз два гады яна ж узяла 4 медалi на конкурсе выканальнiцкiх майстэрстваў у Галiвудзе. У 2004 годзе мiнчанка Насця Нiкiфарава атрымала тытул «Мiнi-мiс Фота», а ў 2006 годзе ўзяла гран-пры конкурсу, а таксама стала «Мiнi-мiс Талент», «Мiнi-мiс Дасканаласць» i «Тварам года-2006». Тады Беларусь нават атрымала права праводзiць аналагiчныя мiжнародныя конкурсы ў сябе — але, як засмучаецца Кацярына Пашкевiч, iдэя пакуль не знайшла падтрымкі. «Добра яшчэ, што бацькi заўжды разумеюць нас i iдуць насустрач, дапамагаюць, чым могуць, — кажа арт-дырэктар «Вадалеi». — Спадзяёмся таксама, што зараз нашы дзяўчаты будуць больш запатрабаваныя ў Беларусi, атрымаюць пэўныя рэкламныя прапановы — мы, са свайго боку, заўжды рады супрацоўнiчаць з айчыннымi прадпрыемствамi i вытворцамi». Выхаванцаў iмiдж-дызайн студыi «Вадалея», напрыклад, можна ўбачыць у рэкламнай кампанii бялiзны «Купалiнка», дый на бiгбордах у сталiцы таксама сустракаюцца мiлыя дзiцячыя тварыкi i вобразы — Зiма, Вясна, Анёл...

Цяперашнiх прыгажунь i педагогi са студыi, i школьныя настаўнiкi ў адзiн голас хваляць. Цiкаўлюся: «У школе як вас сустрэлi — мабыць, моцна адсталi, давядзецца даганяць аднакласнiкаў?». — «Што вы, здзiвiлася настаўнiца Насцi Гуцiкавай. — Насцечка ў нас такая здольная, лiтаральна ва ўсiх сферах, што ёй не толькi не трэба даганяць прапушчанае, а наадварот, многiм аднакласнiкам варта цягнуцца да яе ўзроўню». Маленькая Насця, расказваючы пра ўражаннi, яшчэ крыху саромеецца сваiх першых iнтэрв’ю, але напрыканцы сур’ёзна кажа: «Я прывезла гэтую перамогу сваёй краiне, i вельмi ганаруся гэтым».

Кацю Браневiч педагогi называюць перфекцыянiсткай — яна, пакуль рыхтавала i адточвала конкурсныя нумары, дарослым спуску не давала. Дый сама дзяўчынка не хавае, што будзе iмкнуцца да новых перамог: «Я хачу ўдзельнiчаць у конкурсах далей, i спадзяюся на дасягненнi. Не важна, кiм я потым стану. Нават у прафесii настаўнiка не перашкодзiць акцёрскае майстэрства — скажам, каб даць магчымасць вучням паглядзець на сябе збоку».

Дарэчы, хоць кiраўнiк студыi i пераконвае, што ўдзел дзяцей у падобных конкурсах таленту i мастацтваў — гэта ў першую чаргу перамога над самiм сабой, некаторыя з iх маюць цалкам матэрыяльныя — i прэстыжныя — наступствы. Скажам, на адным з iх пераможца атрымлiвае 25 тысяч долараў. Дакладней, па наступленнi паўналецця выдаецца чэк на гэту суму, i права атрымаць адукацыю ў любой краiне свету.

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

— Конкурс называецца «Мiнi-мiс i мiнi-мiстэр свету» — чаму ж на iм не былi прадстаўлены беларускiя хлопчыкi? У нас iх, таленавiтых, няма? — спыталiся мы ў арт-дырэктара iмiдж-дызайн студыi «Вадалея», прафесара фiласофii Кацярыны Пашкевiч.

— У нашай студыi займаюцца некалькi хлопчыкаў. Але, напэўна, бацькi не гатовыя да iх удзелу ў падобных конкурсах. Я паглядзела на ўдзельнiкаў у Польшчы — было вельмi многа хлопцаў рознага ўзросту, напрыклад, 10-гадовы румын узяў гран-пры, 12-гадовы хлопчык з Украiны ўсiм запомнiўся. I бацькi iх падтрымлiвалi, разумеючы гэтыя заняткi не як будучую прафесiю, а як уменне раскрыцца, падаць сябе, даглядаць сябе, падтрымлiваць стыль i манеры, выхоўваць густ. У нас чамусьцi гэта стандартна адводзiцца жанчынам, што вельмi няправiльна. Вiдаць, бацькi з самага пачатку так выхоўваюць сыноў, што iм гэта не трэба... Вельмi хацелася б пераадолець гэты стэрэатып, i зрабiць так, каб Беларусь калi-небудзь выйграла ў «мужчынскай намiнацыi».

— Працаваць над гэтым, вiдаць, давядзецца доўга — акрамя Андрэя Аджбы, няма каго i прыгадаць з удзельнiкаў дарослых мiжнародных конкурсаў. I твар беларускай моды ў асноўным жаночы...

— Усё з той жа прычыны непадрыхтаванасцi нашага менталiтэту. Лiчыцца, што мужчына псiхалагiчна павiнен быць гатовы да бiзнэсу, да заробку грошай i да жорсткiх рэалiй. I бацькi часта прыходзяць у поўнай разгубленасцi, калi высвятляюць, што iхняе дзiця больш любiць маляваць, пiсаць вершы, танцаваць цi займацца ў тэатральным гуртку. Стаўленне да такога «несур’ёзнага» хобi, мякка кажучы, пагардлiвае. Бацькi часта разбураюць захапленнi, крэатыўнае мысленне i нестандартнае бачанне свету свайго дзiцяцi. Каб перамянiць сiтуацыю, патрэбная карпатлiвая работа педагогаў, псiхолагаў, журналiстаў — скажам, на прыкладах такiх конкурсаў. Я калi бачыла вiдэазапiс, адкрыта любавалася, з якой любоўю i замiлаваннем бацькi праводзiлi сваiх сыноў на сцэну — з пацалункамi, з натхнёнымi словамi, з гонарам за тое, што сын робiць такi адказны, я нават сказала б, мужчынскi ўчынак.

— Усе згаджаюцца, што ў Беларусi прыгожыя дзецi, вельмi прыгожыя дзяўчаты. Куды ж яны потым знiкаюць — чаму на дарослых конкурсах наша краiна не можа пахвалiцца тымi ж дасягненнямi, што i на дзiцячых?

— Напэўна, гэта з-за няведання фарматаў конкурсу, — у нас з гэтым вялiкая блытанiна, i часам арганiзатары не ведаюць, каго на якi конкурс адпраўляць. Я мяркую нават па размовах людзей — вось, яны глядзелi «Супермадэль свету», i пераможца аказалася зусiм непрыгожай, страшненькай... А мадэлi i не трэба быць прыгожай! Яна толькi пласцiлiн, з якога лепяць вобраз. Мадэль — гэта ў першую чаргу харызма i моцны характар, бо ў гэтым бiзнэсе выжывае мацнейшы. Усё астатняе пры сучаснай хiрургii можна зрабiць, нават рост павялiчыць. У нас жа часта змешваюцца ў адну кашу мадэльныя конкурсы i конкурсы прыгажосцi — гэта больш палiтычныя, пiяр-акцыi. Калi мы зразумеем гэту рознiцу, Беларусь, думаю, можа разлiчваць на вялiкiя дасягненнi. Бо ў нас i генетычная база добрая, i ў духоўным сэнсе мы — унiкальная з’ява памiж Усходам i Захадам. Пры граматным падыходзе мы зможам годна i ўпэўнена выйграваць у самых розных конкурсах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя дзяўчаты атрымалi кароны «Мiнi-мiс свету»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика