21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дапамога — адрасная

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упарадкаванне льгот

Адным з вiдаў сацыяльнай дапамогi ў Беларусi на працягу некалькiх дзесяцiгоддзяў традыцыйна з’яўляюцца льготы. Мiж тым, не сакрэт, што апошнiм часам менавiта яны сталi цi не найбольш «папулярнай» тэмай для размоў i спрэчак. Само па сабе гэта нядзiўна: тымi цi iншымi льготамi карыстаецца больш чым палова грамадзян нашай краiны. I ўсё ж, наколькi «спрацоўвае» цяперашняя сiстэма льгот, якiмi могуць быць шляхi яе рэфармавання i, уласна кажучы, на якiя праграмы сацыяльнай падтрымкi плануецца рабiць стаўку ў будучынi? Аб усiм гэтым карэспандэнт «Звязды» гутарыць з намеснiкам начальнiка галоўнага ўпраўлення комплекснага аналiзу i каардынацыi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Верай Мiхайлаўнай СМАРЧКОВАЙ.

— Для пачатку давайце паспрабуем высветлiць: калi ўвогуле з’явiлася такая мера сацыяльнай падтрымкi, як iльготы? I колькi льготнiкаў у Беларусi зараз?

— Даследаваннi паказалi, што першыя льготы пачалi ўводзiцца яшчэ ў сярэдзiне 30-х гадоў мiнулага стагоддзя, прычым тут у асноўным ставiлiся дзве мэты — заахвоцiць асобных грамадзян за асаблiвыя заслугi або «падраўняць» узровень даходаў розных катэгорый насельнiцтва. I, зыходзячы з гэтых задач, пэўны час такi падыход сапраўды меў сэнс. Калi б не адна акалiчнасць: паступова (асаблiва ў 1970—1980 гады) колькасць iльготнiкаў стала хутка расцi.

Так, сёння ў нас налiчваецца больш чым 50 катэгорый iльготнiкаў i каля 100 вiдаў самых разнастайных iльгот — маецца на ўвазе як поўнае, так i частковае вызваленне ад аплаты за тыя цi iншыя паслугi. У вынiку варта заўважыць, што, па некаторых ацэнках, iльготамi па ўстаноўцы i аплаце тэлефона зараз карыстаюцца каля 200 тыс., iльготамi па пратэзiраванню — 400 тыс., па жыллёва-камунальных паслугах — 1,0 млн, па леках — 2,8 млн, па аплаце праезду — каля 6 млн нашых суайчыннiкаў. А ў цэлым (з улiкам таго, што адзiн чалавек можа мець права на некалькi вiдаў iльгот адначасова) даводзiцца канстатаваць: фактычна льготнiкамi з’яўляюцца 6,5 млн грамадзян Беларусi.

— Дзве трэцi насельнiцтва — паказчык унушальны. Аднак наколькi «важкай» з’яўляецца сама льготная падтрымка?

— Безумоўна, без некаторых iльгот, той жа 50-працэнтнай скiдкi па аплаце жыллёва-камунальных паслуг, пэўнай частцы нашых грамадзян абысцiся на самай справе цяжка. Аднак гэты прыклад, хутчэй за ўсё, трэба паставiць асобна. Агульны ж малюнак атрымлiваецца наступным. Вялiкая колькасць iльготнiкаў фактычна прывяла да таго, што гэты вiд падтрымкi стаў прадастаўляцца па прынцыпу «ўсiм пакрысе». I, адпаведна, да «падзелу» льгот на вельмi дробныя часткi. Абследаваннi хатнiх гаспадарак у мiнулым годзе паказалi, што ў сярэднiм адзiн iльготнiк атрымлiваў «прывiлей» на суму... усяго ў 20 тыс. рублёў. Такiм чынам, назваць гэтую дапамогу адчувальнай, зразумела, нельга. Але ў той жа час нельга не адзначыць: агульны «кошт» iльгот атрымаўся больш чым значным. На гэтыя мэты iдзе амаль трэцяя частка ад усiх выдаткаў на сацыяльную падтрымку малазабяспечанных i сацыяльна рызыкоўных груп. I, у прыватнасцi, адразу ў 135 разоў больш грошай, чым на адрасную сацыяльную дапамогу.

I размова толькi аб прамых выдатках з бюджэту. Бо тут ёсць яшчэ адна, не менш iстотная крынiца «фiнансавання» — сродкi арганiзацый, якiя прадастаўляюць паслугi льготнiкам. Прычым зразумела, што падобная практыка пагаршае фiнансавы стан такiх арганiзацый, шмат у чым уплывае на тарыфы, а таксама вядзе да пагаршэння якасцi самiх паслуг. Да таго ж вядома: грамадзяне краiны аплачваюць тыя ж жыллёва-камунальныя паслугi па адных, а суб’екты гаспадарання — зусiм па iншых, больш высокiх тарыфах. А ў сваю чаргу вынiкам падобнага «перакрыжаванага субсiдзiравання» становiцца знiжэнне канкурэнтаздольнасцi айчыннай эканомiкi ў цэлым.

— Менавiта эканомiка — асноўная прычына цяперашнiх размоў аб упарадкаваннi льгот?

— Занадта высокiя выдаткi з’яўляюцца ўсяго адной з прычын. I нават не галоўнай. Сур’ёзная праблема iснуе таксама ў iншым — самiм падыходзе да размеркавання льгот. Бо якраз тут выпадае весцi гаворку аб парушэннi прынцыпу адраснасцi i справядлiвасцi.

Справа ў тым, што з самага пачатку ў нас рабiлася стаўка на аказанне льгот пэўным катэгорыям насельнiцтва. I якраз гэта акалiчнасць стала цi не асноўным недахопам усёй льготнай сiстэмы. Асноўная частка льгот прадастаўляецца тым цi iншым групам грамадзян без улiку ўзроўню iх даходу, iнакш кажучы, без прынятага ва ўсiм свеце прынцыпу адраснасцi. Выключэннямi ў дадзеным выпадку з’яўляюцца толькi некалькi формаў дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi, шчыльна «звязаныя» з даходамi: да прыкладу, безнаяўныя жыллёвыя субсiдыi, адрасная сацыяльная дапамога, дапамогi на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады, а таксама ў асноўным — дзяржаўная дапамога пры санаторна-курортным лячэннi.

Па сутнасцi на гэтым у пералiку такiх прыкладаў можна ставiць кропку. Мiж тым, галоўны на сёння прынцып безадраснасцi прывёў да значных перакосаў. Абследаваннi паказваюць, што асноўная сума льгот трапляе да катэгорый не з нiзкiмi, а з больш высокiмi даходамi. Далей. Выглядае даволi парадаксальным параўнанне па лiнii «горад—вёска». Да прыкладу, ветэраны працы ў гарадах, якiя заўсёды мелi большы памер пенсiй, рэальна атрымлiваюць i большую суму льгот. А ўсё таму, што «сярэднестатыстычны» ветэран працы ў вёсцы нашмат менш карыстаецца грамадскiм транспартам або жыве ў прыватным доме i не мае патрэбы ў льготах па жыллёва-камунальных паслугах.

Нарэшце, тут жа немагчыма абмiнуць такую акалiчнасць — асобныя льготы прадастаўляюцца як непасрэдна льготнiку, так i iншым членам яго сям’i. А з пункту гледжання адраснасцi — гэта, без перабольшання, нонсэнс.

— Тым часам вядома: у 1991 годзе ўсе рэспублiкi былога СССР знаходзiлiся ў роўных умовах i мелi аднолькавыя льготы. Як выглядае сiтуацыя на постсавецкай прасторы зараз?

— Рэформа льгот была праведзена паўсюль. Прычым у розных варыянтах. Так, краiны Балтыi скасавалi колiшнiя «савецкiя» льготы амаль адразу. Iншыя ж краiны пайшлi на частковы перагляд. Такiм чынам, у максiмальным аб’ёме льготы захавалiся толькi ў Беларусi, ва Украiне i Расiйскай Федэрацыi, аднак у Расii (гэтаксама як i ў Казахстане) выбралi шлях манетызацыi або замены пэўнай часткi «натуральных» iльгот на грашовыя кампенсацыi. Пры гэтым менавiта Беларусь стала краiнай, дзе абсалютная большасць ранейшых сацыяльных iльгот дзейнiчае i дагэтуль.

— Сёння тэма ўпарадкавання сацыяльных iльгот — як кажуць, «на слыху» амаль у кожнага. У якiм напрамку могуць пайсцi пераўтварэннi?

— Галоўныя падыходы, якiя ўтрымлiвае праект закона аб упарадкаваннi сацыяльных iльгот, наступныя. Па-першае, плануецца захаваць асноўныя льготы i гарантыi для грамадзян з асаблiвым статусам i асаблiвымi заслугамi перад дзяржавай (Героi Савецкага Саюза, Героi Беларусi, Героi Сацыялiстычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы, iнвалiды i ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны), а таксама для грамадзян, што з прычыны сваiх фiзiчных магчымасцяў маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы (iнвалiды I i II груп незалежна ад прычыны iнвалiднасцi).

А другi iстотны момант законапраекта — абмежаванне аб’ёму прадастаўлення льгот, iнакш кажучы, iх нармiраванне на кожнага льготнiка. Пры гэтым мяркуецца прадастаўляць сацыяльныя льготы выключна самому льготнiку, а не членам iх сем’яў.

У вынiку прыняцце новага закона парламентам дазволiць упарадкаваць саму сiстэму сацыяльных iльгот i гарантый, рэалiзаваць у гэтай сiстэме прынцып адраснасцi i да таго ж — прывесцi сiтуацыю з iльготамi ў адпаведнасць з магчымасцямi дзяржавы. Апроч таго, павiнны ўзнiкнуць умовы для пераразмеркавання бюджэтнага фiнансавання — на карысць адраснай сацыяльнай дапамогi грамадзянам, якiя па аб’ектыўных прычынах не могуць забяспечыць сабе варты ўзровень жыцця самастойна, на праграмы аховы мацярынства i дзяцiнства, а таксама на чарнобыльскiя праграмы.

Гутарыў Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным з вiдаў сацыяльнай дапамогi ў Беларусi на працягу некалькiх дзесяцiгоддзяў традыцыйна з’яўляюцца льготы. Мiж тым, не сакрэт, што апошнiм часам м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика