21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чырвоны Крыж: разам у iмя гуманнасцi

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Месяц дабрачыннасцi

Сёння, 12 мая, з 11.30 да 18.00 у сталiчным Цэнтральным дзiцячым парку iмя М. Горкага адбудзецца маштабная акцыя, прысвечаная месячнiку i Сусветнаму дню Чырвонага Крыжа. Запланаваныя не толькi выступленнi запрошаных гасцей, якiя ўсяляк падтрымлiваюць дабрачынны рух, але i адкрыццё паходнай кухнi, правядзенне забегу, конкурсу дзiцячага малюнка i многiх iншых мерапрыемстваў, разлiчаных на ўдзел i дзяцей, i дарослых.

Традыцыйны, памянёны вышэй, штогадовы месячнiк, якi сёлета праходзiць пад дэвiзам «Беларускi Чырвоны Крыж — дзецям» працягнецца да 1 чэрвеня. За гэты час ва ўсiх рэгiёнах краiны адбудуцца дабрачынныя мерапрыемствы, валанцёрскiя акцыi, кампанii па пасадцы дрэў, збору мастацкай лiтаратуры, аргтэхнiкi, цацак, адзення, абутку, а таксама ахвяраванняў ад насельнiцтва i самых розных арганiзацый для дзяцей з дзiцячых дамоў, дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей з няўдалых сем’яў, сацыяльна неабароненых людзей.


— Наша грамадская арганiзацыя з’яўляецца адной з буйнейшых, паколькi налiчвае звыш 700 тысяч членаў, каля 30 тысяч валанцёраў i актывiстаў, — расказвае генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вiктар КАЛБАНАЎ. — У многiх еўрапейскiх краiнах членства значна меншае, але работа па дапамозе тым, хто мае ў гэтым патрэбу, праводзiцца куды больш грунтоўная i маштабная. Не сакрэт, што замежныя прадпрыемствы, прадпрымальнiкi зацiкаўленыя ў дабрачынных ахвяраваннях, i таму праяўляюць актыўнасць у гэтым накiрунку. Мы ж павiнны пакуль скiраваць свае намаганнi на рост колькасцi членаў нашага таварыства, каб прыцягваць грашовыя сродкi з дапамогай членскiх узносаў. У савецкiя часы, як вы памятаеце, добраахвотна-прымусова членамi Чырвонага Крыжа была неверагодна вялiкая частка грамадства. Але сёння мы маем на мэце бачыць дабрачыннасць выключна добраахвотнай справай.

— Можна было б, напэўна, наладзiць уступленне ў члены таварыства ў шматлюдных месцах непасрэдна падчас правядзення мерапрыемстваў у межах месячнiка...

— Сапраўды, гэту iдэю можна ўзяць на ўзбраенне. Дарэчы, што датычыцца спосабаў збору сродкаў, то мы разлiчваем i на такое новаўвядзенне, як размяшчэнне шароў-капiлак у людных месцах. У гэтыя днi ў розных гарадах i раёнах рэспублiкi ўстановiм адразу 500. Мы павiнны шукаць нейкiя новыя метады i формы работы, паколькi фiнансавая дапамога з боку замежных партнёраў моцна скарацiлася. Лiчыцца, што тут ужо адбылiся пэўныя станоўчыя змены, i цяпер Мiжнародны Чырвоны Крыж сур’ёзна дапамагае Афрыканскаму кантыненту.

— Аднак наўрад цi сродкаў, сабраных шарамi-капiлкамi, будзе дастаткова для правядзення ўсёй той работы, якую вы ажыццяўляеце — рэагаванню падчас бедстваў, дапамозе бежанцам i мiгрантам, правядзенню мерапрыемстваў па папярэджванню распаўсюджвання ВIЧ/СНIДу i туберкулёзу, догляду дома адзiнокiх састарэлых i iнвалiдаў, пошуку згубленых блiзкiх i гэтак далей...

— Вось таму мы i iмкнёмся падчас месячнiка праводзiць шырокую асветнiцкую работу — каб насельнiцтва ведала, што мы робiм i для каго, каб усвядомiла, што дапамога сацыяльна неабароненым людзям, якiя трапiлi ў складаную жыццёвую сiтуацыю, залежыць ад кожнага з нас. Гуманныя каштоўнасці — аснова грамадства. I таму прадстаўнiкi пярвiчных арганiзацый актывiзуюцца ва ўсiх раёнах — будуць выступаць на прадпрыемствах, супрацоўнiчаць з мясцовымi i рэспублiканскiмi СМI, адным словам, шырока рэкламаваць нашу дзейнасць. I тут, я скажу, вельмi многае залежыць ад пазiцыi выканаўчай улады. Там, дзе яна iдзе нам насустрач, разумее, што падобная работа неабходна ў тым лiку для прыцягнення дадатковых сродкаў у мясцовы бюджэт, пакрысе вырашаюцца i дробныя, i вялiкiя праблемы. Такiм прыкладам плённага ўзаемадзеяння Чырвонага Крыжа з выканаўчай уладай можа служыць Магiлёў. Намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Анатоль Глас пастаянна запрашае на планёркi старшыню нашай абласной арганiзацыi. Таму апошняга i ведаюць ва ўсiх дзяржаўных структурах, таму 80 працэнтаў працуючых у некаторых рэгiёнах вобласцi з’яўляюцца членамi Чырвонага Крыжа.

— Калi нехта прачытае наша iнтэрв’ю i пажадае папрасiць у вас дапамогi, вы не адмовiце?

— Мы, безумоўна, паспрабуем дапамагчы. Але, адразу заўважу, што гэта будзе не канкрэтна фiнансавая дапамога, а спроба вырашыць канкрэтную праблему. Можам дапамагчы, напрыклад, гуманiтарным адзеннем. У выканкамах, тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання ёсць, дарэчы, спiсы людзей, якiя перыядычна яго атрымлiваюць. Адзенне i абутак зараз iмкнёмся збiраць унутры рэспублiкi. Адзенне, цацкi, кнiгi — усё гэта мы пастаянна прымаем ад нашага насельнiцтва... Мы можам купiць бiлет на транспарт бежанцу, можам выдаць беднаму чалавеку талон на харчаванне ў сталовай. Наогул вядома, што ў нашай краiне 36 тысяч грамадзян адносяцца да лiку адзiнока пражываючых, з’яўляюцца iнвалiдамi I i II груп. Нашы валанцёры i сёстры мiласэрнасцi дапамагаюць, як правiла, тым, хто сапраўды не мае блiзкiх, не здольны сябе абслугоўваць. На адну сястру прыпадае каля 10 чалавек у дзень, i таму надалей мы плануем, канешне, пашыраць сястрынскую дзейнасць. За мяжой, дарэчы, да такой няпростай дабрачыннай работы актыўна падключаюцца людзi пажылыя — пенсiянеры, а нашы валанцёры i сёстры мiласэрнасцi — гэта, галоўным чынам, моладзь. Найлепшым чынам догляд дома пастаўлены ў гарадской мясцовасцi, а ў сельскай студэнтаў, як вядома, няма, а дапамога патрабуецца часцяком яшчэ больш грунтоўная i ў большым аб’ёме... Так што недарэмна дэвiзам святкавання Сусветнага дня Чырвонага Крыжа стаў заклiк «Разам у iмя гуманнасцi».

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 12 мая, з 11.30 да 18.00 у сталiчным Цэнтральным дзiцячым парку iмя М. Горкага адбудзецца маштабная акцыя, прысвечаная месячнiку i Сусветнаму д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика