21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заставацца са сваiм «Я»

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Праз 85 дзён старэйшай беларускай газеце споўнiцца 90 гадоў. Да юбiлею «Звязды» не маглi застацца абыякавымi яе чытачы са стажам — Мiхаiл МАХНАЧ, палкоўнiк, намеснiк начальнiка Мiнскага сувораўскага ваеннага вучылiшча па iдэалагiчнай працы, i Мiкалай ШЭНДЗЕРАЎ, начальнiк вучэбнага аддзела МСВВ. Дарэчы, у госцi да беларускiх сувораўцаў «Звязда» наведвалася неаднойчы, бо падстаў для напiсання матэрыялаў у iх заўжды хапае.

— Да «Звязды» мяне прывучыла мая куратар, калi я яшчэ вучыўся ў Педагагiчным iнстытуце iмя Максiма Горкага (зараз ён носiць iмя Максiма Танка), — дзелiцца ўспамiнамi Мiкалай Уладзiмiравiч. — Не развiтаўся з газетай я i ў час працы настаўнiкам у мiнскай СШ № 86. «Звязда» дапамагала мне рыхтаваць палiтiнфармацыю на ўрок. З газетай я нават крыху спрачаўся: неяк тэлефанаваў у рэдакцыю, бо палiчыў адзiн з выразаў у матэрыяле занадта русiфiкаваным, але мне патлумачылi, чаму ён быў ужыты. Тая «Звязда» i сучасная, зразумела, адрознiваюцца, бо ў той час былi iншыя праблемы... Хачу пажадаць газеце на юбiлей заўжды заставацца са сваiм «Я». I няхай ваш чытач будзе вам удзячны!

— Сярод iншых газет «Звязда» вылучаецца сваiм адметным характарам, як чалавек у грамадстве. Мова родная, зразумелая, — адзначае палкоўнiк Махнач. — Падзеi асвятляюцца аператыўна i цiкава. Засталася тая асаблiвая старая закваска. Зычу «Звяздзе» заставацца такой, якой яе ведаюць i паважаюць. У вас ёсць пастаянны чатач, якi верыць вам. А такi давер набывае не кожнае выданне.

Заўважу, што Мiкалай Шэндзераў заўжды размаўляе на беларускай мове, а палкоўнiк Махнач пры наведваннi нашага карэспандэнта МСВВ кажа: «Дзякуй, што «Звязда» размаўляе са сваiмi чытачамi на роднай мове».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз 85 дзён старэйшай беларускай газеце споўнiцца 90 гадоў. Да юбiлею «Звязды» не маглi застацца абыякавымi яе чытачы са стажам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика