Сын зямлiАнталогiя беларускай песнi Патрыятычныя пачуццi беларусаў, захопленых касмiчнымi палётамi сваiх землякоў, задушэўна перададзены ў песнях «Бярозка» (змешчана ў «Звяздзе» 9 студзеня 2004 года) i «Сын зямлi», напiсаных Iгарам Лучанком i Анатолем Вялюгiным у 70-я гады мiнулага стагоддзя. Вобразная метафарычнасць паэтычных радкоў, лiрычна-рамантычны меладызм песнi «Сын зямлi» прыцягнуў увагу многiх прафесiйных i самадзейных выканаўцаў. Яна гучала на ўрачыстых канцэртах, услаўляючы «край абелiскаў i буслоў белых край», i на вечарынах, яе спявалi вядомыя артысты i харавыя калектывы. Мiхась ШАВЫРКIН. Музыка Iгара Лучанка Верш Анатоля Вялюгiна Сын зямлi, на вiхурнай арбiце, З вышынi высачынь Беларусь у святле i гранiце Сакалiна акiнь. Прыпеў: Зоры ў далечы блiзкай, Як сунiцы, збiрай. Гэта край абелiскаў I буслоў белых край. Палiць спёка цi тоўпяцца хмары, — А звiняць галасы. Пад калоссямi дум хлебадары Ад расы да расы. Прыпеў. Хай спяваюць мастоў ланжэроны — Ёсць дарога дарог... Хай мiльгаюць гадоў перагоны У агнях перамог. Прыпеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патрыятычныя пачуццi беларусаў, захопленых касмiчнымi палётамi сваiх землякоў, задушэўна перададзены ў песнях «Бярозка» (змешчана ў «Звяздзе» 9 студзе |
|