I танцуюць, i сябруюць разам
Наталля ТАЛIВIНСКАЯ
Фестывалi Днямi прайшоў чарговы Мiжнародны фестываль дзiцячай творчасцi «Барысаўскi прыстанак».За сем гадоў фестываль стаў традыцыйным, а колькасць удзельнiкаў з розных краiн з кожным годам павялiчваецца. Сёлета «Барысаўскi прыстанак» сабраў 35 дзiцячых харэаграфiчных калектываў з Беларусi, Расii, Украiны, Лiтвы, Латвii, Эстонii, Балгарыi, Чэхii i Польшчы. Усё пачалося з удзелу дзiцячага ансамбля «Раўнiца» з горада Барысава ў расiйскай тэлепраграме «Утренняя звезда». Пазнаёмiўшыся з юнымi танцорамi з iншых краiн, ансамбль запрасiў новых сяброў да сябе ў Барысаў. Так распачаўся «Барысаўскi прыстанак». З 2004 года фестываль падтрымлiвае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi. На сёлетнiм гала-канцэрце, якi праходзiў у Палацы культуры прафсаюзаў сталiцы, выступiў 21 творчы калектыў. А ўсяго за гады iснавання фестывалю яго ўдзельнiкi далi ў Мiнску i Барысаве 69 канцэртаў. Як адзначыў адзiн з арганiзатараў «Барысаўскага прыстанку» Аляксей Цюцюноў, свята атрымалася вiдовiшчным дзякуючы разнастайнасцi жанраў — ад класiкi да мадэрна i непаўторнаму стылю кожнага ансамбля. — Ад фестывалю ў нас прыемныя ўражаннi, — падзялiўся Ёзеф Дворжак, дырэктар школы мастацтваў у Чэхii, — ён вельмi добра падрыхтаваны! Мы тут упершыню i паспелi не толькi выступiць, але i пазнаёмiцца з беларускiм побытам. Нашы дзецi жылi ў беларускiх сем’ях i, здаецца, знайшлi там новых сяброў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi прайшоў чарговы Мiжнародны фестываль дзiцячай творчасцi «Барысаўскi прыстанак» |
|