21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кантроль «на ўваходзе»

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

У Беларусi распрацавана праграма медыка-сацыяльнага патранажу работнiкаў. У блiжэйшы час праграма павiнна быць апрабавана на шэрагу вытворчасцяў, а ў выпадку поспеху эксперымента — распаўсюджана на большасць прадпрыемстваў краiны.

Лепшы «кантралёр»... зарплата

Паводле даных дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, за мiнулы год адзначана знiжэнне ўзроўню вытворчага траўматызму са смяротным зыходам на 1,2, з цяжкiм зыходам — на 5,5, а траўматызму з менш сур’ёзнымi наступствамi — на 13,2 працэнта. Як вынiк, заўважыў начальнiк аддзела аналiтычнага i метадалагiчнага забеспячэння дэпартамента Аляксандр ТАЛЕРЧЫК, у разлiку на 10 тысяч работнiкаў паказчык няшчасных выпадкаў на прадпрыемствах i ў арганiзацыях Беларусi атрымлiваецца ў паўтара раза менш, чым ва Украiне, i ўдвая нiжэй, чым у Расii. Тым не менш сама па сабе праблема застаецца вострай. Дастаткова сказаць, што на працягу мiнулага года пры непасрэдным выкананнi сваiх працоўных абавязкаў у краiне загiнуў 241, атрымалi цяжкiя знявечаннi — 780, а больш лёгкiя траўмы — каля 4 тыс. чалавек. Да таго ж у 180 работнiкаў былi выяўленыя прафесiйныя захворваннi. Пры гэтым самымi небяспечнымi для жыцця i здароўя людзей па-ранейшаму заставалiся такiя галiны, як будаўнiцтва, сельская гаспадарка i прамысловасць.

Зразумела, у дадзеным выпадку можна наракаць на выкарыстанне састарэлага цi няспраўнага абсталявання, на неправядзенне iнструктажаў цi адсутнасць кантролю за работамi. Разам з тым, адзначыў Аляксандр Талерчык, нельга абысцi ўвагай i такi факт — падчас спецыяльных расследаванняў летась дзяржаўныя iнспектары працы не выявiлi прамой вiны наймальнiкаў у 30 працэнтах няшчасных выпадкаў са смяротным, i 40 працэнтах — з цяжкiм зыходам. Такiм чынам, па сутнасцi на першым месцы сярод прычын iнцыдэнтаў цi не ўпершыню выйшлi парушэннi элементарных патрабаванняў тэхнiкi бяспекi або парушэнне працоўнай дысцыплiны... самiмi пацярпелымi. У мiнулым годзе амаль кожны дзесяты чалавек, якi загiнуў, i амаль кожны дзесяты работнiк, што стаў iнвалiдам, знаходзiўся ў нецвярозым стане. Прычым у параўнаннi з 1990 годам паказчык «п’яных здарэнняў» павялiчыўся адразу ў 6 разоў.

Праўда, адначасова нельга не заўважыць: парушэннi працоўнай дысцыплiны традыцыйна нашмат радзей адзначаюцца ў арганiзацыях, дзе ў работнiкаў ёсць магчымасць атрымаць вартую зарплату. А ў сваю чаргу выпадкi вытворчага траўматызму зводзяцца да мiнiмуму там, дзе наладжана ахова працы.

Гульня на апярэджанне

Яшчэ зусiм нядаўна значная частка суб’ектаў гаспадарання Беларусi пачынала займацца аховай працы толькi «па факту» — наўздагон за няшчасным выпадкам. Сёння, зазначыў начальнiк упраўлення аховы i дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Леанiд ГРАКОВIЧ, падыход ужо iншы. Арганiзацыi павiнны заняцца ацэнкай, прагназаваннем i ўхiленнем «фактараў рызыкi» на кожным канкрэтным працоўным месцы. Прычым пажадана пацвердзiць такую работу адпаведным «сертыфiкатам бяспекi». Як лiчыцца ва ўсiм свеце, наяўнасць такога сертыфiката з’яўляецца своеасаблiвым сведчаннем надзейнасцi любога прадпрыемства, якое не будзе несцi значныя страты на кампенсацыйных выплатах пацярпелым работнiкам i з якiм можна «мець справу». Таму, дадаў Леанiд Граковiч, на сёння такую сертыфiкацыю ўжо прайшлi каля двух дзесяткаў суб’ектаў гаспадарання краiны. А ў будучым гэта павiнны зрабiць усе прадпрыемствы, якiя арыентуюцца на экспарт.

Пры гэтым, мяркуюць у мiнiстэрстве, паступовы пераход на новую мадэль арганiзацыi аховы працы павiнен прынесцi канкрэтныя вынiкi. I, у прыватнасцi, паспрыяць скарачэнню паказчыкаў вытворчага траўматызму на 5, а колькасцi рабочых месцаў са шкоднымi цi небяспечнымi ўмовамi — на 20 працэнтаў да 2011 года.

Вынiк залежыць ад стымулаў?

Мiж тым, не сакрэт: бяспека працы вызначаецца не толькi колькасцю траўмаў або высокiм узроўнем пылу, шуму, вiбрацыi, выкарыстаннем на прадпрыемстве хiмiчных рэчываў. Сёння медыкi ўсё часцей кажуць аб яшчэ адной i не менш значнай праблеме — так званым «вытворчым стрэсе». Прычым невыпадкова. За апошнiя 20—30 гадоў сама праца стала больш iнтэнсiўнай, паўсюль з’явiлiся камп’ютары, новыя тэхнiка i тэхналогii. I, як вынiк, шматлiкiя даследаваннi паказваюць — з павышанымi нагрузкамi спраўляецца ўсё меншая колькасць работнiкаў. У сваю чаргу гэта вядзе да павелiчэння паказчыкаў псiхiчных паталогiй, абвастрэння захворванняў унутраных органаў, павышэння верагоднасцi аварый, знiжэння вытворчасцi працы.

Адзiн з варыянтаў выйсця тут нiбыта на паверхнi: шукаць кадры не проста з улiкам адукацыi i квалiфiкацыi, але таксама — зыходзячы з «прыстасаванасцi» арганiзма канкрэтнага чалавека да выканання канкрэтнай работы. Аднак, адзначае намеснiк дырэктара Iнстытута фiзiялогii Аркадзь МЯДЗВЕДЗЕЎ, якраз тут i ўзнiкае цi не галоўная праблема. Ва ўсiм свеце наймальнiкi ў абавязковым парадку падбiраюць сабе персанал у тым лiку «па стану здароўя». У Беларусi, як i ў iншых краiнах СНД, наладзiць падобны «кантроль на ўваходзе» немагчыма па вельмi простай прычыне — нiдзе на постсавецкай прасторы не распрацаваны псiхафiзiчныя стандарты па асобных спецыяльнасцях. За выключэннем, напэўна, такiх небяспечных i не распаўсюджаных прафесiй, як лётчык цi шахцёр.

Аднак распрацоўка «стандарту здароўя» для прэтэндэнта на пэўнае працоўнае месца — толькi палова справы. На жаль, заўважыў Аркадзь Мядзведеў, у нашай краiне амаль нiхто не звяртаецца па дапамогу ўрача, пакуль не адчуе сябе па-сапраўднаму хворым. У сувязi з гэтым не менш важна ўвесцi практыку медыка-сацыяльнага патранажу i адсочваць стан здароўя чалавека непасрэдна на вытворчасцi. Дарэчы, зараз Iнстытутам фiзiялогii ўжо распрацавана праграма медыка-сацыяльнага патранажу работнiкаў, прычым гэту праграму плануецца апрабаваць на 3—5 прадпрыемствах.

Зрэшты, таксама зразумела — праграма каштуе грошай, i гэта падаецца цi не галоўнай перашкодай для яе ўкаранення паўсюль. Таму ў прадпрыемстваў павiнны з’явiцца пэўныя стымулы. У прыватнасцi, лiчыць Аркадзь Мядзведзеў, такiмi стымуламi можа быць рашэнне аб аднясеннi выдаткаў па медыка-сацыяльнаму патранажу работнiкаў на сабекошт прадукацыi або прадастаўленнi суб’ектам гаспадарання некаторых падатковых iльгот.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi распрацавана праграма медыка-сацыяльнага патранажу работнiкаў. У блiжэйшы час праграма павiнна быць апрабавана на шэрагу вытворчасцяў, а ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика