21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чым айчынныя кансервы горшыя за iмпартныя?..

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

Аналiз выканання за першы квартал гэтага года Праграмы развiцця вытворчасцi плодаагароднiнных кансерваў у Рэспублiцы Беларусь на 2006—2010 гады выявiў шэраг праблем, якiя неабходна вырашыць у блiжэйшы час, — заявiў першы намеснiк старшынi канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Анатоль ФIЛОНАЎ на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое прайшло пад старшынствам першага намеснiка прэм’ер-мiнiстра Уладзiмiра СЯМАШКI.

Адна з праблем, пра якую вёў гутарку на пасяджэннi Анатоль Фiлонаў, — знiжэнне выпуску прадукцыi шэрагам арганiзацый галiны. Нягледзячы на тое, што за студзень—сакавiк у рэспублiцы было выраблена 47,42 млн умоўных бляшанак (муб) плодаагароднiнных кансерваў, што на 4,5 працэнта больш, чым за аналагiчны перыяд мiнулага года, тым не менш у параўнаннi з леташнiмi студзенем—сакавiком арганiзацыi Вiцебскай, Гомельскай, Мiнскай абласцей i спажыўкааперацыi выпуск данай прадукцыi знiзiлi. Асноўнымi прычынамi гэтага, на думку Анатоля Фiлонава, з’яўляюцца значныя складскiя запасы гатовай прадукцыi, што звязана з невыкананнем гандлёвымi арганiзацыямi ўстаноўленых аб’ёмаў яе рэалiзацыi на ўнутраным рынку, а таксама недахоп уласных абаротных сродкаў у прадпрыемстваў для закупкi сыравiны, матэрыялаў, тары.

Яшчэ адна праблема, якая патрабуе неаднакладнага вырашэння — складанасцi з рэалiзацыяй айчынных кансерваў. Летась у краiне было спажыта 413,6 муб, прычым больш за палову патрэбнасць у кансервах задавальнялася за кошт iмпарту. У той жа час складскiя запасы беларускiх прадпрыемстваў складаюць 65 муб — гэта чатырохмесячны аб’ём вытворчасцi згаданай прадукцыi. Каб выправiць сiтуацыю, Анатоль Фiлонаў прапанаваў абмежаваць прыток на ўнутраны рынак рэспублiкi iмпартных плодаагароднiнных кансерваў, увёўшы практыку сезонных мытных пошлiн на спажывецкiя тавары. Незадаволены ў канцэрне «Белдзяржхарчпрам» таксама i тым, якiмi тэмпамi зараз вядзецца рэканструкцыя прадпрыемстваў, што займаюцца вытворчасцю плодаагароднiнных кансерваў. Што, дарэчы, пацвярджаецца тым фактам, што ўдзельная вага прадукцыi ў сучасных вiдах тары на большасцi прадпрыемстваў застаецца на нiзкiм узроўнi. Так, за студзень—сакавiк гэтага года было выраблена 21,42 муб плодаагароднiнных кансерваў у сучасных вiдах тары. I хоць пэўны прагрэс тут назiраецца — гэта складае 125,2 працэнта да адпаведнага леташняга перыяду, аднак у агульным выпуску ўдзельная вага гэтай прадукцыi — усяго 45,2 працэнта.

Як было адзначана на пасяджэннi, рэнтабельнасць прадпрыемстваў плодаагароднiннай галiны складае толькi каля 3 працэнтаў, прычым 17 арганiзацый у студзенi—сакавiку спрацавалi са стратамi. Мяркуецца, што па вынiках праведзенага на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў аналiзу ходу развiцця вытворчасцi плодаагароднiнных кансерваў будзе распрацаваны комплекс неабходных мераў, якiя дазволяць выправiць тут сiтуацыю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аналiз выканання за першы квартал гэтага года Праграмы развiцця вытворчасцi плодаагароднiнных кансерваў у Рэспублiцы Беларусь на 2006—2010 гады выявiў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика