А. Лукашэнка: «Руская мова — вялiкая культурная спадчына славянскiх народаў i магутны фактар аб’яд
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам Усерасiйскай сустрэчы пiсьменнiкаў, прысвечанай Году рускай мовы. Форум праходзiць у Белгарадзе.
«Руская мова — гэта найвялiкшая культурная спадчына ўсiх славянскiх народаў, магутны фактар аб’яднання людзей, сродак мiжнацыянальных i мiжнародных зносiн, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Для грамадзян нашай краiны руская мова з’яўляецца такой жа блiзкай i роднай, як i беларуская. Абедзве гэтыя мовы заканадаўча маюць у нас роўныя правы i магчымасцi для развiцця». Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што гэты форум паслужыць важнай мэце захавання адзiнства беларусаў i расiян, якое iдзе з глыбiнi стагоддзяў, далейшага ўмацавання ўзаемнай дружбы i супрацоўнiцтва. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам Усерасiйскай сустрэчы пiсьменнiкаў, прысвечанай Году рускай мовы. Форум праход
|
|