На аснове прынцыпаў адраснасцi i справядлiвасцi
БЕЛТА
Упарадкаванне льгот Упарадкаванне льгот у Беларусi будзе праведзена на аснове прынцыпаў адраснасцi i справядлiвасцi. Аб гэтым заявiў на прэс-канферэнцыi ў Гродне старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Мiкалай Чаргiнец.Льготы павiнны прадастаўляцца толькi тым людзям, якiя непасрэдна ў гэтым маюць патрэбу, якiя з-за аб’ектыўных прычын не могуць самi зарабiць грошы. На яго думку, «нельга лiчыць нармальнай з’явай, калi абсалютная большасць насельнiцтва краiны ўваходзiць у тую або iншую катэгорыю льготнiкаў. Дзяржаўная дапамога павiнна быць накiравана на канкрэтнага чалавека. Калi гэта iнвалiд, грамадства павiнна пра яго паклапацiцца, калi шматдзетная сям’я, то, несумненна, неабходна забяспечыць яе жыллём». «Не ўсе цяперашнiя льготнiкi заслугоўваюць сацыяльнай падтрымкi з боку дзяржавы. Як афганец, добра ведаю, што сярод воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў ёсць тыя, хто мае льготы, але на самай справе яны не ваявалi, а толькi знаходзiлiся пару тыдняў у Афганiстане i нават не чулi свiсту куль. А ёсць тыя, якiя прыляталi ў Афганiстан на дзень, зрабiўшы адзнаку ў камандзiроўцы, i атрымалi льготы. Тое ж самае можна сказаць i пра некаторых лiквiдатараў аварыi на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi», — адзначыў Мiкалай Чаргiнец.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упарадкаванне льгот у Беларусi будзе праведзена на аснове прынцыпаў адраснасцi i справядлiвасцi. Аб гэтым заявiў на прэс-канферэнцыi ў Гродне старшыня
|
|