21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi нiчога не парушаеш, навошта ведаць памер штрафаў?

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напiшыце, якiя з 1 сакавiка дзейнiчаюць памеры штрафаў. Размоў пра гэта апошнiм часам шмат, а ў прэсе нiчога дакладнага няма, хiба толькi друкавалiся штрафы для вадзiцеляў. А iх жа значна больш, i яны вялiкiя. Напрыклад, па тэлевiзару казалi, што за бярозавы сок, калi зловяць, могуць даць штраф у памеры 50 базавых велiчынь. Але ж бярозавiк — элiксiр здароўя, яго яшчэ прадзеды нашы здабывалi. А тут — забарона i штраф! Надрукуйце ўсё пра штрафы, каб народ ведаў, бо, як вядома, няведанне закона не вызваляе ад адказнасцi.

Сяргей НАВIКОЎСКI, г. Мiнск.

Як ужо здагадалiся чытачы, размову наш заяўнiк вядзе пра палажэннi Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, якi ўступiў у сiлу з 1 сакавiка. Разгледзiм сiтуацыю на канкрэтным прыкладзе, што датычыцца, як пiша сам чытач, нарыхтоўкi бярозавiку. Увогуле ў даным выпадку гаворка iдзе пра раздзел 15 Кодэкса «Адмiнiстрацыйныя правапарушэннi супраць экалагiчнай бяспекi, навакольнага асяроддзя i парадку прыродакарыстання». Згодна з iм, напрыклад, за незаконнае знiшчэнне, у тым лiку незаконную высечку або пашкоджанне драўнiнна-хмызняковай раслiннасцi ў лясах на фiзiчную асобу можа быць накладзены штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велiчынь, на iндывiдуальнага прадпрымальнiка — ад 20 да 200 базавых велiчынь. За парушэнне ўстаноўленых тэрмiнаў, выкарыстанне забароненых сродкаў цi метадаў збору або нарыхтоўкi грыбоў, iншых дзiкарослых раслiн цi iх частак або iншае парушэнне правiлаў збору цi нарыхтоўкi можа пацягнуць за сабой: папярэджанне цi штраф да 20 базавых велiчынь; на iндывiдуальнага прадпрымальнiка — да 100 базавых велiчынь; на юрыдычную асобу — да 500 базавых велiчынь. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекi ў лясах i на тарфянiках або забароны на iх наведванне можа быць пакарана, калi не было ўрону, папярэджаннем або штрафам да 25 базавых велiчынь; пры знiшчэннi лесу або тарфянiкаў — штрафам ад 25 да 50 базавых велiчынь. Гэты спiс можна працягваць i далей (мы прывялi толькi мiзэрную частку палажэнняў усяго толькi аднаго раздзела Кодэкса), але нават на гэтых прыкладах акцэнтуем увагу чытачоў на словах: «незаконнае», «парушэнне», «самавольны»... Калi паводзiць сябе як законапаслухмяная асоба i нiчога не парушаць, наўрад цi вам давядзецца сутыкацца з пералiчанымi вышэй фармулёўкамi i, адпаведна, тымi цi iншымi памерамi штрафаў. Калi ў нашых чытачоў будуць канкрэтныя пытаннi адносна таго цi iншага палажэння — пiшыце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напiшыце, якiя з 1 сакавiка дзейнiчаюць памеры штрафаў. Размоў пра гэта апошнiм часам шмат, а ў прэсе нiчога дакладнага няма, хiба толькi друкавалiся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика