У Беларусi мiграцыйны прырост за I-ы квартал склаў амаль 1,8 тыс. чалавекФакт У Беларусi мiграцыйны прырост за першы квартал гэтага года склаў 1 тыс. 774 чалавекi. У параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года гэты паказчык павялiчыўся на 11,6 працэнта, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу.У Беларусь у студзенi—сакавiку гэтага года прыбылi 3 тыс. 770 чалавек, а выехалi за межы рэспублiкi 1 тыс. 996 чалавек (у студзенi—сакавiку 2006 года — адпаведна 3 тыс. 459 i 1 тыс. 869 чалавек). З краiн СНД i Балтыi прыбылi ў студзенi—сакавiку гэтага года 3 тыс. 413 чалавекi, выбылi—1 тыс. 541 чалавек (у студзенi—сакавiку 2006 года — адпаведна 3 тыс. 236 i 1 тыс. 422 чалавекi). З Расiйскай Федэрацыi за гэты перыяд прыбылi ў Беларусь 2 тыс. 113 чалавек, а выбылi ў Расiю — 1 тыс. 342 чалавекi. З Украiны прыехалi 582 чалавекi, выехалi ў гэту краiну з нашай рэспублiкi 129. З Казахстана ў Беларусь прыбылi 215 чалавек, выбылi з Беларусi ў Казахстан 20 грамадзян. У ЗША за першы квартал выехалi з Беларусi 96 чалавек, у Iзраiль — 60 чалавек, у Германiю — 136 чалавек. Прыбылi ў Беларусь з гэтых краiн адпаведна 23, 66 i 14 чалавек. У Польшчу ў студзенi— сакавiку выехалi 14 чалавек, а прыехалi з гэтай краiны ў Беларусь 23 чалавекi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi мiграцыйны прырост за першы квартал гэтага года склаў 1 тыс. 774 чалавекi. У параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года гэты паказчык
|
|