Хроніка апошніх падзей
НIКАЛЯ САРКАЗI АФIЦЫЙНА СТАЎ ПРЭЗIДЭНТАМ
У святочнай зале Елiсейскага палаца адбылася афiцыйная цырымонiя iнаўгурацыi Нiкаля Сарказi на пасадзе прэзiдэнта Францыi. Ён стаў 23-м прэзiдэнтам краiны i шостым прэзiдэнтам Пятай рэспублiкi. Сарказi быў уручаны ордэнскi ланцужок галоўнага магiстра Ордэна ганаровага легiёна. У сваёй першай афiцыйнай прамове ён выказаў глыбокую ўдзячнасць усiм сваiм папярэднiкам у Елiсейскiм палацы ад Дэ Голя да Шырака, i ў чарговы раз заявiў, што будзе прэзiдэнтам усiх французаў, заклiкаўшы iх да яднання i салiдарнасцi. Уступленне на пасаду прэзiдэнта было адзначана 21 гарматным залпам. У садзе палаца Нiкаля Сарказi зрабiў агляд войскаў нацыянальных гвардзейцаў, маракоў i марскiх пехацiнцаў, якiя ахоўваюць прэзiдэнцкую рэзiдэнцыю. IЗРАIЛЬ «АДКАЗАЎ» ХАМАСУ У ходзе ракетнага абстрэлу iзраiльскага горада Сдэрот, пры якiм пацярпелi два чалавекi, адна з палесцiнскiх ракет «Касам» трапiла ў дом суседзяў мiнiстра абароны Iзраiля. Будынак атрымаў значныя пашкоджаннi, але нiхто з людзей не пацярпеў. Амiра Перэца ў момант абстрэлу дома не было, аднак ён выступiў з асуджэннем чарговай ракетнай атакi. Са слоў мiнiстра, Iзраiль не будзе ўмешвацца ў палесцiнскае процiстаянне памiж ХАМАСам i ФАТХам, аднак i не збiраецца мiрыцца з бамбардзiроўкай сваiх тэрыторый. I тут жа ў адказ на абстрэл Сдэрота iзраiльскiя верталёты нанеслi ракетны ўдар па пазiцыях палесцiнскiх баевiкоў на поўначы сектара Газа. Таксама iзраiльскi самалёт учора разбамбiў трэнiровачны лагер ХАМАСа ў паўднёвай Газе. У вынiку загiнулi чатыры чалавекi. НЯМА ТАКIХ СЛОЎ? У эстонскiх магазiнах, якiя прадстаўляюць паслугi па палiграфii, адмаўляюцца пiсаць словы i надпiсы ў падтрымку Расii. На мiнулым тыднi жыхарам Талiна, якiя звярнулiся ў некаторыя пункты па нанясенню лагатыпаў i надпiсаў з просьбай надрукаваць надпiс «Ганаруся, што рускi» (або падобныя лозунгi) i фiгуру Бронзавага салдата, было адмоўлена ў выкананнi заказу. Журналiсты адной газеты правялi эксперымент, у вынiку якога надпiс «Быць эстонцам — ганарова i добра» быў зацверджаны да друку, а надпiсу «Я — эстонец, мой сябар — рускi» было адмоўлена. Таксама адна з прадаўшчыц патлумачыла, што iх фiрме дадзена распараджэнне не друкаваць на футболках словы «рускi», «Расiя» i вытворныя ад iх. ТАДЖ МАХАЛУ ЗРОБЯЦЬ МАСКУ З ГРАЗI Сцены Тадж Махала пачысцяць з дапамогай спецыяльнай глiны. Гэтая працэдура апошнi раз адбывалася тры гады таму, i ў ёй зноў узнiкла вострая неабходнасць, таму што маўзалей набыў жаўтаватае адценне з-за забруджвання паветра прамысловымi прадпрыемствамi i аўтамабiлямi. Сцены маўзалея абмажуць спецыяльнай глiнай, якую здабываюць у Паўночнай Iндыi. Гэта старажытны нацыянальны спосаб ачысткi сцен. Увесь працэс зойме два—тры месяцы i абыдзецца ў 230 тысяч долараў. Тадж Махал, маўзалей любiмай жонкi Вялiкага Магола, быў пабудаваны ў сярэдзiне XVII стагоддзя. Вярхоўны суд Iндыi прыняў рашэнне аб закрыццi i пераносе тысяч чыгуналiцейных, цэгла- i шклафабрык, якiя забруджвалi паветра каля Таджа. У радыусе каля двух кiламетраў вакол маўзалея забаронены аўтамабiльны рух. Узровень забруджвання аднак застаецца высокiм з-за нелегальных горных работ непадалёк ад Тадж Махала, перасыхання ракi Ямумы ў самыя гарачыя месяцы года, а таксама з-за вялiкай колькасці машын на дызельным палiве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У святочнай зале Елiсейскага палаца адбылася афiцыйная цырымонiя iнаўгурацыi Нiкаля Сарказi на пасадзе прэзiдэнта Францыi. Ён стаў 23-м прэзiдэнтам кр
|
|