Беларусь у пошуках нафты ў Іране і Азербайджане
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
5 мая ўлады Iрана адобрылi прадстаўлены ВА «Беларуснафта» генеральны план распрацоўкi нафтавага радовiшча Джофейр, якое знаходзiцца непадалёк ад iракскай мяжы. Адначасова, як паведамляюць у «Беларуснафце», iдзе працэс перамоў з Азербайджанам аб магчымым удзеле беларускага боку ў здабычы сырой нафты на тэрыторыi гэтай краiны.
Пасля адабрэння генеральнага плана распрацоўкi iранскага радовiшча Джофейр павiнны быць знойдзены iнвестары будучых работ i заключаны кантракт аб распрацоўцы радовiшча. Афiцыйнай iнфармацыi ад iранскiх цi беларускiх уладаў адносна таго, у якой стадыi знаходзiцца гэты працэс, пакуль няма. Што датычыцца магчымага ўдзелу Беларусi ў здабычы нафты ў Азербайджане, то ў «Беларуснафце» паведамляюць, што беларускаму боку прапанавана прыняць удзел у работах на радовiшчах, якiя ўжо распрацоўваюцца. Зараз iдзе працэс перамоў па гэтаму пытанню. Каментуючы ў гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» супрацоўнiцтва Беларусi з Iранам у нафтавай сферы, старшыня Камiсii па прамысловасцi, палiўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязi i прадпрымальнiцтву Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Анатоль ПАЎЛОВIЧ заявiў, што «сёння Iран валодае велiзарнымi запасамi вуглевадароднай сыравiны. I Беларусь зацiкаўлена ў тым, каб з Iранам у нас у гэтым накiрунку атрымалася сумесная праца, накiраваная на паляпшэнне сiтуацыi ў эканомiках дзвюх краiн». Пры гэтым Анатоль Паўловiч не стаў рабiць прагнозаў адносна таго, па якой схеме Беларусь можа атрымлiваць дывiдэнды ад удзелу ў распрацоўцы радовiшча ў Iране (цi збiраецца беларускi бок прадаваць здабытую нафту ў самiм Iране i на атрыманыя сродкi набываць сырую нафту на геаграфiчна больш блiзкiх рынках, альбо мяркуецца пайсцi па iншаму шляху). Паводле слоў суразмоўцы, вызначэннем такой схемы будуць займацца спецыялiсты, якiя зробяць высновы, што больш выгадна эканамiчна. Гэта датычыцца i супрацоўнiцтва з Азербайджанам. «Спецыялiсты падлiчаць, што больш выгадна. Бо варыянтаў тут дастаткова шмат: прадаць нафту i з атрыманымi грашыма шукаць iншыя схемы набыцця, ёсць варыянты дастаўкi нафты ў нашу краiну. Галоўнае тое, што дасягнуты дамоўленасцi аб тым, што нафту можна здабываць на тэрыторыi Азербайджана...» Анатоль Паўловiч адзначыў таксама, што ён не лiчыць, што пошукi беларускiм кiраўнiцтвам альтэрнатыўных расiйскаму рынкаў пастаўкi вуглевадароднай сыравiны маюць на мэце палiтычную дэманстрацыю расiйскаму боку здольнасць абысцiся (хоць бы часткова) без расiйскiх паставак. «Я не бачу нiякага палiтычнага падтэксту. Расiйскi бок неаднаразова падкрэслiваў рынкавы характар эканамiчных адносiнаў. I сёння як Расiя шукае розныя варыянты продажу сваёй нафты i дастаўкi яе спажыўцам, так i беларускi бок глядзiць, якiм чынам вырашаць сiтуацыю, што склалася на нафтавым рынку нашай краiны». У блiжэйшай будучынi беларускiя нефтапера- працоўчыя заводы павiнны быць мадэрнiзаваныя з мэтаю павялiчыць глыбiню перапрацоўкi нафты. Да 2010 года плануецца гэты паказчык давесцi да 92 працэнтаў. Сёння ж глыбiня перапрацоўкi складае менш за 80 працэнтаў. Аднак у сувязi з сёлетнiм змяненнем умоў пастаўкi расiйскай нафты на беларускiя НПЗ i наступным пагаршэннем эканамiчнага стану прадпрыемстваў могуць узнiкнуць праблемы са знаходжаннем НПЗ сродкаў на мадэрнiзацыю. Цi выгадна НПЗ прыцягваць для мадэрнiзацыi расiйскiя iнвестыцыi? На думку Анатоля Паўловiча, беларускаму боку «выгадна прыцягненне любых iнвестыцый. Расiйскiх у тым лiку. Але трэба глядзець на ўмовы, на якiх яны даюцца». Пры гэтым суразмоўца дадаў, што сёння «Расiя знаходзiцца не на апошнiм месцы па iнвестыцыях фiнансавых сродкаў у эканомiку Беларусi... I расiйскi капiтал таксама ўдзельнiчае ў пераўзбраеннi нашых НПЗ».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 мая ўлады Iрана адобрылi прадстаўлены ВА «Беларуснафта» генеральны план распрацоўкi нафтавага радовiшча Джофейр, якое знаходзiцца непадалёк ад iракс
|
|