Адначасовае перамяшчэнне зрэнак з боку ў бок паляпшае памяцьIнфарм-укол Просты спосаб значна палепшыць памяць прапанавалi вучоныя з унiверсiтэта брытанскага горада Манчэстэр. Яны сцвярджаюць, што адначасовае перамяшчэнне зрэнак вачэй з боку ў бок на працягу 30 секунд у дзень садзейнiчае актывiзацыi зон мозгу, якiя адказваюць за памяць.Падчас праведзеных даследаванняў тая група добраахвотнiкаў, якая штодзень рабiла гэты просты комплекс практыкаванняў для вачэй, значна перасягала па ступенi запамiнання новых слоў, вобразаў i гукаў групу добраахвотнiкаў, якiя не рабiлi падобнай гiмнастыкi. Згодна з падлiкамi, памяць паляпшаецца па меншай меры на 10 працэнтаў. Як гавораць вучоныя, адначасовае перамяшчэнне зрэнак узмацняе каардынацыю двух паўшар’яў мозгу, прычым найбольшую эфектыўнасць забяспечвае адначасовае перамяшчэнне зрэнак менавiта з боку ў бок, чым уверх i ўнiз. Кар. БЕЛТА. ЧВЭРЦЬ НАСЕЛЬНIЦТВА ЗЯМЛI МАЕ СХIЛЬНАСЦЬ ДА IНФАРКТУ МIЯКАРДА Чвэрць насельнiцтва Зямлi мае генетычную схiльнасць да iнфаркту мiякарда ў сувязi з асобай мадыфiкацыяй парных генаў, якiя адказваюць за работу сардэчна-сасудзiстай сiстэмы. Аб гэтым паведамляюць iнфармагенцтвы са спасылкай на нядаўнiя даследаваннi iсландскiх i канадскiх вучоных. Тым самым пацвярджаюцца меркаванні аб тым, што iнфаркт мiякарда часткова вызначаецца спадчыннасцю. Як устанавiлi вучоныя, у людзей з мадыфiкаванай парай генаў рызыка iнфаркту павялiчваецца на 60 працэнтаў у параўнаннi з тымi, хто мае «традыцыйную» версiю гэтых генаў. Выснова была зроблена на аснове буйнейшага за ўсю гiсторыю навукi генетычнага абследавання вялiкiх груп насельнiцтва ў Iсландыi i Канадзе. Кар. БЕЛТА. АБМЕЖАВАНАЕ ЗАСТОЛЛЕ Любое застолле — гэта парушэнне ўсемагчымых правiлаў здаровага харчавання. Тым не менш, i тут можна знайсцi кампрамiс. Свята не стане горш, калi паводзiць сябе згодна з некаторымi простымi правiламi. 1. Выбiрайце з мноства страў самыя карысныя i ешце iх як мага павольней. 2. Пачнiце з салата з агароднiны — ён падыходзiць да любых напояў. 3. Не рабiце на талерцы мешанiну з мяса, рыбы, птушкi i каларыйных салатаў. 4. Скарацiце да мiнiмуму ўжыванне алкагольных напояў, якiя ўзмацняюць апетыт i знiжаюць увагу ў дачыненнi да таго, што вы ясце. 5. Больш размаўляйце з гасцямi: больш размаўляеш — менш ясi. АХ, ГЭТЫ ГОРКI ШАКАЛАД! Дыетолагi прыйшлi да высновы, што чорны шакалад знiжае цiск. Тэст-групе, у якую ўвайшлi людзi з невялiкай гiпертанiяй (у сярэднiм — 153/84) штодня давалi па 100 г горкага шакаладу. I хоць яны не дасягнулi iдэальных паказчыкаў, усё ж такi праз два тыднi ва ўсiх удзельнiкаў было зафiксавана знiжэнне верхняга цiску прыкладна на 5 пунктаў, а нiжняга — на 2. ЖАНIЦЦА, АБАВЯЗКОВА ЖАНIЦЦА! Спецыялiсты не ўтойваюць той факт, што мужчыны ў шлюбе значна больш здаровыя за халасцякоў i разведзеных. Даследаваннi паказваюць, што: — халасцякi пасля 45 гадоў на 23 працэнты часцей памiраюць да наступлення старасцi — жанаты мужчына жыве ў сярэднiм на тры гады даўжэй; — разведзеныя мужчыны ў два разы часцей за жанатых iдуць на суiцыд або становяцца пацыентамi псiхiятраў; — верагоднасць, што разведзены курэц памрэ раней за жанатага — 70 працэнтаў; — у халасцякоў пасля 45 гадоў значна вышэй артэрыяльны цiск. Праўда, у жанатага мужчыны больш шанцаў памерцi ад iнсульту цi iнфаркту падчас сэксу — асаблiва, калi гэта сэкс не з жонкай. УСЁ КАРЫСНАЕ — ПРОСТАЕ Той, хто намагаецца харчавацца не толькi смачна, але i з карысцю для здароўя, павiнен ведаць, што: 1. У гатаваным малацэ менш тлушчу, больш вiтамiну В, мiнералаў i кальцыю, якiя ўмацоўваюць iмунiтэт. 2. Замест сырой морквы лепей ужываць вараную. Так арганiзм лягчэй засвойвае вiтамiн А, якi ўмацоўвае косцi, сардэчную мышцу i ачышчае скуру. 3. Варта аддаваць перавагу чырвоным яблыкам перад зялёнымi — у iх больш бэта-карацiну. 4. Негазаваная мiнеральная вада лепш за газаваную. Таму што ў ёй менш натрыю, шкоднага для сэрца. 5. Паколькi вiтамiн Е баiцца святла, алiўкавы алей павiнен быць у бляшанай, а не шкляной тары.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Просты спосаб значна палепшыць памяць прапанавалi вучоныя з унiверсiтэта брытанскага горада Манчэстэр. Яны сцвярджаюць, што адначасовае перамяшчэнне з
|
|