21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Найлепшая сям’я — шматдзетная

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

У сталiчным Палацы дзяцей i моладзi прайшоў конкурс «Найлепшая шматдзетная сям’я Мiнска 2007 года». Не, не так. З нагоды Мiжнароднага Дня сям’i ў тэатральнай зале Палаца дзяцей i моладзi атрымалiся цёплыя, сяброўскiя вячоркi: шматдзетныя сем’i з усiх раёнаў горада — на сцэне i ў зале. Маленькiх гасцей не пакiнулi без падарункаў, i яны ўчынiлi сапраўдны феерверк на сваiх глядацкiх месцах: падкiдвалi ўверх даўгавухiх зайцаў, рагатых аленяў i пушыстых сабак — цацачных, зразумела. Свята праходзiла шчыра, утульна, па-сямейнаму. Ды i якое ж тут спаборнiцтва, калi кожная сям’я — найлепшая, хоць бы таму, што шматдзетная?!

Калi краiна — вялiкая сям’я, то сям’я ... маленькая краiна! Пяць маленькiх краiн радавалi публiку сваёй знаходлiвасцю, музыкальнасцю, танцавальнасцю ў пяцi турах конкурсу, а таксама дзялiлiся з гасцямi сакрэтамi сямейнага шчасця i ўласнай «сямейнай» мудрасцю. Калi б складалiся слоўнiчкi «сямейных» афарызмаў, туды абавязкова б увайшлi выслоўi нашых канкурсантаў: «Няма нiчога больш цудоўнага, чым калi цябе акружае ўзвод дзяцей» (словы былога ваеннага!), «Што не пад сiлу зрабiць аднаму, здолее сям’я», «Чым больш дзяцей, тым прасцей iх выхоўваць: яны самi выхоўваюць адзiн аднаго» i шмат чаго iншага.

Самай вялiкай аказалася сям’я Халiмончыкаў: у Наталлi i Сяргея пяцёра дзяцей... i ўсе хлопцы, ды яшчэ i iмёны падобныя — пачынаюцца з першай лiтары алфавiта — Арцём, Аляксандр, Антон i Аляксей (мiж iншым, блiзняты), Арсенiй — гэты двухгадовы кроха пакарыў усiх сваёй абаяльнасцю i непасрэднасцю (ён, дарэчы, самы маленькi ўдзельнiк конкурсу). Мядоўскiя напоўнiлi залу салодкасцю — у пераносным i... лiтаральным сэнсе: яны пачаставалi маленькiх гледачоў пакуначкамi з мёдам, сабраным на ўласным пчальнiку. Самыя творчыя — бацькi i дзецi Насановiчы (яны, дарэчы, i атрымалi званне найлепшай сталiчнай шматдзетнай сям’i 2007 года). Ну, гэта i нядзiўна: муж i жонка скончылi Iнстытут культуры (па прафесii Жанна Насановiч — харэограф), а дзеткi займаюцца музыкай. Наогул сярод дзяцей са шматдзетных сем’яў можна праводзiць конкурс «Самае адоранае дзiця»: амаль усе яны — аматары спорту, граюць на музычных iнструментах i пры гэтым яшчэ паспяхова вучацца. Самай «закаханай» праявiла сябе сям’я Бандаровiчаў, а самай цiкавай — сям’я Бажадомавых (галава сям’i — Вiктар — афiцэр запасу, былы дэсантнiк, на яго рахунку звыш 200 скачкоў з парашутам). Аднак пра ўсё па парадку...

А суддзi хто?

Узначальвала журы старшыня камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама Наталля Жамойцiна, дапамагалi ёй у гэтай нялёгкай справе начальнiк упраўлення сацыяльнай дапамогi таго ж камiтэта — Наталля Расолька, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў — Iрына Аляксанава. У гастранамiчных эксперыментах удзельнiкаў дапамагала разбiрацца Тамара Сярдзюк — дырэктар кафэ «Планета зорак», якое размяшчаецца ў самiм Палацы моладзi. Ацэньвала таленты шматдзетных сем’яў i Наталля Старыкава — загадчыца сектара культурна-асветнiцкай працы ўпраўлення культуры Мiнгарвыканкама. Разбавiў жаночы калектыў суддзяў галоўны Дзед мароз краiны — заслужаны артыст Беларусi, кiраўнiк тэатра пародзiй Уладзiмiр Радзiвiлаў.

Маленькiя краiны

Як краiна не можа iснаваць без пэўных атрыбутаў дзяржаўнасцi, так павiнны i ў сям’i быць свае статут, герб, гiмн — менавiта з дапамогай гэтага прадстаўляла сябе кожная маленькая краiна. Гербам Халiмончыкаў стаў мурашнiк, Мядоўскiх — дубовая бочка з мёдам i працавiтая пчала, Бандаровiчаў — кола (нездарма дзецi Уладзiмiра i Марыi любяць катацца на веласiпедах) з пяццю аддзяленнямi, па адным на кожнага члена сям’i: тату, маму, Сашу, Лёшу i маленькую прынцэсу Анюту. Лепш за ўсiх прадставiў сваю сям’ю 4-гадовы Паўлiк Насановiч: на плакаце была намалявана рука, а Паша тлумачыў, якi пальчык, каму адпавядае: «Гэты пальчык — тата, гэты пальчык — мама, гэты пальчык — Лёня, гэты пальчык — Мiця, а гэты пальчык — я. Вось i ўся мая сям’я».

Мамiн конкурс

Самыя прыгожыя i абаяльныя, актыўныя i паспяховыя — вядома ж, шматдзетныя мамы. Яны нас весялiлi i натхнялi сваёй шчырасцю. На пытанне, хто прыняў рашэнне стварыць шматдзетную сям’ю, Ала Мядоўская адказала з хiтрай усмешкай: «Ну, пэўна ж, тата над гэтым больш працаваў!». Дарэчы Iван Фярнандавiч, муж Алы Чаславаўны, працуе па начах — машынiстам матавоза ў метрапалiтэне. «Наш тата перайшоў на начную працу пасля таго, як у нас з’явiлася 4-е дзiця», — жартуе шчаслiвая жонка i мацi. Жанна Насановiч — мацi трох сыноў — уразiла публiку прызнаннем, што марыць пра... дзяўчынку! А Марыя Бандаровiч са сцэны прызналася мужу ў каханнi!

Тата можа, тата можа...

...згатаваць кулiнарны шэдэўр! Як нi дзiўна, для самых мужных членаў сям’i прыгатавалi амунiцыю ў выглядзе фартухоў i кухонныя нажы ў якасцi зброi. З фруктаў i дэкаратыўных мiнiяцюрных парасончыкаў Уладзiмiру Бандаровiчу ўдалося стварыць «Астравок кахання» (так ён назваў сваю страву i пажадаў кожнаму ў зале адшукаць свой астравок, бо па-сапраўднаму шчаслiвы толькi той, у каго ён ёсць), Iвану Мядоўскаму — «Вiтамiнны рай», Мiкалаю Насановiчу — «Пляж», Сяргею Халiмончыку — «Летняе свята ў мурашнiку».

Маленькая клаўнада

Для маленькiх ўдзельнiкаў конкурсу таксама прыпаслi заданне: яны патанцавалi з клоўнам, проста на сцэне пераапранулiся ў прывезеныя iм яркiя касцюмы, прыдумалi сабе цiкавую назву i ...дадалi балаў у сямейную скарбонку.

Хвiлiна славы

У фiнале кожная сям’я дэманстравала свае творчыя здольнасцi: Халiмончыкi iнсцэнавалi ўсiмi любiмую «Рэпку» (кожнаму з сямi членаў сям’i знайшлося па ролi: бабка, дзедка, унучка, Жучка, Мурка, мышка i ...рэпка! У мышку пераапранулi самага маленькага i абаяльнага Арсенiя). Бандаровiчы выступiлi з цыганскiм танцам: дзвюм парам танцораў (тата з мамай i iх пара ў мiнiяцюры — маленькiя Лёша i Аня, чарнявая Анюта цудоўна глядзелася ў вобразе цыганкi) акампанаваў на гiтары старэйшы сын у сям’i — Саша.

Самая вiдовiшчная пастаноўка атрымалася ў Насановiчаў: пад марш Мендэльсона на сцэну выйшлi бацькi. Удваiх яны выканалi танга, а старэйшы сын Лёня акампанаваў iм на акардэоне. Потым акардыянiст танцаваў з мамай вальс — у гэты час на фартэпiяна iм акампанаваў Дзiма. Вы, пэўна, здагадалiся, што было далей: Жанна Мiкалаеўна па чарзе станцавала з усiмi сынамi, нават з малодшым Паўлiкам. Сваё выступленне Насановiчы завяршылi спевамi пад гiтару i ...губны гармонiк (на якiм так ладна грае галава сям’i — Мiкалай Леанiдавiч).

* * *

Конкурс ёсць конкурс — ён патрабуе падвядзення вынiкаў i вызначэння пераможцаў. Шматдзетныя сем’i ў нашай краiне падтрымлiваюць i заахвочваюць, таму нiхто не пайшоў без падарунка.

Iрына Аляксанава ад Мiнскага гарадскога Савета жанчын уручыла прыз сям’i Бандаровiчаў. Спецыяльны прыз ад упраўлення культуры Мiнгарвыканкама атрымала сям’я Халiмончыкаў — лiтаратуру па курсу «Сталiцазнаўства», якi тры гады таму сталi выкладаць у мiнскiх школах. Маленькiя Халiмончыкi атрымалi прыз з рук Наталлi Старыкавай, якая таксама вырасла ў шматдзетнай сям’i. «Нас у матулi было пяцёра», — расказала Наталля Мiкалаеўна. Нiкога не пакрыўдзiла кампанiя «Вaden», уручыўшы кожнай сям’i падарункавы сертыфiкат — можна будзе прыйсцi i атрымаць адну любую пару абутку, якая толькi спадабаецца.

Наталля Жамойцiна абвясцiла пераможцаў у намiнацыях «Прадстаўленне сям’i» (лепшымi аказалася сям’я Халiмончыкаў) i «Хвiлiна славы» (зразумела, тут перамаглi Насановiчы з iх насычанай музычна-танцавальна-песеннай пастаноўкай). TOP-3 размеркаваўся такiм чынам: Насановiчы, Мядоўскiя, Халiмончыкi — першае, другое i трэцяе месцы адпаведна. У iх утульныя дамы адправiлiся тэлевiзар, мiкрахвалёўка i DVD-прайгравальнiк адпаведна. Астатнiя вынiкi агучыла Таццяна Краўчанка — старшыня Беларускай асацыяцыi шматдзетных бацькоў, член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па дэмаграфiчнай бяспецы i сацыяльнаму развiццю — яна ж уручыла суцяшальныя прызы.

Як бы там нi было, але менавiта ў гэтым конкурсе насамрэч няма першых i апошнiх: усе яны малайцы, бо выхоўваюць цудоўных дзяцей, якiя таксама мараць стварыць шматдзетныя сем’i. Вось 15-гадовы Лёня Насановiч, якi вучыцца ў лiцэi пры БДУIР, грае на гiтары i акардэоне, займаецца акадэмiчнай грэбляй, марыць быць банкiрам i самае галоўнае ...мець пяцёра дзяцей!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiчным Палацы дзяцей i моладзi прайшоў конкурс «Найлепшая шматдзетная сям’я Мiнска 2007 года». Не, не так. З нагоды Мiжнароднага Дня сям’i ў тэат
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика