Чатырохпакаёвую кватэру ў падарунак атрымала ў Дзень сям’i шматдзетная сям’я Гушчыных з Салiгорск
Таццяна ШАБЛЫКА, БЕЛТА
Новую чатырохпакаёвую кватэру ў падарунак атрымала шматдзетная сям’я Гушчыных з Салiгорска. У Дзень сям’i шанавалi i вiншавалi з наваселлем сямейную пару, у якой у сакавiку гэтага года нарадзiлiся трайняты — два хлопчыкi i дзяўчынка.
Як расказалi ў аддзеле iдэалагiчнай работы Салiгорскага райвыканкама, жыллёвую праблему маладой сям’i па даручэнню кiраўнiцтва Мiнаблвыканкама вырашыла ВА «Беларуськалiй», дзе працуе бацька Анатоль Гушчын. Свае падарункi на наваселле падрыхтавалi раённы выканаўчы камiтэт i ААТ «Салiгорскпрамбуд», у якiм да нараджэння трайнят працавала 23-гадовая мама Аксана. Паводле слоў спецыялiстаў, шматдзетная сям’я Гушчыных акружана ў Салiгорскiм раёне ўсебаковым клопатам i ўвагай. Разам з прадугледжанай дзяржаўнай падтрымкай аказваецца разнастайная адрасная дапамога. Напрыклад, упраўленне сацыяльнай абароны для догляду немаўлят бясплатна прадаставiла маладой маме няньку, iнфармавалi ў аддзеле.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новую чатырохпакаёвую кватэру ў падарунак атрымала шматдзетная сям’я Гушчыных з Салiгорска. У Дзень сям’i шанавалi i вiншавалi з наваселлем сямейную п
|
|