Больш за тысячу нядбайных бацькоў — у вышуку
Iгар ГРЫШЫН
Як адзначаюць у Мiнiстэрстве ўнутраных спраў Беларусi, пасля ўступлення ў сiлу Дэкрэта Прэзiдэнта №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях» некаторыя бацькi, якiя раней ухiлялiся ад кампенсацыi расходаў на ўтрыманне дзяцей, пераасэнсавалi свой лад жыцця: яны сталi хадзiць на працу, займаюцца добраўпарадкаваннем свайго жылля i жадаюць вярнуць свае бацькоўскiя правы.
Праўда, хапае i такiх нядбайных грамадзян, якiя па-ранейшаму не хочуць добраахвотна кампенсаваць дзяржаве расходы, больш за тое — яны стараюцца пазбегнуць любых кантактаў з праваахоўнымi органамi. Так, паводле даных упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, сёлета ў адносiнах да 2,1 тысячы такiх грамадзян, месцазнаходжанне якiх не ўстаноўлена, тэрытарыяльнымi органамi ўнутраных спраў накiравана iнфармацыя ў суды. Мiж iншым, з iх больш за тысячу аб’яўлены ў вышук. Для апошнiх, мяркуем, нялiшнiм будзе нагадаць, што ўхiленне ад яўкi на працу, якое складае 10 i больш працоўных дзён на працягу 3 месяцаў, або сакрыццё, занiжэнне памераў зарплаты, што пацягнула за сабой невыкананне цi няпоўнае выкананне штомесячных абавязкаў па кампенсацыi расходаў на ўтрыманне дзяцей з’яўляецца крымiнальным злачынствам i караецца пазбаўленнем волi на тэрмiн да 2 гадоў. Дарэчы, сёлета тэрытарыяльнымi органамi ўнутраных спраў пастаўлена на прафiлактычны ўлiк больш за 10 тысяч чалавек, якiя пазбаўлены бацькоўскiх правоў i абавязаны кампенсаваць расходы дзяржаве за выхаванне сваiх дзяцей. Каля паловы з iх працаўладкаваны па накiраванню органаў дзяржслужбы занятасцi на прадпрыемствы i арганiзацыi розных формаў уласнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як адзначаюць у Мiнiстэрстве ўнутраных спраў Беларусi, пасля ўступлення ў сiлу Дэкрэта Прэзiдэнта №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяце |
|