Нi гадзiны прастою!
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
84 днi засталося да 90-гадовага юбiлею, якi старэйшае беларускамоўнае дзяржаўнае выданне спадзяецца сустрэць разам з шырокiм колам сяброў. Увесь гэты час мы iмкнёмся быць запатрабаванымi i патрэбнымi, бо цвёрда памятаем, што не чытач для газеты, а газета — для чытача. I мы верым, што ўсiм — пастаянным падпiсчыкам, партнёрам, школьным настаўнiкам, студэнтам, паштальёнам, распаўсюднiкам, кiраўнiкам i падначаленым розных узроўняў, найлепшым сябрам i строгiм крытыкам — ёсць што сказаць.
...Усе СМI у чымсьцi канкурэнты, але па вялiкаму рахунку — калегi i паплечнiкi. Дзякуючы гэтаму, напрыклад, чытачы газет даведваюцца аб эксклюзiўных падрабязнасцях са здымак новых тэлевiзiйных праектаў, а тэлегледачы могуць вiртуальна «прагартаць» свежую прэсу, завочна пазнаёмiцца «ў твар» з газетнымi журналiстамi. Адна з тых, хто наладжвае i забяспечвае гэту бесперабойную сувязь газета—тэлебачанне—аўдыторыя — прэс-сакратар канала АНТ Алiна Праваторава — напярэдаднi юбiлею «Звязды» дзелiцца сваiмi назiраннямi: — Прыемна, што на працягу амаль векавой гiсторыi «Звязда» захоўвала свой «твар», на ўсiх этапах iснавання газета адрознiвалася аператыўнасцю. А яшчэ, што вельмi важна, — тактоўнасцю. Кожны чытач знойдзе ў «Звяздзе» штосьцi сваё. Газета пiша пра абсалютна розныя падзеi, але робiць гэта заўжды цiкава, яскрава, захапляльна. Жадаем, каб кожны дзень быў поўны пазiтыўных навiн, цiкавых знаходак. А калектыву — таленавiтаму! — толькi ўдач i нi гадзiны прастою. I, канешне, новых i новых сяброў сярод чытачоў. Заўважу «ад рэдакцыi»: цудоўна, натуральна, пачуць ад сяброў, якiя мы харошыя, аднак нам важныя не толькi пахвалы. Заўвагi, пажаданнi, прапановы таксама прымаюцца з вялiкай удзячнасцю. Вам ёсць што сказаць? Тады мы iдзём да вас!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
84 днi засталося да 90-гадовага юбiлею, якi старэйшае беларускамоўнае дзяржаўнае выданне спадзяецца сустрэць разам з шырокiм колам сяброў |
|