21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Глеба непакоiць левая нага, Кутузава — правая

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Гульня № 1

Наблiжаюцца самыя адказныя матчы для нацыянальнай зборнай па футболу. Першыя на чарзе — балгары. 2 чэрвеня каманды згуляюць у Мiнску на арэне «Дынама», 6-га — у Сафii на стадыёне «Васiл Леўскi». Нашым iгракам патрэбна зарабiць ачкi, каб палепшыць сваё становiшча ў адборачнай групе «G» да чэмпiянату Еўропы-2008. Зараз у ёй лiдзiруюць галандцы (14 ачкоў), у румынаў — 11, балгараў — 9, беларусаў — 7, славенцаў — 4, албанцаў — 3, люксембуржцаў — 0.

Днямi галоўны трэнер беларускай зборнай агучыў спiс з 24 кандыдатаў на матч супраць каманды Балгарыi. Адзначу вяртанне Вiталя Булыгi i выклiк у нацыянальную зборную Антона Амельчанкi. Форварда львоўскiх «Карпат» Леанiда Ковеля Юрый Iосiфавiч «пазычыў» у дружыне Юрыя Курненiна.

За некалькi тыдняў да гульнi з балгарамi ўзнiклi i некаторыя праблемы. Так, пасля заключнай сустрэчы з «Портсмутам» паўабаронца лонданскага «Арсенала» Аляксандра Глеба занепакоiла калена левай нагi, на якiм была зроблена аперацыя летась. Пад пытаннем удзел у матчы нападаючага iтальянскай «Пармы» Вiталя Кутузава: траўма ахiла правай нагi не дазваляе яму трэнiравацца ўжо другi тыдзень. Тым не менш, абодва iгракi выклiканы ў распараджэнне зборнай.

Варатары: Юрый Жаўноў («Масква», Расiя; 14 матчаў за зборную), Васiль Хамутоўскi («Том», Томск, Расiя; 20), Уладзiмiр Гаеў («Чарнаморац», Адэса, Украiна; 3), Антон Амельчанка («Масква», Расiя; 0).

Абаронцы: Сяргей Штанюк («Луч-Энергiя», Уладзiвасток, Расiя; 69 матчаў/3 галы), Аляксандр Юрэвiч («Шахцёр», Салiгорск; 9/0), Арцём Чалядзiнскi («Металург», Запарожжа, Украiна; 7/0), Арцём Радзькоў (БАТЭ, Барысаў; 2/0), Сяргей Амельянчук («Растоў», Растоў-на-Доне, Расiя; 35/1), Ян Цiгараў («Металург», Запарожжа, Украiна; 4/0), Павел Пласконны («Шахцёр», Салiгорск; 2/0), Аляксей Панкавец («Харкаў», Украiна; 2/0).

Паўабаронцы: Уладзiмiр Карыцька («Чарнаморац», Адэса, Украiна; 24/2), Цiмафей Калачоў («Растоў», Растоў-на-Доне, Расiя; 21/2), Аляксандр Кульчы («Том», Томск, Расiя; 62/5), Алег Страхановiч («Каўнас», Лiтва; 8/0), Дзянiс Коўба («Крылы Саветаў», Самара, Расiя; 34/2), Аляксандр Глеб («Арсенал», Лондан, Англiя; 29/4), Вiталь Булыга («Том», Томск, Расiя; 8/0).

Нападаючыя: Вiталь Кутузаў («Парма», Iталiя; 33/10), Сяргей Карнiленка («Днепр», Днепрапятроўск, Украiна; 16/7), Вячаслаў Глеб ( МТЗ-РIПА, Мiнск; 15/5), Генадзь Блiзнюк (БАТЭ, Барысаў; 4/1), Раман Васiлюк (Гомель; 18/7).



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наблiжаюцца самыя адказныя матчы для нацыянальнай зборнай па футболу. Першыя на чарзе — балгары
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика