Падпiсанне пагаднення перанесена
Iгар ШЧУЧЭНКА
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Апараце Савета Мiнiстраў Беларусi, запланаванае на 18 мая падпiсанне пагаднення аб куплi-продажы «Газпрамам» 50 працэнтаў акцый ААТ «Белтрансгаз» перанесена.
Ва ўрадзе адзначаюць, што «падпiсанне пакетаў па стварэнню сумеснай беларуска-расiйскай газатранспартнай арганiзацыi на базе ААТ «Белтрансгаз» пераносiцца на больш познi перыяд у сувязi з неабходнасцю дадатковага ўзгаднення аднаго з падпунктаў куплi-продажу ААТ «Газпрам» акцый ААТ «Белтрансгаз». Для правядзення перагавораў у Мiнск прыбывае дэлегацыя ААТ «Газпрам», якую ўзначальвае намеснiк старшынi праўлення Валерый Голубеў, праiнфармавалi ў Апараце Савета Мiнiстраў Беларусi. Агенцтва «Iнтэрфакс» са спасылкай на Агенцтва газавай iнфармацыi паведамляе, што афiцыйны прадстаўнiк «Газпрама» Сяргей Купрыянаў заявiў наступнае: у «Газпраме» разлiчваюць, што «ў раней вызначаныя тэрмiны — да 1 чэрвеня ўсе неабходныя дакументы будуць падпiсаны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Апараце Савета Мiнiстраў Беларусi, запланаванае на 18 мая падпiсанне пагаднення аб куплi-продажы «Газпрамам» 50
|
|