У гэтыя выхадныя да 31 градуса цяпла
19 мая пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. У асобных раёнах прагрымяць навальнiцы. Удзень паветра прагрэецца да плюс 17—23 градусаў. На паўднёвым усходзе краiны — да 24—29 градусаў.
У нядзелю, 20 мая, будзе пераважна без ападкаў. Толькi ўдзень на паўднёвым усходзе не выключаны лакальныя кароткачасовыя дажджы. У начны час тэмпература паветра будзе вагацца ад 7 градусаў цяпла на поўначы да 18 градусаў вышэй за нуль на поўднi. Удзень — да 22—27 градусаў, у паўднёва-ўсходнiх раёнах слупок тэрмометра ўзнiмецца да 28—31 градуса цяпла. Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня характар надвор’я iстотна не зменiцца. Будзе пераважаць цёплае надвор’е. Аднак 23 мая пройдуць навальнiчныя дажджы i стане крыху халадней. Дзённая тэмпература ў сярэднiм па рэспублiцы складзе 20—26 градусаў цяпла, а на паўднёвым усходзе па-ранейшаму будзе горача.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 мая пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава
|
|