Казуля гуляла па парку
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Цi то яна, як жартуюць гамяльчане, iшла на танцпляцоўку ў цэнтральны парк iмя Луначарскага, цi проста хацела прайсцi па набярэжнай Сожа, толькi факт застаецца фактам: казуля пераадолела сама меней дзесяць кiламетраў па вулiцах горада. Што яе прывабiла сюды, застаецца таямніцай.
Магчыма, мы б так i не даведалiся аб начным вiзiце лясной прыгажунi, калi б яна не трапiла ў бяду. А менавiта: вiдаць, спужаўшыся кагосьцi, казуля спрабавала пераскочыць з разгону чыгунную агароджу, ды i «засела» ў адным з яе праёмаў. Выкараскацца з гэтай пасткi самой ёй так i не ўдалося. Яе ўбачылi людзi ранiцай i паведамiлi аб здарэннi ў аддзел МНС. З пашкоджанымi нагамi казуля была перададзена экалагiчнай службе i лесагаспадарчаму аб’яднанню, якiя ўзялi над ёй шэфства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi то яна, як жартуюць гамяльчане, iшла на танцпляцоўку ў цэнтральны парк iмя Луначарскага, цi проста хацела прайсцi па набярэжнай Сожа, толькi факт з
|
|