21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Будаўнiцтва адмiнiстрацыйна-дзелавога i грамадскага цэнтра «Мiнск-Сiцi» плануецца пачаць у 2009 год

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 18 мая заслухаў даклад аб рэалiзацыi генеральнага плана развiцця сталiцы. Мерапрыемства адбылося ў Мiнскай гарадской ратушы.



Галоўны архiтэктар горада Мiнска Вiктар Нiкiцiн дэталёва праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы аб перспектывах развiцця сталiцы. Размова атрымалася грунтоўная i выйшла далёка за рамкi абазначай тэматыкi.

Аляксандр Лукашэнка адобрыў канцэпцыю будаўнiцтва адмiнiстрацыйна-дзелавога i грамадскага цэнтра i жылога раёна «Мiнск-Сiцi», якi будзе створаны на месцы аэрапорта Мiнск-1 i Мiнскага авiярамонтнага завода, якiя выносяцца за межы сталiцы.

Прэзiдэнт запатрабаваў пачаць будаўнiцтва аб’ектаў цэнтра ўжо ў 2009 годзе, адразу пасля завяршэння першай чаргi праектных работ. «Неабходна як мага хутчэй падрыхтаваць праекты i прапанаваць iх iнвестарам, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Будаваць трэба пачынаць хутка, не зацягваючы гэты працэс».

Галоўны архiтэктар сталiцы падкрэслiў, што вынас аэрапорта з горада з’яўляецца актуальным пытаннем для Мiнска. Цяпер асваенне тэрыторый, прылеглых да аэрапорта Мiнск-1, вядзецца з вялiкай колькасцю санiтарна-гiгiенiчных i вышынных абмежаванняў. У зоне ўзлётна-пасадачнай паласы аэрапорта i падыходаў да яе знаходзiцца каля 860 гектараў гарадскiх тэрыторый.

Паводле слоў Вiктара Нiкiцiна, вынас аэрапорта Мiнск-1 i авiярамонтнага завода за межы горада дасць магчымасць сфармiраваць i рэканструяваць на якасна новым узроўнi забудову сталiцы на тэрыторыях, якiя знаходзяцца ў зонах абмежавання па паверхавасцi будынкаў або забароны на будаўнiцтва ў сувязi з палётамi самалётаў. Гэта таксама дасць магчымасць дадаткова пабудаваць больш як 300 тыс.кв. метраў жылля ў раёне Лошыцы, каля 500 тыс.кв. метраў жылога фонду па праспекце Дзяржынскага. Вiктар Нiкiцiн падкрэслiў, што рэалiзацыя гэтага праекта разглядаецца ў агульнай сiстэме развiцця сталiцы i будаўнiцтва трэцяй лiнii метро працягласцю 5,5 км з пяццю станцыямi.

У цэлым рэалiзацыя гэтага праекта дасць магчымасць пабудаваць сучасны жылы раён з насельнiцтвам 35—38 тыс. чалавек, сфармiраваць сучасны адмiнiстрацыйна-дзелавы грамадскi цэнтр з комплексам вышынных будынкаў «Мiнск-Сiцi», прадугледзець тэрыторыю для будаўнiцтва будынкаў замежных дыппрадстаўнiцтваў (плошча 24 га).

Прэзiдэнта праiнфармавалi аб тым, што праектам будзе прадугледжана стварэнне новай транспартнай iнфраструктуры, увязанай з будаўнiцтвам трэцяй лiнii метрапалiтэна, аб’яднанай перасадачнымi вузламi з iснуючымi лiнiямi.

Пры распрацоўцы гэтага праекта ўлiчаны сусветны вопыт стварэння аналагiчных цэнтраў у буйных еўрапейскiх гарадах. Такi падыход дае магчымасць актыўна выкарыстоўваць новыя тэхналогii i весцi будаўнiцтва будынкаў практычна без абмежаванняў iх вышынi.

Прэзiдэнта праiнфармавалi аб тым, што ў шматфункцыянальны дзелавы цэнтр плануецца ўключыць кварталы грамадскiх будынкаў, дзяржаўных устаноў, мiнiстэрстваў, спартыўныя комплексы, цэнтры адпачынку. Як плануецца, у цэнтры будзе знаходзiцца плошча з 70—80-павярховым будынкам — сiмвалам горада. Абмяркоўвалася пытанне стварэння ў адным з новых будынкаў кангрэс-хола для правядзення маштабных мiжнародных мерапрыемстваў.

Аляксандр Лукашэнка адобрыў унесеныя прапановы i адзначыў, што праект павiнен рэалiзавацца паэтапна i з прыцягненнем iнвестыцый.

Забудова адмiнiстрацыйна-дзелавога i грамадскага цэнтра, жылога раёна «Мiнск-Сiцi», якi будзе створаны на вызваленых тэрыторыях, пачнецца ўжо ў 2009 годзе, таму неабходна на працягу 2—3 гадоў вынесцi за межы сталiцы авiярамонтны завод. Прэзiдэнт падкрэслiў, што павiнна быць пабудавана новае сучаснае прадпрыемства. Пры гэтым, як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, абавязкова павiнен быць захаваны кадравы патэнцыял, высокаквалiфiкаваныя спецыялiсты. «Мы павiнны захаваць рабочыя месцы i паклапацiцца пра людзей», — сказаў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што ў Беларусi неабходна захаваць авiярамонтную вытворчасць i з гэтай мэтай цяпер ужо трэба весцi перагаворы з замежнымi кампанiямi аб стварэннi сумеснага прадпрыемства. Размова можа iсцi аб супрацоўнiцтве з сусветнымi авiябудаўнiчымi кампанiямi.

На сустрэчы абмяркоўвалася выкананне даручэнняў Прэзiдэнта па развiццю гiстарычнага цэнтра горада.

Прэзiдэнт даручыў падрыхтаваць прапановы па стварэнню сучаснага Нацыянальнага выставачнага цэнтра Беларусi. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў новым комплексе павiнны быць як пастаянна дзеючыя, так i часовыя экспазiцыi.

У ходзе даклада галоўны архiтэктар горада праiнфармаваў аб намерах па будаўнiцтву новых шматузроўневых падземных паркiнгаў.

Размова iшла таксама аб планах па рэканструкцыi Кастрычнiцкай плошчы. Прэзiдэнт Беларусi лiчыць, што неабходна вельмi грунтоўна падыходзiць да разгляду гэтых праектаў: «Тут нельга зыходзiць толькi з камерцыйных iнтарэсаў. Кастрычнiцкая плошча — гэта ў першую чаргу зона адпачынку. Нельга таксама выпускаць з-пад увагi iдэалагiчныя i палiтычныя аспекты гэтага месца».

У ходзе даклада абмяркоўвалася таксама пытанне будаўнiцтва пяцiзоркавага атэля замежнымi iнвестарамi на вулiцы Iнтэрнацыянальнай недалёка ад Кастрычнiцкай плошчы. Гэта будзе вышынны будынак, узведзены па самых сучасных тэхналогiях.

Кiраўнiк дзяржавы акцэнтаваў увагу на прыцягненнi iнвестараў для рэалiзацыi праектаў па развiццю беларускай сталiцы, на выкарыстаннi вопыту будаўнiцтва замежных кампанiй. Трэба прыцягваць тых замежных будаўнiкоў, якiя зарэкамендавалi сябе хуткiмi тэмпамi ўзвядзення аб’ектаў i высокай якасцю, беларусам трэба пераймаць вопыт iх работы. «Нам выгадна прыцягваць такiх iнвестараў, якiя будуюць хутка i добра», — сказаў Прэзiдэнт.

У ходзе даклада абмяркоўвалася таксама пытанне стварэння аўтастаянак на асноўных уязных магiстралях у Мiнск, якiмi маглi б карыстацца госцi сталiцы.

Прэзiдэнт запатрабаваў, каб будынкi i тэрыторыi як у цэнтры Мiнска, так i на ўскраiнах горада ўтрымлiвалiся ва ўзорным парадку. Узвядзенне новабудоўляў павiнна ўпрыгожваць сталiцу, а не псаваць яе выгляд. Пры выкарыстаннi сучасных напрамкаў у архiтэктуры i дызайне не павiнен страчвацца нацыянальны каларыт.

Аляксандр Лукашэнка даручыў мэру Мiнска навесцi належны парадак у раёне кальцавой дарогi, якая з’яўляецца своеасаблiвым аблiччам горада.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 18 мая заслухаў даклад аб рэалiзацыi генеральнага плана развiцця сталiцы. Мерапрыемства адбылося ў Мiнскай гара
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика