Сёння — дзень работнiкаў фiзiчнай культуры i спорту
Iрына ПРЫМАК
ФIЗКУЛЬТУРА I СПОРТ ЗАМЕСТ ЛЕКАЎ Калi легкаатлетка Юлiя Несцярэнка заваявала залаты алiмпiйскi медаль у Афiнах, а фрыстайлiст Дзмiтрый Дашчынскi стаў сярэбраным прызёрам Белых гульняў у Турыне, мы радавалiся поспехам нашых спартсменаў, аднак мала хто задумваўся, што вынiкi на мiжнароднай арэне — гэта не толькi заслуга самiх атлетаў, але i iх трэнераў, урачоў, масажыстаў i iншых спецыялiстаў. Без iх дапамогi нават самы таленавiты атлет не раскрые свой патэнцыял. Сёння ў работнiкаў фiзiчнай культуры i спорту — прафесiйнае свята. Яго адзначаюць усе, хто задзейнiчаны ў спартыўнай сферы без выключэння, пачынаючы ад настаўнiкаў фiзiчнай культуры ў школах, якiя могуць раскрыць будучую спартыўную «зорку», i заканчваючы тымi спецыялiстамi, якiя ўдзельнiчаюць у падрыхтоўцы нашых атлетаў да Алiмпiяд.Паводле iнфармацыi Уладзiмiра Аляшкевiча, першага намеснiка мiнiстра спорту i турызму Беларусi, у спартыўнай галiне краiны зараз налiчваецца больш як 26 тысяч спецыялiстаў, прычым 21,7 тысячы з iх маюць вышэйшую i сярэднюю фiзкультурную адукацыю. У рэспублiцы культывуюцца 132 вiды спорту, з iх 48 алiмпiйскiх. Для заняткаў фiзiчнай культурай i спортам дзейнiчаюць каля 22 тысяч спартыўных пабудоў (241 стадыён, 239 басейнаў, 42 манежы i г. д.). Зараз iдзе будаўнiцтва самага глабальнага спартыўнага аб’екта краiны — «Мiнск-арэны», якая прадугледжана для прадстаўнiкоў 28 вiдаў спорту i разлiчана на 15 тысяч гледачоў. У блiжэйшыя гады з’явяцца лядовыя палацы ў Барысаве, Баранавiчах, Лiдзе, Бабруйску i г. д. Фiнансаванне сферы фiзiчнай культуры i спорту ў нашай краiне павялiчылася ў параўнаннi з 2002 годам у 3,6 раза. Нездарма. Прадстаўнiкi еўрапейскiх навуковых iнстытутаў падлiчылi, што на 1 еўра, укладзены ў спорт, эканомiцца каля 12 еўра медыцынскiх затрат. Згодна са статыстыкай, 1 мiльён 500 тысяч жыхароў нашай краiны займаюцца фiзiчнай культурай i сваiм аздараўленнем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi легкаатлетка Юлiя Несцярэнка заваявала залаты алiмпiйскi медаль у Афiнах, а фрыстайлiст Дзмiтрый Дашчынскi стаў сярэбраным прызёрам Белых гульняў
|
|