21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Мая спадарожнiца»

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да юбілею «Звязды» засталося 79 дзён

Мой бацька памёр, калi мне было два гады, i я яго, безумоўна, не памятаю. Але захавалiся фатаграфii, i на адной з iх — ён сядзiць у крэсле i чытае «Звязду». Гэта недзе 1926 год. Так што мая сувязь з газетай iснуе, можна сказаць, на генетычным узроўнi.

А потым, колькi памятаю, мы з мужам заўсёды выпiсвалi «Звязду». Прываблiвала яна перш за ўсё тым, што друкавалася на беларускай мове, што жыла iнтарэсамi народа, разумела яго клопаты i чым магла дапамагала. Акрамя таго, у газеце можна было знайсцi свежую iнфармацыю пра тое, што адбываецца ў рэспублiцы i ва ўсiм свеце.

Мяне асабiста, як чалавека, звязанага з беларускiм словам, цiкавiлi артыкулы пра людскiя лёсы. Знаёмiла з цiкавымi людзьмi Таццяна Падаляк. Я i сёння сустракаю ў «Звяздзе» яе гутаркi з творчымi асобамi, у якiх суразмоўцы журналiсткi шчыра гавораць пра свае праблемы, пра свае планы, задумы. А замалёўкi Валянцiны Доўнар, у якiх i назiральнасць, i дасцiпнасць, i гумар, i, часта, чыста фiласофскае абагульненне ўбачанага i пачутага...

Цесную сувязь трымае «Звязда» з падпiсчыкамi, шмат працуе з пiсьмамi чытачоў. Усё гэта робiць газету чытэльнай, ратуе ад сухасцi i афiцыёзу.

Вялiкую справу распачала «Звязда» i тым, што праводзiць конкурс апавядання. На старонках газеты з’яўляюцца новыя iмёны, творы раней невядомых аўтараў, пачаткоўцаў, якiя, аднак, добра ведаюць жыццё, валодаюць словам, i творы iх часта не саступаюць тым, што выходзяць з-пад пяра прафесiйных лiтаратараў.

Па сваёй наiўнасцi i я некалi пасылала ў «Звязду» на конкурс свае апавяданнi, спадзеючыся, што калi не першае, то хоць бы трэцяе месца яны заваююць. Зрабiла тры спробы, але нiякага месца мае апавяданнi не заваявалi, хоць i былi надрукаваныя, за што я дзякую газеце i выдатнаму пiсьменнiку Вiктару Казько, якi курыруе гэты праект, як цяпер называюць.

Я i сёння выпiсваю «Звязду», з задавальненнем вымаю яе з паштовай скрынкi i нясу дадому — чытаць.

Лiдзiя АРАБЕЙ,

пiсьменнiца, кандыдат фiлалагiчных навук.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой бацька памёр, калi мне было два гады, i я яго, безумоўна, не памятаю. Але захавалiся фатаграфii, i на адной з iх — ён сядзiць у крэсле i чытае «Зв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика