Жыллё будуецца, але ж...
Аляксандр ПУКШАНСКI
Сёлета на Вiцебшчыне трэба пабудаваць 1430 жылых дамоў i кватэр — у сельскай мясцовасцi. У першым квартале гэтага года план выкананы толькi на 18 працэнтаў. Да такой высновы прыйшлi спецыялiсты Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi, якiя прааналiзавалi выкананне праграмы жыллёвага будаўнiцтва.
У прыватнасцi, меней, чым было прадугледжана, увялi ў эксплуатацыю жылля ў Дубровенскiм, Лепельскiм, Лёзненскiм, Сенненскiм i Талачынскiм раёнах... А ў сакавiку ў Гарадоцкiм раёне быў здадзены ў эксплуатацыю жылы дом, будаўнiцтва якога на момант праверкi завершана не было. За першы квартал для льготнай катэгорыi грамадзян пабудавана толькi 16 кватэр, а ўсяго на год плануецца 100... Пры гэтым кватэры для шматдзетных сем’яў будуюцца з апераджэннем тэмпаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета на Вiцебшчыне трэба пабудаваць 1430 жылых дамоў i кватэр — у сельскай мясцовасцi. У першым квартале гэтага года план выкананы толькi на 18 прац
|
|