АўтааматарРубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА АўтаiнфармНЕБЯСПЕЧНАЯ СПЁКА У сувязi са спякотным надвор’ем упраўленне Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны звяртаецца да вадзiцеляў з просьбай праявiць асцярожнасць. Справа ў тым, што пры павышэннi тэмпературы ў кiроўцаў транспартнымi сродкамi прытупляецца ўвага, людзi становяцца млявымi i санлiвымi. Найбольш негатыўны ўплыў аказвае спякота на асобаў, якiя пакутуюць на сардэчна-сасудзiстыя захворваннi. Таму супрацоўнiкi ДАI раяць такiм людзям, ды i астатнiм вадзiцелям ажыццяўляць паездкi на далёкiя адлегласцi ранiцай i пасля заходу сонца. Калi ж ваяж нельга адкласцi, то трэба быць надзвычай уважлiвымi i пiльнымi, пазбягаць неабдуманых манеўраў, не перавышаць хуткасць, захоўваць iнтэрвал i дыстанцыю руху. РАМОНТНЫЯ РАБОТЫ Паводле звестак прэс-службы Дэпартамента «Белаўтадар», на ўчастку дарогi «Мiнск—Ашмяны—гранiца Лiтвы» (ад 68-га да 78-га кiламетра) перакрыты рух транспартных сродкаў. У сувязi з капiтальным рамонтам дарогi праезд будзе забаронены аж да 31 кастрычнiка. Аб’ехаць памянёны ўчастак можна будзе па аўтадарозе «Мiнск—Валожын». Аўтапрам «SАMАND» НАБIРАЕ АБАРОТЫ Сёлета на заводзе ЗАТ «Юнiсон», што ў пасёлку Абчак Мiнскага раёна, плануецца сабраць каля 2 тысяч iранскiх аўтамабiляў «Sаmаnd». Нагадаем, што зборка iранскiх аўто пачалася ў Беларусi ў жнiўнi мiнулага года i за гэты час з канвеера ў Абчаку сышло 192 iранскiя «скакуны» (так перакладаецца слова «Sаmаnd»). Да 2009 года гэты аўтамабiль на 51 працэнт павiнен будзе складацца з беларускiх камплектуючых. У тым лiку плануецца арганiзаваць у нашай краiне цэх зваркi i фарбавання кузаваў гэтай «легкавушкi». Аўтаакцыя БЕРАЖЫЦЕ ДЗЯЦЕЙ! Наблiжаюцца летнiя канiкулы — самая небяспечная пара для маленькiх пасажыраў i пешаходаў. Менавiта таму Дзяржаўтаiнспекцыя распачала рэспублiканскую прафiлактычную акцыю «Усёй краiнай за бяспеку дзяцей на дарогах!» Паводле звестак упраўлення ДАI МУС Беларусi, акцыя будзе доўжыцца да сярэдзiны верасня. На першым этапе супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi сканцэнтруюць асноўную ўвагу на iнфармацыйна-тлумачальнай працы як сярод дзяцей, так i з дарослымi ўдзельнiкамi дарожнага руху. Асноўная мэта акцыi — зменшыць узровень i цяжар наступстваў дзiцячага траўматызму на дарогах. Пакуль што падстаў для аптымiзму няма. За першы квартал гэтага года ў ДТЗ загiнулi 18 дзяцей, што на 50 працэнтаў больш, чым за аналагiчны леташнi перыяд. Яшчэ 139 маленькiх суграмадзян атрымалi траўмы. Гэта амаль на 4 працэнты больш, чым у мiнулым годзе. Аўтадаследаванне ЧЫМ ПАТЫХАЕ АВАРЫЯ Вучоныя з цэнтра хiмiчных даследаванняў Манэл (Фiладэльфiя) высветлiлi, што на манеру кiравання аўтамабiлем моцна ўплываюць розныя пахi. Так, напрыклад, пах свежаскошанай травы правакуе вадзiцеля на перавышэнне хуткасцi. Пах рамонку, жасмiну i лаванды моцна расслабляе. Таксама даволi вераломны i пах новага аўтамабiля. Водар пластыку i iншых элементаў унутранага аздаблення выклiкае пачуццё самаўпэўненасцi, што нярэдка прыводзiць да аварый. Ёсць i карысныя для кiроўцаў пахi. Напрыклад, водар лiмона, кавы, карыцы i марскога паветра дапамагае вадзiцелям сканцэнтравацца на дарозе. Аўтарэйтынг ЛЕПШЫЯ «СЛУЖБОЎЦЫ» Нямецкi часопiс «Firmеnаutо» апублiкаваў вынiкi конкурсу на лепшы службовы аўтамабiль. Журы, у якое ўвайшлi 150 менеджараў розных фiрмаў, правяло тэсцiраванне 70 мадэляў, «наматаўшы» агулам больш за 50 тысяч кiламетраў. Такiм чынам, лепшым у кампакт-класе быў прызнаны «Gоlf Vаriаnt», сярод унiверсалаў першынстваваў «Rооmstеr», у сямействе ўсюдыходаў не было роўных «Аudi Q7». Аўтапрагноз БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫ Прычынай узнiкнення аварыйных сiтуацый на гэтым тыднi будуць найчасцей парушэннi Правiлаў дарожнага руху з боку пешаходаў. Таму пры з’яўленнi пешаходаў вадзiцелям трэба быць напагатове. Асноўнымi месцамi ДТЗ будуць галоўныя дарогi. А найбольш небяспечныя аварыi могуць здарыцца напрыканцы тыдня. Асаблiва вялiкая верагоднасць сутыкненняў транспартных сродкаў на «ажыўленых» скрыжаваннях. 24 мая магчымыя сутыкненнi нават пры руху на малой хуткасцi. Небяспекi для жыцця i здароўя такiя аварыi не будуць несцi. За выключэннем выпадкаў, калi ДТЗ адбудуцца з удзелам п’яных вадзiцеляў. 25 мая асцерагайцеся жывёл на дарозе, а таксама буйнагабарытных транспартных сродкаў. Сутыкненне з iмi могуць мець цяжкiя наступствы. Таксама вялiкая верагоднасць аварый на чыгуначных пераездах. 26 мая аварыйныя сiтуацыi можа стварыць кожны ўдзельнiк дарожнага руху, якi праiгнаруе сiгналы святлафора. Таму вельмi важна самому пiльна сачыць за абстаноўкай. Пасля поўначы асцерагайцеся вадзiцеляў, якiя рэзка мяняюць хуткасць i робяць рызыкоўныя манеўры. 27 мая месцам ДТЗ могуць стаць магiстралi з iнтэнсiўным рухам. Прычым магчымыя «ланцуговыя аварыi», калi памылка аднаго ўдзельнiка дарожнага руху можа прывесцi да шэрагу ДТЗ. Нявопытным вадзiцелям пажадана пазбягаць складаных маршрутаў, а пешаходам пiльна сачыць за дзецьмi. Аўтажарт У вынiку эвалюцыi ў вадзiцеляў маршрутных таксi на спiне выраслi трэцяя рука i вока.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi са спякотным надвор’ем упраўленне Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны звяртаецца да вадзiцеляў з просьбай праявiць асцярожнасць |
|