21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чырвоная Паляна чакае беларусаў

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Адпачынак

Праз два тыднi першыя беларускiя турысты прыбудуць у новенькi санаторны комплекс «Беларусь» у Чырвонай Паляне, што за 40 кiламетраў ад горада Сочы. Каб зразумець значнасць падзеi, трэба ведаць, што такое Чырвоная Паляна, што ў ёй асаблiвага. Сама я ў гэтым месцы не была, але чула ад людзей, якiя жывуць у Сочы. Цётка Ала Шафранская, у доме якой я з сям’ёй спыняюся вось ужо два гады запар, калi прыязджаю на мора, расказвала так:

— Тое, што там снег да лета — яшчэ не дзiва. Паветра горнае — таксама не дзiва. Але ёсць там рака, вада ў якой маленькiмi кроплямi вырываецца вонкi i вiсiць над паверхняй. Яна там настолькi мiнеральная. Стаiш, глядзiш на гэтае дзiва i цябе ахоплiвае адчуванне нерэальнасцi...

Ведаеце, я вельмi люблю мора, Сочы i Дагамыс. Сочы — за цудоўныя халаднаватыя паркi з магнолiямi i кiпарысамi, з букамi, грабамi, пальмамi i самшытам, Дагамыс (а гэта той жа Сочы) — за цудоўны пляж, вада на якiм, дзякуючы гладкiм каменьчыкам, захоўваецца празрыстай да вечара, колькi б людзей нi купалася. Ды i сам пляж вялiзны, нiколi на iм не бывае цесна. I кожны раз, як уваходзiш у ваду, нiбы апускаешся ў халаднаваты вадкi хрусталь, i ўзрушаная душа пяе Творцу гiмн. Але самае галоўнае ў гэтым месцы — прырода. Там мясцовыя жыхары нават кофе вырошчваюць на сваiх агародах, побач з фiнiкамi, гранатамi, хурмой i фейхуа. Адным словам — субтропiкi.

Дык вось, Чырвоная Паляна — гэта не толькi мора, i не толькi субтропiкi. Гэта яшчэ i горы, i лес, i лугi, i мiнеральныя крынiцы, i мяккi клiмат, i, што не малаважна, — адасобленасць ад шумнага стракатага горада, разам з блiзкасцю, зручнай сувяззю з iм i з аэрапортам. Усё гэта стварае ўнiкальныя мясцiны, падобных да якiх, кажуць, няма на зямлi.

Чырвоная Паляна знаходзiцца за паўкiламетра над ўзроўнем мора, у далiне самай вялiкай горнай ракi Сочынскага Прычарнамор’я — Мзымты. Ад халодных вятроў яе закрывае Галоўны Каўказскi хрыбет, з усходу ўстае пяцігаловы Аiгба, на захадзе — хрыбет Ачышхо. З поўдня, праз хрыбет Алек i цяснiну Ах-цу падымаецца прагрэтае, але ўжо не гарачае марское паветра. Таму тут не бывае дрэннага надвор’я: летам няма спёкi, зiмой — каля нуля i глыбокi, пушысты снег да сакавiка—мая. На схiлах гор — калхiдскi лес — каўказскiя джунглi, у якiх сярод буку, грабу i дубу цвiце каштан — мясцовыя жыхары збiраюць яго i здаюць на кандытарскую фабрыку.

На пачатку ХIХ стагоддзя тут жылi сем’i чаркесаў, якiх называлi агульным iмем — медавеi. Менавiта ў Чырвонай Паляне (на той час Ачыпсоу) у 1864-м скончылася Каўказская вайна, у вынiку якой Расiя атрымала выхад да Чорнага мора i далучыла Каўказ. Тады чаркесы вымушаны былi адсюль з’ехаць, а рускiя вайскоўцы заклалi ў памяць перамогi сяло Раманаўск, называлi яго таксама Царская Паляна. Некаторы час Раманаўск пуставаў, пакуль пра яго не даведалася стаўрапольская калонiя грэкаў-перасяленцаў. Калi грэчаскiя хадакi пераадолелi перавал, iм адкрылася Царская Паляна ў чырвона-карычневых тонах: восенню такi колер набывае тут лiсце папарацi, скумпii i чарэшнi. Грэкi засталiся i далi Паляне новую назву — Чырвоная.

За шэсць кiламетраў вышэй па Мзымце здаўна пасялiлiся эстонцы, назваўшы сваё сяло Эсто-Садок. У гэтым сяле пасля рэвалюцыi быў створаны гадавальнiк па развядзенню пчол, якi зараз уваходзiць у склад навукова-даследчага iнстытута пчалярства пры Расiйскай акадэмii навук. Сёння нiводны турыст не з’язджае адсюль не адведаўшы славутага горнага, трошкi гаркаватага на смак, мёду.

Апошняе дзесяцiгоддзе Чырвоная Паляна iмклiва развiваецца як горнаклiматычны курорт сусветнага маштабу. Акрамя горна-лыжнага комплексу, гатэляў, рэстаранаў, крам, пунктаў пракату, тут пабудавана канатная дарога, якая абслугоўвае самы вялiкi ў Расii перапад вышынь: з 540 да 2238 метраў. Верхняя станцыя «канаткi» з’яўляецца адзiным поўным высакагорным даляглядам на Каўказе, якi даступны для масавага турызму: тут адкрываецца панарама на 100 кiламетраў наперад i на 360 градусаў навокал.

А што датычыцца мiнеральных крынiц, мноства якiх знаходзiцца вакол Чырвонай Паляны, то па свайму складу некаторыя з iх вельмi падобныя на мiнеральныя воды баржомi, есентукi i нарзан. У вярхоўi Мзымты знаходзiцца «Далiна нарзанаў», дзе знойдзена каля 120 выхадаў мiнеральных водаў. Тут цячэ кiпячы ад газаў ручай (напэўна, пра яго расказвала цётка Ала Шафранская). Крынiцы мiнеральнай вады ствараюць у iм суцэльнае вiраванне. Яшчэ вышэй — азярцо, з дна якога бясконца падымаюцца срэбныя бурбалкi. Яшчэ за 30 метраў ад берага Мзымты — крынiца з настолькi моцна газаванай вадой, што побач немагчыма запалiць агонь. Гэтыя воды выкарыстоўваюць для лячэння хвароб скуры, сардэчна-сасудзiстай сiстэмы, органаў кровазвароту, цэнтральнай i перыферычнай нервовай сiстэмы, апорна-рухальнага апарата, у гiнекалогii i пры нейра-эндакрынных парушэннях.

Усё гэта толькi некаторыя рысачкi пра Чырвоную Паляну. Думаю, каб даведацца цалкам, што гэта такое, трэба там пабываць i, напэўна, не аднойчы.

Цяпер беларусы маюць такую магчымасць. У сярэдзiне чэрвеня стартуе першы заезд у санаторны комплекс «Беларусь». Гатэль разлiчаны на 70 чалавек, мае нумары палепшанай планiроўкi ад эканом-класа да VIР-апартаментаў з сучаснай мэбляй, кандыцыянерам i ўсёй «чатырохзоркавай» камплектацыяй. У пуцёўку ўваходзiць пражыванне ў гатэлi, харчаванне (сняданак i вячэра), трансфер з аэрапорта i да аэрапорта, а таксама трансфер на пляж i з пляжа, карыстанне басейнам, трэнажорнай залай, валейбольнай i баскетбольнай пляцоўкамi, наведванне саўны i дыскатэкi, i нават турнiры па бiльярду i настольнаму тэнiсу. Турыстам таксама будуць прапанаваны рафтынг па Мзымце, джыпiнг-туры, наведванне фарэльнай гаспадаркi i страўсiнай фермы, вандроўка па начным Сочы, экскурсii па наваколлю на горных веласiпедах або конях...

Комплекс «Беларусь» ужо ўнесены ў афiцыйны каталог Сочынскай Алiмпiяды i, як мяркуецца, будзе месцам размяшчэння i трэнiровак беларускай зборнай па фрыстайлу i горных лыжах. А цяпер кожны жадаючы можа пабываць тут раней за алiмпiйцаў, убачыць усё сваiмi вачамi i зведаць на сабе дзеянне тутэйшых лекавых паветра, вады i прыгажосцi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз два тыднi першыя беларускiя турысты прыбудуць у новенькi санаторны комплекс «Беларусь» у Чырвонай Паляне, што за 40 кiламетраў ад горада Сочы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика