ААБ «Беларусбанк» стварыў адзiную сiстэму прафсаюзнага руху
Сяргей КУРКАЧ
Напрыканцы мiнулага тыдня ў будынку Нацыянальнай бiблiятэкi адбылася першая рэспублiканская канферэнцыя аб’яднанай прафсаюзнай арганiзацыi ААБ «Беларусбанк», падчас якой была створана адзiная сiстэма прафсаюзнага руху банка.
Трэба адзначыць той факт, што калi ў 2005 годзе ў банку было 11 пярвiчных прафсаюзных арганiзацый з колькасцю 4,5 тысячы чалавек, то ўжо сёлета функцыянуе 112 «пярвiчак», дзе членамi прафсаюза з’яўляюцца больш за 25 тысяч чалавек. З першых дзён сваёй дзейнасцi аб’яднаны прафкам адчуў разуменне i падтрымку з боку праўлення банка i кiраўнiцтва фiлiялаў. У вынiку сумеснай работы працягваецца канструктыўны дыялог i канкрэтнае ўзаемадзеянне кiраўнiцтва банка з прафсаюзнымi арганiзацыямi. Распрацаваны i зацверджаны адзiны калектыўны дагавор, у якiм прадугледжаны iстотныя гарантыi для членаў прафсаюза. Па памеру ўласнага капiталу доля аднаго з буйнейшых банкаў краiны ў банкаўскай сiстэме на пачатак 2007 года складае 35 працэнтаў. Па гэтаму паказчыку ААБ «Беларусбанк» займае 16-е месца сярод банкаў Цэнтральнай i Усходняй Еўропы i 261-е месца сярод банкаў Еўропы. Памер рэсурснай базы па стану на 1 мая 2007 года складае 13,5 трлн рублёў. Па памеру рэсурснай базы доля банка ў банкаўскай сiстэме краiны складае 44 працэнты, а па памеру сродкаў насельнiцтва — 62 працэнты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мiнулага тыдня ў будынку Нацыянальнай бiблiятэкi адбылася першая рэспублiканская канферэнцыя аб’яднанай прафсаюзнай арганiзацыi ААБ «Белару |
|