Жанчыны не заўсёды выбiраюць багатыхIнфарм-укол Брытанскiя вучоныя з унiверсiтэта Сэнт-Эндрус прааналiзавалi шматгадовыя вынiкi апытанняў з нагоды крытэрыяў, па якiх жанчыны выбiраюць партнёраў. Аказалася, яны мяняюцца ў залежнасцi ад стабiльнасцi iх уласнага эканамiчнага становiшча.Калi жанчына фiнансава незалежная, яна больш цэнiць фiзiчную прывабнасць, а ў перыяд крызiсу — уменне зарабляць грошы. I сапраўды, у жанчыне першапачаткова закладзена iмкненне захоўваць ачаг i клапацiцца пра патомства. А як жа можна гэта зрабiць са слабым i бедным выбраннiкам? МОЦНЫ ГУК — ВОРАГ ВУШЭЙ Высокi ўзровень шуму ў паўсядзённым жыццi можа прывесцi да страты слыху. I галоўныя крынiцы небяспекi — МР3-плееры. Шматгадзiннае выкарыстанне плеераў пагражае пагаршэннем слыху. Самая камфортная для вуха iнтэнсiўнасць гуку — 40 дэцыбел. Гэта наша маўленне. А максiмальна дапушчальны ўзровень гучнасцi — 80 дэцыбел. Гэта мяжа дыскамфорту. Любы, больш моцны, гук прыводзiць да акустычнай траўмы i, як следства, да нейрасенсорнай тугавухасцi. Яе можна заўважыць толькi пад мiкраскопам, таму першыя сiмптомы акустычнай траўмы — закладзеныя вушы i шум у вушах — часта пакiдаюць без увагi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанскiя вучоныя з унiверсiтэта Сэнт-Эндрус прааналiзавалi шматгадовыя вынiкi апытанняў з нагоды крытэрыяў, па якiх жанчыны выбiраюць партнёраў. Ака |
|