Капiтал для iнавацый
Iгар ШЧУЧЭНКА
Ва ўрадзе Сёлета ў эканомiку краiны плануецца прыцягнуць 11,2 мiльярда долараў iнвестыцый, падкрэслiў першы намеснiк мiнiстра эканомiкi Пётр Жабко.У першым квартале гэтага года толькi замежнымi партнёрамi ўкладзена ў рэспублiку 1,24 мiльярда долараў iнвестыцый. Прычым асноўная доля сродкаў пайшла ў прамысловасць, якая атрымала 554,7 мiльёна долараў, або 45 працэнтаў замежных iнвестыцый. Дастаткова спрыяльныя ўмовы для бiзнэсу, якiя краiна прапануе iнвестарам, а гэта i ўстойлiвы рост эканомiкi, знiжэнне ўзроўню iнфляцыi, наяўнасць развiтой iнфраструктуры i шмат iншае, падкрэслiваюць спецыялiсты, за апошнiя гады значна пашырылi кола дзелавых партнёраў па-за межамi Беларусi. Менавiта таму з года ў год i прасочваецца ўстойлiвая тэндэнцыя росту замежных iнвестыцый у рэспублiцы. Паводле даных Даклада ЮНКТАД аб сусветных iнвестыцыях, наша краiна аднесена да групы дзяржаў з высокiм патэнцыялам для прыцягнення замежных iнвестыцый, аднак не поўнасцю яго выкарыстоўваючым. А па iндэксу iнвестыцыйнага патэнцыялу, якi разлiчаны на падставе 12 паказчыкаў, Беларусь паднялася з 65-га месца ў 2000 годзе на 50-е ў 2006 годзе сярод 141 краiны. Падтрымлiваюць падобнае меркаванне i замежныя спецыялiсты, якiя працуюць непасрэдна ў Беларусi. Так, паводле вынiкаў праведзенага апытання, больш за палову замежных iнвестараў ацанiлi iнвестыцыйны клiмат, а таксама ўмовы ажыццяўлення iнвестыцыйнай дзейнасцi, як задавальняючыя, як добрыя — 17 працэнтаў рэcпандэнтаў. Як адзначаюць у Мiнэканомiкi, аб прывабнасцi iнвестыцыйнага клiмату ў Беларусi сведчыць таксама i тое, што ў рэспублiцы сфармiраваўся i паспяхова развiваецца сектар эканомiкi, заснаваны на прыватных замежных iнвестыцыях. У рэспублiцы працуе больш за 3,8 тысячы кампанiй, арганiзаваных з удзелам iнвестараў амаль з 90 краiн свету. А найбольшая колькасць сумесных i замежных прадпрыемстваў на тэрыторыi краiны створана з Расiяй — 1002, ЗША — 481, Германiяй — 360, Польшчай — 329, Лiтвой — 276, Злучаным Каралеўствам — 247, Латвiяй — 194. Гаворачы пра замежны капiтал, якi прыходзiць у Беларусь, спецыялiсты робяць акцэнт на тое, што зараз i ў будучым стаiць задача не проста ажыццяўляць гэтыя iнвестыцыi ў абнаўленне вытворчых фондаў, але ажыццяўляць iх на падставе iнавацыйнага развiцця галiн эканомiкi i рэспублiкi ў цэлым. Гэта значыць, размова iдзе аб укараненнi новых iнавацыйных тэхналогiй. У гэтых мэтах, паводле слоў Пятра Жабко, кiраўнiком дзяржавы была зацверджана праграма iнавацыйнага развiцця рэспублiкi, якая павiнна спрыяць павышэнню канкурэнтаздольнасцi беларускай прадукцыi на знешнiх рынках. Да таго ж нам неабходна вырабляць у большай колькасцi i, зразумела, якасны айчынны прадукт, каб не закупляць за мяжой тое, што ў стане зрабiць самi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў эканомiку краiны плануецца прыцягнуць 11,2 мiльярда долараў iнвестыцый, падкрэслiў першы намеснiк мiнiстра эканомiкi Пётр Жабко |
|