Неядомая каўбаска
Iгар ГРЫШЫН
У Мiнску папярэджана спроба запусцiць у гандлёвую сетку сталiцы больш за тры з паловай тоны мясных вырабаў, якiя маглi прынесцi пакупнiкам яшчэ тыя «ўражаннi» пасля спажывання ў ежу.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў групе iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, кемлiвы 27-гадовы экспедытар аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю «падмалажваў» каўбаску i мясную прадукцыю, якая захоўвалася ў складскiм памяшканнi згаданага таварыства. Нiколькi не клапоцячыся пра самаадчуванне пакупнiкоў, дзялок наносiў новыя даты вырабу хадавога тавару, якi затым павiнен быў рэалiзоўвацца. Як высветлiлася пасля экспертызы Мiнскага гарадскога Цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, прадукцыя аказалася неядомай — яна не магла выкарыстоўвацца для ежы. А таму каўбасная i мясная прадукцыя, вагой 3720 кiлаграмаў i коштам 39 мiльёнаў 400 тысяч рублёў, канфiскавана. Што ж датычыцца прадпрымальнага экспедытара, то Ленiнскiм РУУС у дачыненнi да яго ўзбуджана крымiнальная справа па ч. 1 артыкула 250 Крымiнальнага Кодэкса — «Падман спажыўца».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску папярэджана спроба запусцiць у гандлёвую сетку сталiцы больш за тры з паловай тоны мясных вырабаў, якiя маглi прынесцi пакупнiкам яшчэ тыя «ў
|
|