21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэалiзацыя Указа па-валожынску... i не толькi

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мiнскай вобласцi рэгулярна праводзяцца семiнары-вучобы для слухачоў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь усiх узроўняў. Чарговы рэспублiканскi выязны семiнар са старшынямi гарадскiх i раённых Саветаў дэпутатаў быў арганiзаваны на базе Валожынскага раёна. Асноўнымi тэмамi абмеркавання сталi добраўпарадкаванне тэрыторыi i рэалiзацыя Указа Прэзiдэнта № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва».

Валожынскi раён, як i ўся вобласць у цэлым, паставiў перад сабой задачу добраўпарадкаваць не толькi цэнтральныя населеныя пункты i сядзiбы, а кожны сельсавет. Штодзённая карпатлiвая работа ў гэтым накiрунку ўжо дала станоўчыя вынiкi. Што датычыцца рэалiзацыi Указа, ва ўдзельнiкаў семiнара была магчымасць пабачыць на ўласныя вочы работу сельскiх Саветаў раёна, пацiкавiцца, як папаўняюцца iх бюджэты, як развiваюцца КУПы i г.д.

На тэрыторыi Валожынскага раёна знаходзiцца 17 сельсаветаў i адзiн пассавет. Iх агульны бюджэт на гэты год запланаваны ў памеры 1 млрд 650 млн рублёў. «Пытанне фiнансавання для сельскiх выканкамаў — першаснае. Ад таго, як яно вырашаецца, напрамую залежыць жыццядзейнасць мясцовых уладаў i жыццё насельнiцтва, — лiчыць старшыня Валожынскага раённага Савета дэпутатаў Анатоль Кулак. — З выхадам Указа № 21 асаблiвую ўвагу мы звяртаем на магчымасць сельвыканкамаў самастойна зарабляць грошы. Значнымi крынiцамi папаўнення бюджэту для нас з’яўляюцца арэнда памяшканняў, арэнда зямлi, здача металалому. Сур’ёзныя спадзяваннi мы ўскладаем на развiццё агратурызму: толькi сёлета плануем адкрыць 3 сядзiбы. Ёсць i iншыя крынiцы папаўнення бюджэту, для кожнага сельвыканкама яны свае».

Анатоль Мiкалаевiч адзначыў, што ў яго раёне ўжо завершана iнвентарызацыя водаправодных сетак, свiдравiн, дарог, вулiц. Усе дакументы на iх знаходзяцца ў адпаведных службах раёна на ўдакладненнi. У многiх раёнах падчас iнвентарызацыi ўзнiкаюць праблемы з так званымi нiчыйнымi дарогамi, калi нельга вызначыць гаспадара. На Валожыншчыне такога няма: «Мы дакладна ведаем, хто ў нас за якую дарогу адказвае, — запэўнiў Анатоль Кулак. — Адкрытым пакуль застаецца пытанне, каму перадаць вулiцы — дарожнiкам цi камунальнiкам. Зараз яно прапрацоўваецца на ўзроўнi вобласцi i нават рэспублiкi. Думаю, хутка мы атрымаем неабходныя тлумачэннi».

Удзельнiкi семiнара-вучобы завiталi да старшынi Дорскага сельскага Савета Рамуальды Iваноўскай. На тэрыторыi Дорскага сельсавета налiчваецца 11 населеных пунктаў, пражывае 910 чалавек. З 2005 года Доры атрымалi статус аграгарадка. Асноўнымi крынiцамi папаўнення сельвыканкамаўскага бюджэту Рамуальда Бранiславаўна назвала падатак на нерухомасць, на зямлю, сродкi ад арэнды i за натарыяльныя дзеяннi. Дадатковыя паступленнi чакае ад продажу зямельных участкаў, хоць ажыятажнага попыту, як прызналася старшыня, тут не назiраецца.

Пасля наведвання аб’екаў сацыяльна-культурнай сферы вёскi Доры i самога Валожына госцi перадыслацыравалiся ў гарадскi пасёлак Iвянец, дзе iх сустракаў старшыня мясцовага пассавета Юрый Шары. Распавядаючы пра сваю работу па рэалiзацыi Указа № 21 i канкрэтна пра фармiраванне бюджэту, ён выказаў спадзяваннi, што ў хуткiм часе можна будзе разлiчваць на даходы ад агратурызму (Iвянец уключаны ў абласны турыстычны маршрут Заслаўе—Iвянец—Нясвiж).

Падчас вiзiту ў Валожынскi раён госцi абменьвалiся вопытам, задавалi гаспадарам пытаннi, дзялiлiся ўражаннямi.

— Я раней не была на Валожыншчыне, — прызналася старшыня Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Мiнчук. — I мне вельмi спадабалася, як праводзiцца тут добраўпарадкаванне, як наладжана сацыяльна-культурная сфера, як вядзецца работа з насельнiцтвам. I хоць мясцовыя сельсаветы, у якiх мы былi, i датацыйныя, аднак яны заўсёды знаходзяць паразуменне з вышэйстаячымi органамi i атрымлiваюць падтрымку сваiх пачынанняў. У нашым раёне мы таксама працуем над рэалiзацыяй Указа № 21. Правялi iнвентарызацыю дарог, водаправодных сетак, мiнi-палiгонаў. Вызначылiся з крынiцамi папаўнення бюджэтаў. Натуральна, у розных сельсаветах сiтуацыя розная. Скажам, у самым вялiкiм — Нарачанскiм — па прыблiзных падлiках даход можа раўняцца 4 млрд рублёў (на яго тэрыторыi месцяцца ўсе нарачанскiя здраўнiцы, пражывае 7,5 тысячы чалавек). А не самы маленькi Слабадскi сельсавет назбiрае ўсяго 7 млн. На яго тэрыторыi пражываюць у асноўным пенсiянеры i работнiкi двух СВК — адны вызвалены ад падатка на зямлю, другiя ад падатка на нерухомасць. Наконт Указа № 21 скажу, што дасканалых дакументаў няма, аднак своечасовасць i неабходнасць яго вiдавочная.

Вельмi карыснымi назвалi старшынi Саветаў выязныя семiнары-вучобы: яны даюць магчымасць абмяняцца вопытам, пераняць практычныя напрацоўкi калег.

Iнга МIНДАЛЁВА, Валожынскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнскай вобласцi рэгулярна праводзяцца семiнары-вучобы для слухачоў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь усiх узроўняў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика