Давайце ўсталёўваць моду на чалавека працы
Святлана ЯСКЕВIЧ
Да юбілею «Звязды» застаўся 71 дзень На старонках газеты мы нярэдка расказваем пра нашых чытачоў. Гэта ж асаблiва прыемна — прыходзiць, прыязджаць да людзей, якiя ведаюць газету, сочаць за яе зместам, падказваюць, прапаноўваюць. Калi не зайдзi да дырэктара ААТ «Вiдамлянскае» Камянецкага раёна Мiхаiла Страпко, на рабочым стале заўважыш нашу газету. Гаспадарка выпiсвае многа перыёдыкi, кiраўнiкi i спецыялiсты iмкнуцца быць у курсе спраў асаблiва эканамiчнага жыцця. Але выданню на роднай мове — асаблiвае месца.На ўзгорку, на скрыжаваннi ўсiх дарог пераўтвараецца ў сучасную ўстанову былы Дом культуры. А з другога боку дарогi ўздымаецца фундамент новай царквы. Неверагодна, але факт: у Вiдамлi, населеным пункце, якому без малога 400 гадоў, нiколi не было храма нiякай рэлiгii. Вось у ХХI стагоддзi рашылi выправiць гiстарычную несправядлiвасць. У новабудоўлi прымае ўдзел i гаспадарка. Хоць i сталi нашы калгасы звацца кааператывамi, таварыствамi, тым самым падкрэслiваючы вытворчую накiраванасць, але жыццё дыктуе свае законы. Там, дзе дбаюць пра культуру, духоўнасць, а не толькi аб прывагах i надоях, там i вытворчасць развiваецца лепш. — «Звязду» чытаю даўно. Гэта ў нас ужо, можна сказаць, сямейная традыцыя, — адзначае Мiхаiл Стралко. — Жонка, як педагог, больш звяртае ўвагi на матэрыялы па гiсторыi, культуры, адукацыi. Я стараюся праглядаць усё. Чытаем пра цiкавых людзей, пра традыцыi i самабытнасць нашага краю. Не прапускаю, калi трапляецца заметка пра шчырага працаўнiка. Гады тры-чатыры таму, я заўважыў, усе сродкi iнфармацыi крыху звярнулi ўвагу на чалавека працы. Потым хваля схлынула. А дарэмна. Хочам мы таго цi не, а рэклама пастаяннай гульнi з лёсам, лёгкага ўзбагачэння ў вынiку выйгрышу настойлiва асядае ў галовах юнага пакалення. Што гэтаму процiпаставiць? Трэба ўсталяваць моду на чалавека працы. Варта паказваць, як сумленнай штодзённай працай чалавек становiцца паспяховым i стварае свой дабрабыт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На старонках газеты мы нярэдка расказваем пра нашых чытачоў. Гэта ж асаблiва прыемна — прыходзiць, прыязджаць да людзей, якiя ведаюць газету, сочаць з |
|