21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па асобных пытаннях, звязаных з iндэксацыяй чэкаў «Жыллё», падрыхтаваны змяненнi ў заканадаўства

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вяртаючыся да надрукаванага

У «Звяздзе» ад 16 мая быў змешчаны адказ Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi на запыт жыхаркi вёскi Нова-Белiчы Слуцкага раёна Валянцiны Iльiнiчны Адзярыха адносна чэкаў «Жыллё». Коратка нагадаем, што ў свой час заяўнiца разам з мужам атрымала гэтыя каштоўныя паперы. Далей адбылася гiсторыя, характэрная для многiх сем’яў: чэкi былi перааформлены на дачку, каб яна ўжо ў далейшым магла перааформiць iх на свайго сына, калi апошнi пачне будаваць жыллё. I калi нарэшце ўнук пачаў вырашаць сваё кватэрнае пытанне (захацеў аформiць банкаўскi крэдыт i яго частку пагасiць менавiта чэкамi), узнiкла заканамернае (цi характэрнае) пытанне. Чэкi, каб iх выкарыстаць, павiнны былi быць перааформлены напрамую з бабулi на ўнука. Iначай апошнi, згодна з заканадаўствам, губляў права па iх унясенню на вышэйазначаныя мэты. Але...

Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi напрыканцы паведамiла, што пытанне сумесна прапрацоўваецца з Мiнiстэрствам юстыцыi i Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Аб прынятым рашэннi нам i чытачам было паабяцана паведамiць дадаткова.

Днямi мы сапраўды атрымалi яшчэ адзiн афiцыйны лiст, падпiсаны начальнiкам упраўлення жыллёвай гаспадаркi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Э. Грышкевiчам. Паколькi яго змест можа зацiкавiць многiх чытачоў, што трапiлi ў аналагiчную сiтуацыю з пераафармленнем чэкаў «Жыллё», ёсць сэнс прывесцi яго цалкам.

«У дадатак да раней адпраўленых адказаў Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь паведамляе, што асобныя выпадкi, звязаныя з iндэксацыяй чэкаў «Жыллё», у тым лiку i ваша пытанне (жыхаркi Слуцкага раёна В.I. Адзярыха. — Рэд.), не ўрэгуляваныя дзеючым заканадаўствам, прапрацаваны сумесна з Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Зараз Мiнжылкамунгасам падрыхтаваны праект Дэкрэта «Аб унясеннi змяненняў у Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 чэрвеня 2006 г. № 6», якi знаходзiцца на ўзгадненнi ў зацiкаўленых».

Як бачна, канчатковыя высновы пакуль рабiць заўчасна, але галоўнае, што многiя заяўнiкi нарэшце былi пачутыя i iх скаргi, заўвагi, прапановы ўзятыя на кантроль, прааналiзаваныя, што ўрэшце вылiлася ў падрыхтоўку магчымых змяненняў у заканадаўства.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У «Звяздзе» ад 16 мая быў змешчаны адказ Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi на запыт жыхаркi вёскi Нова-Белiчы Слуцкага раёна Валянцiны Iльiн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика