21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мш дзяцей станавіліся Сiротамi ў апошнiя два гады

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Сёння ў Беларусi налiчваецца 35 тыс. дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна складаным становiшчы i маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Аб гэтым падчас прэс-канферэнцыi ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу паведамiў начальнiк упраўлення сацыяльнай i выхаваўчай працы Мiнiстэрства адукацыi Георгiй Бутрым.

Ён адзначыў, што сёння, дзякуючы змяненням у апошнi час у заканадаўстве, у краiне ўжо створана мадэль мiжведамаснай працы па абароне дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы. Гэта дало магчымасць другi год запар «стрымлiваць рост дзiцячага сiроцтва». «Намецiлася яскрава выражаная тэндэнцыя змяншэння сiроцтва. Калi раней, на працягу амаль дзесяцi гадоў, 5,5 тыс. дзяцей штогод набывалi сiроцкi статус (гэта значыць бацькi пазбаўлялiся бацькоўскiх правоў), то летась iх было менш за 5 тыс.».

Георгiй Бутрым нагадаў, што сёння рашэнне аб мэтазгоднасцi пазбаўлення бацькоў бацькоўскiх правоў прымаецца ў два этапы. Спачатку адбываецца адабранне дзiцяцi на тэрмiн да 6 месяцаў (як правiла, са змяшчэннем у прытулак). Затым усе структуры, якiя займаюцца абаронай дзяцей, «павiнны вызначыць: вярнуць дзiця назад у бiялагiчную сям’ю, накiраваць у дзяржустанову цi ў замяшчальную сям’ю».

Змяншэнне апошнiм часам колькасцi дзяцей, якiя атрымлiваюць сiроцкi статус, паводле слоў Георгiя Бутрыма, дазволiла знiзiць злачыннасць сярод непаўналетнiх. «Летась дасягнута знiжэнне злачыннасцi на 10,6 працэнта ў параўнаннi з 2005 годам. За 1-ы квартал 2007 года — нават на 25 працэнтаў».

Георгiй Бутрым адзначыў таксама, што апошнiм часам дзяржава iмкнецца накiроўваць дзяцей у замяшчальныя сем’і, а не ў школы-iнтэрнаты i дзiцячыя дамы. Раней жа накiраванне ў гэтыя дзяржаўныя ўстановы было прыярытэтным. «Яны неблагiя. Дзецi там адзетыя, абутыя, там чысцiня i парадак. Аднак дзецi там непадрыхтаваныя да жыцця, дрэнна потым адаптуюцца да праблем. I сёння наша палiтыка ў тым, што калi немагчыма захаваць дзiця ў бiялагiчнай сям’i, прыняўшы ўсе меры, то трэба шукаць сям’ю замяшчальную. У нас акрамя апякунства i ўсынаўлення пачынае працаваць iнстытут прыёмнай сям’i. I ў 2006 годзе 72 працэнты выяўленых сiрот уладкавана ў замяшчальныя сем’i. I толькi каля 30 — у дзiцячыя дамы i школы-iнтэрнаты».

Паводле слоў начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Мiкалая Коханава, падчас дзеяння нядаўна зацверджанага парадку працаўладкавання бацькоў, абавязаных пакрываць расходы дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, быў выяўлены шэраг праблем. Так, пры рэгiстрацыi бацькоў для працаўладкавання патрабуюцца дакументы, якiя пацвярджаюць асобу. «Часам у iх адсутнiчалi гэтыя дакументы, часам дакументы былi старога ўзору».

Узнiклi таксама пытаннi, звязаныя з яўкай бацькоў у органы дзяржаўнай службы занятасцi для рэгiстрацыi, а ў далейшым iх яўкай i дастаўкай для працаўладкавання непасрэдна да наймальнiкаў. «Узнiкалi пытаннi, звязаныя з судовымi рашэннямi (аб абавязку пакрываць расходы дзяржавы па ўтрыманню дзяцей. — Аўт.). Яны выносiлiся на асобаў, якiх цяжка было знайсцi, якiя знаходзiлiся ў месцах пазбаўлення волi, на тых, хто працаваў. Нават на памерлых людзей». Прычына ў тым, што часта рашэннi судоў выносiлiся ў адсутнасцi бацькоў.

За чатыры месяцы 2007 года ў органы па працы i сацабароне паступiлi рашэннi гарадскiх i раённых судоў на 12 364 асобы, якiя абавязаны пакрываць дзяржаўныя расходы, аб працаўладкаваннi. У тэрытарыяльныя органы з’явiлiся 5631 чалавек, альбо 46,2 працэнта. З iх на пастаянную працу было ўладкавана 3398 чалавек.

Як паведамiў падчас прэс-канферэнцыi начальнiк упраўлення прафiлактыкi галоўнага ўпраўлення мiлiцыi грамадскай бяспекi i спецыяльнай мiлiцыi МУС Мiкалай Дрозд, зараз у папраўчых установах закрытага тыпу знаходзiцца 1,6 тыс. асобаў, якiя абавязаны пакрываць расходы дзяржавы на ўтрыманне дзяцей. У папраўчых установах адкрытага тыпу знаходзяцца 552 чалавекi. У лячэбна-працоўных прафiлакторыях — 121 чалавек.

Пры гэтым, як адзначыў Мiкалай Дрозд, МУС i суды рэспублiкi не зацiкаўленыя ў тым, каб накiроўваць абавязаных пакрываць дзяржрасходы асобаў у месцы пазбаўлення волi. «Бо за сярэднi заробак, якi яны там атрымлiваюць, дзяржаве трэба ўтрымлiваць два чалавекi: i яго самога, i дзiця». Сярэднямесячная заработная плата абавязаных асобаў у папраўчых установах закрытага тыпу складае 81 тыс. рублёў.

Мiкалай Дрозд паведамiў таксама, што сёння iснуе праблема адмовы кiраўнiцтвам прадпрыемстваў у працаўладкаваннi асобаў, якiя абавязаны пакрываць расходы дзяржавы на ўтрыманне дзяцей. «Адной з прычын адмовы наймальнiкаў у прыёме на працу з’яўляецца тое, што органы дзяржаўнай службы занятасцi накiроўваюць грамадзян на прадпрыемствы, дзе неабходна спецыяльнасць, якая адсутнiчае ў абавязаных асобаў», альбо яны доўгi час былi не заняты працай i цалкам страцiлi квалiфiкацыю.

Прадстаўнiк МУС пацвердзiў, што iснуе праблема i адсутнасцi дакументаў у многiх асобаў, якiя павiнны пакрываць расходы дзяржавы. Акрамя таго, часам узнiкаюць цяжкасцi з прыняццем рашэння аб месцы працаўладкавання з-за рознiцы памiж рэгiёнам прапiскi i месцам жыхарства такiх людзей.

«Ёсць пытаннi па медыцынскаму агляду. Шэраг палiклiнiк прадастаўляюць платныя паслугi. I тут многае залежыць ад органаў мясцовай улады», якiя могуць прыняць рашэнне аб правядзеннi агляду на бясплатнай аснове.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Беларусi налiчваецца 35 тыс. дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна складаным становiшчы i маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика