Беларуская пошта — лепшая
Леанiд ТУГАРЫН
Нядаўна паштовым службам Беларусi, Германii i Венгрыi былi ўручаны пасведчаннi вышэйшай якасцi i прэмii па вынiках аказання iмi паслуг. Такое рашэнне было прынята Сусветным паштовым саюзам.
Нагадаем, праграма сертыфiкацыi Сусветнага паштовага саюза (СПС) была заснаваная ў 2003 годзе. Яна накiравана на ўшанаванне тых паштовых аператараў, якiя выкарыстоўваюць працэдуры кiравання якасцю ў сваiх структурах, гарантуюць выкананне асаблiва высокiх стандартаў пры аказаннi мiжнародных паслуг, а таксама прымаюць актыўны ўдзел у праграмах павышэння якасцi. Яшчэ раней узнагароды СПС атрымалi Швейцарыя, Данiя, Iарданiя i шэраг iншых краiн. Гэта ўзнагарода ўяўляе сабой мiжнароднае прызнанне намаганняў, зробленых паштовымi прадпрыемствамi Беларусi для дасягнення сусветных стандартаў якасцi, па забеспячэнню патрэбнасцяў клiентаў, iнвестыцый у яе структуры i персанал.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна паштовым службам Беларусi, Германii i Венгрыi былi ўручаны пасведчаннi вышэйшай якасцi i прэмii па вынiках аказання iмi паслуг. Такое рашэнне
|
|