Гарэлка падаражэла
Iгар ГРЫШЫН
У Беларусi з канца мая павысiлiся на 1,5 працэнта рознiчныя цэны на гарэлку ў стандартнай шкляной тары.
Як адзначаюць у Мiнiстэрстве эканомiкi краiны, адпаведнае рашэнне прынята пастановай ад 28 мая № 104 «Аб цэнах на алкагольную прадукцыю» i тлумачыцца падаражэннем сыравiны i ростам акцызнага падатку ў другiм квартале гэтага года. Дарэчы, таксама на 1,5 працэнта павялiчылiся мiнiмальныя адпускныя цэны на алкагольную прадукцыю моцнасцю звыш 28 працэнтаў, адпускныя цэны на спiрт этылавы сырэц i спiрт этылавы рэктыфiкаваны выраслi на 5 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi з канца мая павысiлiся на 1,5 працэнта рознiчныя цэны на гарэлку ў стандартнай шкляной тары
|
|