21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэч ад тэлевiзара!

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Даследаваннi паказваюць, што фiзiчна актыўныя людзi адчуваюць сябе лепш, выглядаюць маладзей i жывуць даўжэй.

Зрабiце фiзкультуру часткай свайго жыцця — i атрымаеце незлiчоныя выгоды. А яшчэ майце на ўвазе, што дзве гадзiны ў дзень, праведзеныя ў мяккiм крэсле перад тэлевiзарам, павялiчваюць рызыку ўзнiкнення атлусцення на 25 працэнтаў, — да такой высновы прыйшлi вучоныя Гарвардскага ўнiверсiтэта.

ДЛЯ ЎМАЦАВАННЯ КАСЦЕЙ — СПРЫНТ

Iнтэнсiўныя трэнiроўкi ўплываюць на павелiчэнне не толькi мышачнай, але i коснай масы. Амерыканскiя вучоныя вызначылi, як доўга i наколькi iнтэнсiўна трэба займацца спортам для таго, каб косцi сталi мацнейшымi.

Яны выявiлi, што жанчыны, якiя штодня прысвячаюць гадзiну актыўным трэнiроўкам — сумяшчаюць хуткi бег (1,5 км за 7,5 хвiлiны) са скачкамi на скакалцы, заняткамi стэп-аэробiкай i 10-хвiлiнным комплексам практыкаванняў, змаглi дабiцца значнага павелiчэння шчыльнасцi коснай масы. Зразумела, не абавязкова ўсiм i кожнаму выпрабоўваць свае косцi на трываласць, дастаткова дадаць да звычайнага штодзённага комплексу практыкаванняў спрынт або размiнку са скакалкай.

ВАЛАСАМ ПАДАБАЕЦЦА ПЯШЧОТНЫ ДОГЛЯД

Сонечныя промнi могуць нашкодзiць здароўю валасоў. Каб не дапусцiць гэтага, неабходна правiльна iх даглядаць.

Летам валасы варта мыць штодня. Рэкамендуецца выкарыстоўваць тыя сродкi, якiя падыходзяць для канкрэтнага тыпу валасоў. Шампунь выкарыстоўваецца аднаразова. Пасля — абавязкова кандыцыянер з УФ-фiльтрамi. Яны, дарэчы, павiнны ўваходзiць i ў формулу прадуктаў для стайлiнгу. Фiльтры перашкаджаюць шкоднаму ўздзеянню промняў на стрыжань воласа, яны iх паглынаюць або «адбiваюць». Змывайце кожны сродак паслядоўна i старанна. Сушыць валасы лепей натуральным шляхам. Калi ж вы робiце гэта з дапамогай фену, то не перасушвайце валасы гарачым паветрам, ужывайце рэжым сярэднiх тэмператур. Нiколi не карыстайцеся расчоскай як масажным сродкам, расчэсваць валасы варта толькi пяшчотна. Памятайце, што ў летнi перыяд валасы маюць патрэбу ў дадатковым увiльгатненнi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даследаваннi паказваюць, што фiзiчна актыўныя людзi адчуваюць сябе лепш, выглядаюць маладзей i жывуць даўжэй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика