«Святло ведаў»
Марына БЕГУНКОВА
Пад такой назваю гэтымi днямi праходзiць маладзёжная акцыя БРСМ, прысвечаная Сусветнаму дню абароны дзяцей. Актывiсты маладзёжнага саюза арганiзавалi збор кнiг i перадалi iх у сельскiя бiблiятэкi па ўсёй рэспублiцы.
Мiнскi абласны камiтэт БРСМ сумесна з Мiнскiм гаркамам саюза моладзi правялi апошнi этап акцыi: перадалi 750 кнiг i 50 вiдэакасет Кухцiцкай сельскай бiблiятэцы Уздзенскага раёна Мiнскай вобласцi. Кнiгi, што ўвойдуць у фонд бiблiятэкi, разнастайныя: ад дэтэктываў i любоўных раманаў да энцыклапедый i турыстычных маршрутаў Беларусi. У рамках акцыi кнiгi былi перададзены ў бiблiятэкi Барысаўскага, Слуцкага, Дзяржынскага раёнаў, а таксама ў клецкi аздараўленчы лагер «Нача». Усяго па Мiнскай вобласцi было сабрана i перададзена больш за дзве тысячы кнiг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такой назваю гэтымi днямi праходзiць маладзёжная акцыя БРСМ, прысвечаная Сусветнаму дню абароны дзяцей
|
|