«Шанхай» прапiсаны ў Мiнску
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Студгарадок Беларускi нацыянальны тэхнiчны ўнiверсiтэт сумесна з пасольствам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ў Беларусi арганiзаваў правядзенне Дзён культуры Кiтая ў нашай краiне. У рамках гэтага мерапрыемства адкрыўся першы ў Мiнску культурна-адукацыйны цэнтр «Шанхай 2007», якi, на думку яго стваральнiкаў, будзе садзейнiчаць умацаванню двухбаковых сувязяў памiж моладдзю Беларусi i Кiтая.Як адзначыў пасол КНР у Беларусi У Хунбiнь, адкрыццё цэнтра кiтаiстыкi на базе тэхнiчнага ўнiверсiтэта, а не ў навучальнай установе гуманiтарнага профiлю, — падзея некалькi нечаканая, але прыемная. Гэта, на думку кiтайскага дыпламата, сведчыць пра тую ўвагу, якую кiраўнiцтва i выкладчыкi БНТУ надаюць развiццю сувязяў з Кiтаем. Дырэктарам i iдэйным натхняльнiкам праекта, дарэчы, выступiла Карыяна — выпускнiца лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта, больш вядомая як беларуская спявачка, якая даўно i горача захапляецца культурай Усходу. Да iдэi стварэння цэнтра кiтаiстыкi яна iшла чатыры гады. Назва таксама прыйшла невыпадкова. «Iероглiф «Шанхай» абазначае «падымацца ў гару», што i стане неафiцыйным дэвiзам нашых навучэнцаў, — расказала Карыяна. — У цэнтры будуць выкладацца курсы базавай i дзелавой кiтайскай мовы, семiнары i майстар-класы па культуры, геаграфii, гiсторыi, лiтаратуры, баявому майстэрству ў-шу, будуць праводзiцца таксама спартыўныя фестывалi, выставачныя галерэi i многае iншае». У праграме Дзён культуры Кiтая быў таксама арганiзаваны спартыўны студэнцкi марафон «Спорт для ўсiх» i Алiмпiяда Сяброўства: спаборнiцтвы па мiнi-футболу, валейболу, стрытболу, дартсу, тайскаму боксу, камбiнаваная эстафета, перацягванне канатаў. У галоўным корпусе БНТУ адкрылася выстава спартыўных экспанатаў «Алiмпiйскi Пекiн», якая будзе працавала да канца мая. А ў актавай зале ўнiверсiтэта для студэнтаў i ганаровых гасцей — рэктараў унiверсiтэтаў, прадстаўнiкоў дыпламатычнага корпусу, НАК Беларусi, мiнiстэрстваў i ведамстваў — прайшоў канцэрт-вiншаванне з удзелам кiтайскiх выпускнiкоў Беларускай музычнай акадэмii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi нацыянальны тэхнiчны ўнiверсiтэт сумесна з пасольствам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ў Беларусi арганiзаваў правядзенне Дзён культуры Кiтая
|
|