Iгар БЫШНЁЎ: Прыемна, што «Звязда» шмат пiша пра прыроду!Да юбілею «Звязды» засталося 65 дзён Добры сябра нашай газеты — вядомы далёка за межамi Беларусi бiёлаг, эколаг, аўтар i сааўтар пяцi кнiг, фотаальбомаў «Спеў глушца», «Скарбы прыроды Беларусi», «Прыпяць — жывая вада Палесся», рэжысёр, сцэнарыст, аператар, аўтар фiльмаў i сацыяльных вiдэаролiкаў аб прыродзе, кiраўнiк праграмы стварэння вiдэафiльмаў аб некранутай прыродзе Беларусi на РУП «Беларускi вiдэацэнтр», двойчы лаўрэат Спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта ў галiне культуры i мастацтва (у 2003 i 2006 гадах) Iгар Бышнёў павiншаваў «Звязду» з юбiлеям, калi знаходзiўся на тэрыторыi Бярэзiнскага дзяржаўнага запаведнiка, у Лепельскiм раёне. Тут грамадская арганiзацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны», у якой ён з’яўляецца дырэктарам па развiццю i сувязях з грамадскасцю, праводзiла прэс-тур для журналiстаў Вiцебшчыны. Дарэчы, дзякуючы «АПБ» у «Звяздзе» было надрукавана шмат цiкавых артыкулаў, прысвечаных роднай прыродзе.— Шчыра вiншую чытачоў «Звязды» i супрацоўнiкаў рэдакцыi з юбiлеем! Жадаю «Звяздзе» поспехаў! Прыемна, што газета часта звяртаецца да тэмы прыроды Беларусi: расказвае аб заказнiках, запаведнiках, унiкальных вiдах раслiн, птушках i жывёлах i такiм чынам займаецца экалагiчным выхаваннем сваiх чытачоў. Жадаю, каб i далей «Звязда» займалася гэтай добрай справай. З надзеяй на далейшае такое плённае супрацоўнiцтва!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добры сябра нашай газеты — вядомы далёка за межамi Беларусi бiёлаг, эколаг, аўтар i сааўтар пяцi кнiг, фотаальбомаў «Спеў глушца», «Скарбы прыроды Бел
|
|