Беларускiя рэкламiсты вызначылiся
Вiктар КУШАЛЬ
Ведай нашых! З 8-га Мiжнароднага фестывалю рэкламы, што прайшоў у Кiеве, беларусы прывезлi прэстыжную ўзнагароду. Журы прызнала лепшымi ў конкурсе «РR-праекты» распрацоўкi камунiкацыйнага агенцтва «Артстайлер».Прыз атрымалi адразу дзве работы беларусаў: комплексная праграма кiравання ўнутранымi камунiкацыямi (пабудова карпаратыўнай культуры) «I час пайшоў!» i карпаратыўнае выданне «Тры гранi перамогi». Абодва праекты былi рэалiзаваны сумесна з аддзелам па карпаратыўных сувязях ЗП «Бритиш-Американ Тобакко». Як адзначыў кiраўнiк гэтага аддзела Сяргей Буры, гэта сапраўды важна i каштоўна, калi форма i напаўненне праектаў прызнаюцца на такiм высокiм мiжнародным узроўнi. Дарэчы, для выдання «Тры гранi перамогi» гэта ўжо другi па лiку сур’ёзны поспех: у 2006 годзе яно было прызнана лепшым карпаратыўным выданнем у Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 8-га Мiжнароднага фестывалю рэкламы, што прайшоў у Кiеве, беларусы прывезлi прэстыжную ўзнагароду. Журы прызнала лепшымi ў конкурсе «РR-праекты» рас |
|