21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Амбулаторна-полiклiнiчнае звяно — «фасад» беларускай медыцыны

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Добрая традыцыя — сустракацца з журналiстамi напярэдаднi прафесiйнага свята медыцынскiх работнiкаў, каб падзялiцца з iмi сваiмi праблемамi i дасягненнямi — не была парушана i на гэты раз. Прэстыжнасць прафесii ўрача, узровень заробкаў ў галiне, рэфармаванне i мадэрнiзацыя сiстэмы першаснай медыка-санiтарнай дапамогi — вось далёка не поўны пералiк пытанняў, якiя паспрабавалi ахапiць удзельнiкi прэс-канферэнцыi, прайшоўшай у Нацыянальным прэс-цэнтры.

— У гэтым годзе ў Беларусi завяршаецца рэалiзацыя канцэпцыi развiцця аховы здароўя на 2003—2007 гады, якая фармiравала нацыянальную палiтыку ў галiне аховы здароўя ў апошнiя пяць гадоў. Важным накiрункам рэалiзацыi канцэпцыi з’явiлася ўкараненне перадавых тэхналогiй i мадэрнiзацыя аховы здароўя, — паведамiў у сваiм выступленнi мiнiстр аховы здароўя нашай краiны Васiль ЖАРКО. — Сiстэма аховы здароўя ажыццявiла пераход на новую мадэль гаспадарання, мэта якой заключалася ў пераразмеркаваннi рэсурсаў у бок развiцця першаснай медыка-санiтарнай дапамогi. I сёння пры распрацоўцы праекта новай канцэпцыi развiцця аховы здароўя на 2008—2010 гады пытанне прыярытэтнасцi першаснай медыка-санiтарнай дапамогi застаецца галоўным у далейшай стратэгii.

2008 год, паводле слоў мiнiстра, павiнен прайсцi пад знакам матэрыяльна-тэхнiчнага пераўзбраення першаснага звяна. Тым больш што 80 працэнтаў усiх пацыентаў распачынаюць i завяршаюць сваё лячэнне менавiта на гэтым узроўнi. А на сёння тэрапеўты, якiя знаходзяцца, без перабольшання, на перадавой беларускай медыцыны, аснашчаны хiба што толькi аўтаручкай i фанендаскопам.

— Гэта ненармальна, калi чарга на электракардыяграфiчнае даследаванне даходзiць да двух месяцаў, а вынiкаў бiяхiмiчнага аналiзу крывi даводзiцца чакаць на працягу двух тыдняў, — падзялiлася набалелым начальнiк аддзела першаснай медыка-санiтарнай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Людмiла ЖЫЛЕВIЧ. — Спынiць развiццё хваробы i не даць ёй перайсцi ў хранiчную форму можа толькi своечасовая дыягностыка. Таму ў гэтым годзе мы не проста праводзiм iнвентарызацыю сваёй службы, а закладваем будучыню матэрыяльна-тэхнiчнай базы нашага полiклiнiчна-амбулаторнага звяна.

У рамках праграмы развiцця службы хуткай медыцынскай дапамогi на 2007—2010 гады плануецца перааснасцiць брыгады хуткай дапамогi сучасным абсталяваннем, а таксама закупiць рэанiмацыйныя аўтамабiлi, дзякуючы якiм можна будзе непасрэдна на месцы аказваць пацыентам экстранную дапамогу. Прычым дапамога будзе заключацца не толькi ў транспарцiроўцы ў стацыянар i шпiталiзацыi — гэта будзе якасная дапамога, якую кожны пацыент зможа атрымаць яшчэ да таго моманту, як трапiць у бальнiцу.

Пры агульнай высокай забяспечанасцi насельнiцтва краiны ўрачэбнай дапамогай участковыя тэрапеўты i педыятры складаюць толькi восьмую частку ад агульнай колькасцi ўрачоў. У сталiцы ўвогуле ўчастковая служба па колькаснаму i ўзроставаму складу знаходзiцца проста ў крытычным стане: укамплектаванасць урачамi амбулаторна-полiклiнiчных устаноў у дадзены момант не перавышае 63 працэнты. Па вынiках 2006 года на кожнага беларуса прыйшлося 12,7 наведвання палiклiнiк за год, i гэта без улiку наведванняў ведамасных медыцынскiх службаў i прыватных медыцынскiх устаноў. Для параў- нання, у эканамiчна развiтых еўрапейскiх краiнах на аднаго жыхара прыпадае ў сярэднiм па 5—7 наведванняў урачоў, а ў Расii — 9.

Iнструкцыя адводзiць на першасны прыём аднаго пацыента максiмум 15 хвiлiн, але на практыцы пры цяперашнiх нагрузках i чэргах у палiклiнiках урачу ўдаецца «вырываць» для пацыента на прыёме ў лепшым выпадку 5—7 хвiлiн. Акрамя таго, нарматывы часу разлiчвалiся без улiку ўзроставай структуры насельнiцтва.

— Вельмi часта людзям старога ўзросту патрабуецца не столькi медыцынская, колькi псiхалагiчная i сацыяльная дапамога, — тлумачыць Людмiла Жылевiч. — Фактычна ўрач выконвае ролю сацыяльнага работнiка, пацыент прыходзiць да яго з усiмi сваiмi праблемамi, скардзiцца на адсутнасць грошай для набыцця лекаў i гэтак далей. Таму мы зараз пераглядаем функцыi герантолагаў — гэтыя спецыялiсты будуць курыраваць пацыентаў старога ўзросту разам з сацыяльнымi работнiкамi.

«Львiную долю» працоўнага часу ў тэрапеўта займаюць не агляд i кансультацыя, а запаўненне розных дакументаў, выпiска льготных рэцэптаў i выдача даведак, з чым цалкам маглi б справiцца фельчар цi медыцынская сястра. На гэта звярнуў увагу Васiль Жарко, якi паведамiў, што ёсць намер паступова павышаць ролю сярэдняга медыцынскага персаналу ў аказаннi насельнiцтву медыцынскай дапамогi. Паводле слоў мiнiстра, фельчары маглi б ажыццяўляць папярэднi прыём пацыентаў, вырашаючы, цi патрабуецца хвораму кансультацыя ўрача, здзяйсняць вiзiты на даму, выпiсваць, калi ёсць такая неабходнасць, рэцэпты. Але каб вызвалiць ад непатрэбнай работы ўрача i прадаставiць сярэдняму медперсаналу больш шырокiя паўнамоцтвы, патрабуюцца арганiзацыйныя i юрыдычныя рашэннi. Напрыклад, для таго, каб падрыхтаваць памочнiка ўрача, трэба ўнесцi карэктывы ў вучэбныя праграмы iх падрыхтоўкi ў сярэднiх спецыяльных навучальных установах. У Скандынаўскiх краiнах, дарэчы, на аднаго ўрача прыпадае 5,7 медыцынскай сястры. Шляхам павелiчэння суадносiнаў «урач-сястра» будзе iсцi i наша краiна.

Вельмi востра стаiць сёння i пытанне ўкаранення медыцынскiх iнфармацыйных сiстэм, а таксама электронных карт пацыентаў. Васiль Жарко паведамiў, што беларускiя ўрачы, якiя пераўтварылiся апошнiм часам у летапiсцаў, будуць у далейшым менш займацца запаўненнем розных дакументаў i папер.

— Хранiчная перагрузка ўчастковага тэрапеўта прыводзiць да сiндрому эмацыянальнага выгарання. Да таго ж i пацыенты нярэдка прыходзяць у палiклiнiкi «падкаваныя» i лiчаць, што разбiраюцца ў хваробах лепш за свайго ўрача. Пры гэтым прэстыжнасць працы ўчастковага ўрача застаецца надзвычай нiзкай, — з сумам канстатавала Людмiла Жылевiч.

Старшыня Рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў аховы здароўя Алена БЕЛЬСКАЯ засяродзiла ўвагу на пытаннях неабходнасцi ўдасканалення сiстэмы аплаты працы медыцынскiх работнiкаў.

У многiх краiнах свету выдаткi на кадравыя рэсурсы дасягаюць 2/3 агульных выдаткаў на ахову здароўя. У Беларусi выдаткi на заработную плату медыцынскiх работнiкаў складаюць каля 50 працэнтаў сумарных бягучых выдаткаў на медыцыну. Сёлета ў красавiку сярэднямесячная заработная плата работнiкаў галiны склала па краiне 575,4 тысячы рублёў, або 268 долараў ЗША, у тым лiку ўрача — 970,1 тысячы рублёў (452 долары ЗША), сярэдняга медыцынскага персаналу — 566,4 тысячы рублёў (264 долары ЗША) i малодшага медыцынскага персаналу — 357,3 тысячы рублёў (166 долараў ЗША).

— Сярэдняя плата за адну гадзiну працы ў нашай галiне складае 3414 рублёў. У прамысловасцi, напрыклад, кошт працы за адну гадзiну складае 5033 рублi, у сферы гандлю — 5396 рублёў, а ў банкаўскiх арганiзацыях — 7398 рублёў. Таму для таго, каб атрымаць больш-менш годныя грошы, медыкi вымушаны браць на сябе павышаную нагрузку, начныя дзяжурствы, працаваць па сумяшчальнiцтву i гэтак далей, — падкрэслiла Алена Бельская. — Летась адным работнiкам аховы здароўя было адпрацавана ў сярэднiм 2044 гадзiны, што на 11,8 працэнта больш, чым у прамысловасцi. Мы праводзiлi атэстацыю працы медыцынскiх работнiкаў па 21 параметру, i па шэрагу спецыяльнасцяў праца медыкаў аказалася не лягчэйшая, чым у шахцёраў.

У дадзены момант галiновы прафсаюз вельмi хвалюе пытанне аплаты працы маладых спецыялiстаў, паколькi iх заробкi не дацягваюць нават да 300 тысяч рублёў. Трэба абавязкова павышаць i заработную плату медыцынскiх работнiкаў, якiя працуюць у шкодных умовах працы, а таксама тых, чыя дзейнасць звязаная з высокай прафесiйнай рызыкай атрымання захворвання. Напрыклад, у краiне зараз вельмi нiзкая ўкамплектаванасць кадрамi ў фтызiятрычных медыцынскiх установах.

Алена Бельская катэгарычна нязгодная з прапановамi аб павелiчэннi тэрмiну працы выпускнiкоў па размеркаванню, якое б магло дапамагчы вырашыць кадравую праблему ў сельскай мясцовасцi.

— Стварыце маладым спецыялiстам адпаведныя жыллёвыя i бытавыя ўмовы, падтрымайце iх матэрыяльна. Там, дзе маладых спецыялiстаў акружаюць клопатам, паверце, праблема цякучасцi кадраў так востра не стаiць. Сёлета пасля размеркавання выпускнiкоў былi закрыты кадравыя патрэбы ўсiх участковых бальнiц i сельскiх урачэбных амбулаторый, але гэта зусiм не з’яўляецца гарантыяй таго, што праз два гады адтуль не прыйдуць новыя запыты на маладых спецыялiстаў, — падкрэслiла старшыня прафсаюза.

Урадам быў прыняты спецыяльны праект, мэта якога — распрацоўка галiновай сiстэмы аплаты працы, якая будзе адлюстроўваць спецыфiку працы медыцынскiх работнiкаў, аб’ёмы, складанасць i якасць аказваемай насельнiцтву медыцынскай дапамогi. Тэрмiн рэалiзацыi гэтага праекта разлiчаны на два гады. У снежнi 2005 года быў зацверджаны Указ Прэзiдэнта «Аб удасканаленнi матэрыяльнага стымулявання асобных катэгорый урачоў», якi фактычна паклаў пачатак рэформе ў аплаце за якасць працы i выкарыстанне высокiх тэхналогiй. Паводле аператыўнай iнфармацыi, на працягу 2006 года павышэнне ў аплаце працы атрымалi больш за 3 тысячы ўрачоў. На гэтыя мэты з бюджэту было выдаткавана больш як 5 мiльярдаў рублёў. Зараз падрыхтаваны праект Указа Прэзiдэнта аб павышэннi аплаты працы маладых спецыялiстаў. Мяркуецца, што павышэнне складзе 65 тысяч рублёў пры рабоце на стаўку.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добрая традыцыя — сустракацца з журналiстамi напярэдаднi прафесiйнага свята медыцынскiх работнiкаў, каб падзялiцца з iмi сваiмi праблемамi i дасягненн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика