Ходзяць чуткі, што...
Сяргей КУРКАЧ
Уводзяць залогавы кошт для пластыкавых бутэлек?
Летась у нашай краiне ўтварылася каля 37 мiльёнаў тон адходаў. Як адзначыў начальнiк аддзела па абыходжанню з адходамi Мiнпрыроды Анатоль Яцук, толькi камунальных адходаў у нашай краiне ўзнiкае каля 3,2 млн тон у год. Падлiчана, што на аднаго чалавека ў Беларусi прыпадае каля 200 кiлаграмаў такiх адходаў. У ЗША гэты паказчык дасягае 450—500 кiлаграмаў, у Кiтаi — 70 кг, у Японii, Францыi i Англii — каля 470—500 кг. Паводле слоў спецыялiста, летам толькi ў цэнтры Мiнска за суткi збiраецца каля 7 мiльёнаў ПЭТ-бутэлек. У перспектыве на ўсiх уездах у сталiцу будзе арганiзаваны пункт прыёму ПЭТ-бутэлек, за якiя, магчыма, будуць плацiць нават грошы. Гэты механiзм збору адходаў будзе мець поспех толькi ў тым выпадку, калi на падобны вiд тары будзе ўведзены залогавы кошт, лiчыць Анатоль Яцук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уводзяць залогавы кошт для пластыкавых бутэлек? |
|