21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аграгарадкi трэба не лiчыць, а разглядваць...

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Буднi Мiнскага раёна

Як у Сенiцы смяюцца дзецi...

А 9-й гадзiне кiпiць жыццё ў дзiцячым садку «Каласок». Адны маленькiя грамадзяне трэнiруюць цела — займаюцца фiзкультурай, танцамi, другiя ўмацоўваюць розум — у актыўнай форме вучацца адрознiваць зiму ад лета. Пад словы выхавацелькi «Прыйшла зiма, усе птушкi, звяры схавалiся...» дзецi, вiдаць, успомнiлi, як холадна бывае часам зiмой i паслухмяна палезлi пад стол — хавацца. Але адзiн усё ж такi застаўся «ў полi» — заглядзеўся на гасцей-журналiстаў, якiя назiралi за заняткамi ля дзвярэй. «Заурчык, — гукнула хлопчыка выхавацелька, — а цябе зiма замарозiла...».

У гэтым дзiцячым садку, а дакладней, у Дашкольным цэнтры развiцця дзiцяцi «Каласок» ёсць усё — фiта-бар, трэнажорная зала, экалагiчны пакой (з рыбкамi, марскiмi свiнкамi, папугайчыкамi, марской i сухапутнай чарапашкамi, хамячкамi i нават параненай галкай), ёсць пакой для рэлаксацыi, дзве спартыўныя залы, басейн... Ёсць магчымасць займацца ў тэатральным гуртку, гуртках па развiццю маўлення, вывучэнню англiйскай мовы... Пры гэтым ажно пяцёра медыкаў сочаць за тым, каб развiццё малышоў было гарманiчным, не ва ўрон здароўю. Адмiнiстрацыя ўстановы пачула голас i тых бацькоў, чые дзецi не наведваюць садок i маюць патрэбу ў адаптацыi да падобнай атмасферы: створана i функцыянуе адпаведная адаптацыйная група.

Вось у такой «краiне» пражывае зараз каля 200 дзяцей. Магчымасцi цэнтра выкарыстоўваюцца, што называецца, на сто працэнтаў. I таму не дзiўна, што дарослыя, якiя хочуць аддаць дзiця менавiта сюды, утварылi чаргу. Для некаторых раёнаў Мiнска — гэта амаль класiчная сiтуацыя, але ж у тым i справа, што цэнтр «Каласок» знаходзiцца не ў сталiцы, а на тэрыторыi аграгарадка «Сенiца» Мiнскага раёна.

— У нас пражывае шмат прыезджых, — расказвае дырэктар цэнтра Людмiла Падлужная. — Многа маладых сем’яў i даволi многа шматдзетных, пры гэтым — нiводнай няўдалай...

Аграгарадок «Сенiца» — першы ў лiку адкрытых на тэрыторыi Мiнскага раёна. Ён утвораны на базе двух населеных пунктаў — вёскi Сенiца i пасёлка Юбiлейны ў 2005 годзе. Калi на пачатку тут пражывала каля 4,8 тысячы чалавек, то ўжо зараз — 5,4 тысячы. Iмклiвы прырост насельнiцтва тлумачыцца, безумоўна, i актыўнай мiграцыяй, i высокай нараджальнасцю. Абумоўлена ж гэта лiтаральна некалькiмi «ключавымi» момантамi: 100-працэнтным цэнтральным водазабеспячэннем, у тым лiку гарачым — у летнi перыяд, завяршэннем працэсу газiфiкацыi, тэлефанiзацыi, наяўнасцю развiтой дарожнай i транспартнай сетак, вялiкай колькасцi вытворчых прадпрыемстваў, сярод якiх — ААТ «Гастэлаўскае», ААТ «Мiнскi райаграсэрвiс», Мiнскае абласное ўпраўленне пуска-наладачных работ, КУП «ДРБУ 735». На тэрыторыi аграгарадка функцыянуюць дзве дзiцячыя дашкольныя ўстановы, Сенiцкая сярэдняя школа iмя Я. Купалы, Мiнскi дзяржаўны аграрна-камерцыйны каледж, вячэрняя школа, Беларускi рэспублiканскi вучэбны цэнтр Мiнсельгасхарча, Мiнскi раённы лiцэй. Вялiкая колькасць гурткоў i секцый працуе пры раённым Цэнтры культуры, Сенiцкай школе мастацтваў, цэнтры дзiцячай творчасцi. Сенiца — гэта i развiтая сетка рознiчнага гандлю, тры прадпрыемствы грамадскага харчавання, гандлёвы цэнтр, гаспадарчы магазiн. Бытавыя паслугi аказваюць як iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, так i тутэйшы Дом быту, якi iснуе з 1975 года i два гады таму перажыў капiтальную рэканструкцыю.

— Прадпрымальнiкi аказваюць толькi некалькi вiдаў паслуг, а мы павiнны забяспечыць, згодна са стандартам, адзiнаццаць, — тлумачыць выконваючы абавязкi дырэктара КУП «Мiнскi раённы камбiнат бытавога абслугоўвання» Леў Колб. — Дзяржава датуе аказанне бытавых паслуг на аднаго чалавека на 850 тысяч рублёў у год. Для таго, каб нашы паслугi былi цалкам даступныя, скажам, жыхарам таго ж Атолiна цi iншых населеных пунктаў, мы выязджаем на нашым аўтобусе i збiраем заказы. Бяром рэчы ў хiмчыстку, тэлеапаратуру на рамонт, бялiзну на мыццё, выязджае i цырульнiк... Мабiльныя паслугi апраўдваюць сябе, i таму на наступны год плануем закупiць яшчэ адзiн перасоўны сродак...

У дзень гэтай размовы са Львом Мiкалаевiчам у свежых, нават узорна-паказальных памяшканнях Дома быту, на жаль, не назiралася «паказальнага» попыту на паслугi. Хiба што цырульнiк не сядзеў без справы. Аднак, на мой погляд, куды больш красамоўным у дадзеным выпадку стаў той факт, што першымi, каго я ўбачыла, як толькi выйшла на прыступкi будынка сталi... тры маладыя матулi з каляскамi...

...А ў Крупiцы музыка гучыць...

Аграгарадок «Крупiца» нарадзiўся летась i стаў другiм па лiку ў Мiнскiм раёне. Сёння гэта мястэчка вядома найперш адным з найлепшых фальклорных калектываў рэспублiкi — «Крупiцкiмi музыкамi». А апошнiя вядомыя не толькi сваiмi танцамi ды спевамi. Хоць менавiта яны так некалi ўразiлi галандскiх сяброў, што тыя пачалi больш цiкавiцца Беларуссю ўвогуле i Крупiцай — у прыватнасцi. Цiкаўнасць гэта скончылася тым, што галандскiя спецыялiсты прапанавалi дапамогу ў будаўнiцтве... амбулаторыi. Яна была ўзведзена на роўным месцы ў 1996 годзе. Рука замежнiкаў бачна тут у кожнай дэталi: нестандартныя, ад столi да падлогi вокны, беласнежная фарба, «вясёлыя» карцiнкi на сценах, абсталяванне, мэбля... Кожны, хто працуе ў амбулаторыi, стажыраваўся ў Галандыi. Урачоў агульнай практыкi — трое, яны вядуць поўнасцю сям’ю, гэта значыць, не дзеляцца на педыятраў i тэрапеўтаў. Ёсць тут, канешне, i стаматолаг, i акушэр-гiнеколаг. Функцыянуюць фiзiятэрапеўтычны кабiнет, дзённы стацыянар, аптэчны кiёск i камп’ютарызаваная рэгiстратура. З любой праблемай здароўя жыхары 21 вёскi, да самай аддаленай з якiх — 10 кiламетраў, спачатку звяртаюцца ў амбулаторыю.

— Мы абслугоўваем каля трох тысяч чалавек, — расказвае загадчык Крупiцкай амбулаторыi Анатоль Скляраў. — Калi трэба, любы з урачоў можа выехаць да хворага па месцы яго пражывання... Стан здароўя нашых насельнiкаў вельмi трывожны. I смяротнасць у нас пакуль стабiльна ў два разы перавышае нараджальнасць...

Дарэчы, пра дзяцей. У Крупiцах ёсць не толькi новыя, адмыслова прыгожыя будынкi, але i старыя — дагледжаныя. Як будынiны дзiцячага яслi-садка № 55 i Крупiцкай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы. Першая прымае дзяцей з 1971 года i толькi нядаўна сапраўды адрадзiлася.

— Паставiлi новыя вокны, замянiлi дзверы, удалося крыху палепшыць i выгляд памяшканняў, зрабiць дарожкi з плiткi, — тлумачыць загадчыца садка Ала Пяршай. — Добраўпарадкаванне тэрыторыi яшчэ працягваецца, i ёсць для каго — у апошнiя гады нашу ўстанову стабiльна наведвае каля сотнi дзяцей...

Вышэйпамянёная школа — адна са старэйшых у краiне. Звонку i ўнутры — усё як у добрага гаспадара — дагледжанае. Калi б сказалi, што шпалеры ў класах паклееныя толькi ўчора, можна было б i паверыць. Работы па перакрыццю даху, замене дзвярных блокаў, рамонту сталовай, душавых i г.д. ажыццяўляюцца паступова, не ў адзiн год.

Сёлетнi «залаты запас» школы — 267 вучняў. Большасць вучняў займаюцца танцамi i вакалам, выяўленчым мастацтвам. Летнi час вучнi старэйшых класаў расцэньваюць як час... для заробку грошай. На шчасце школьнiкаў, з iмi сябруюць ААТ «Рапс», якое вырошчвае збожжавыя культуры i рапс, вырабляе алей, малако, мяса буйной рагатай жывёлы i свiней, а таксама КУП «Эксперыментальная база Анопаль». «Перадавiкi» атрымлiваюць не толькi заробак, але i падарункi, якiя ўрачыста ўручаюцца восенню, падчас першага званка.

— Апошнiм часам у нас не зафiксавана нiводнага правапарушэння з удзелам нашых вучняў, няма i выпадкаў пазбаўлення бацькоў бацькоўскiх правоў, — кажа дырэктар Крупiцкай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы Уладзiмiр Берташ. — Мы трымаем на кантролi ўсе нашы шматдзетныя i няўдалыя сем’i. Сацыяльны педагог штодня прыносiць мне звесткi аб адсутных, i калi прычына не высветлена, то можам i дадому прыехаць — пацiкавiцца...

Дворык перад школай — сцiплы, але з «разынкай». Ёсць там невялiчкi «муляж» драўлянага млына, драўляныя фiгуркi звяроў i птушак, якiя знаходзяцца ў Беларусi пад аховай, — бусла, савы, глушца, бабра, рысi... Рэдкiя вiды жывёл у школе ёсць, а вось актавай залы — няма. Яе замяняе куды больш шыкоўная камерная зала Дома культуры — суцэльны шык i бляск. У Доме культуры, дарэчы, ёсць бiблiятэка, якая налiчвае 32 найменнi часопiсаў, 23 — газет, багаты лiтфонд, у тым лiку фонд камерцыйны, адкуль можна ўсяго за 500 рублёў узяць што-небудзь сучаснае i папулярнае з сусветнай лiтаратуры, i два музеi: адзiн нагадвае тутэйшым жыхарам пра сваiх далёкiх славутых землякоў, а другi — пра блiзкiх, пра «Крупiцкiх музыкаў» (музей захоўвае iх кубкi, дыпломы i г.д.). А яшчэ ў Доме культуры — 12 калектываў (10 мастацкiх i 2 аматарскiя), у якiх занятыя каля 200 чалавек.

— Кажуць, што Крупiца — гэта суцэльныя фальклорныя традыцыi, — заўважае дырэктар Дома культуры Уладзiмiр Гром. — Быццам бы, цераз край, але, я лiчу, народнай традыцыi залiшне быць не можа...

28 аграгарадкоў — да 2010 года

Старшыня Мiнскага раённага выканаўчага камiтэта Мiхаiл ГЛIНСКI:

— У нас ёсць свой, асаблiвы, прынцып работы: не проста аднойчы навесцi парадак у канкрэтным населеным пункце, але застацца там i надалей. Бо калi пяць, дзесяць гадоў нiчога не рабiць, то аднойчы давядзецца ўсё пачынаць «з нуля», што надзвычай дорага. Неабходна падтрымлiваць наведзены парадак. Такi наш уласны стандарт. I згодна з гэтым стандартам, мы робiм аграгарадкi так, каб яны ўражвалi якасцю, а не колькасцю. Так, у 2005 годзе мы «адкрылi» толькi Сенiцу, у 2006-м — усяго Крупiцу i Лугавую Слабаду. Але паралельна мы «рыхтавалi глебу» для адкрыцця яшчэ шасцi аграгарадкоў, якiя павiнны нарадзiцца сёлета. Аграгарадкi мы лiчым у прамым сэнсе апорай для развiцця больш дробных населеных пунктаў. Перспектывы Мiнскага раёна прадвызначаны яго геаграфiчным становiшчам, i таму тут у першую чаргу прыжывецца заходняя традыцыя: жыць — у цiшынi, чысцiнi, на прыродзе, а працаваць — у буйным горадзе. Дарэчы, у нашым раёне не загiнула i не загiне нiводная вёска...

Святлана БАРЫСЕНКА,

Мiнскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А 9-й гадзiне кiпiць жыццё ў дзiцячым садку «Каласок». Адны маленькiя грамадзяне трэнiруюць цела — займаюцца фiзкультурай, танцамi, другiя ўмацоўваюць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика